Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Зямля. Шлях. Лёс (з апорай на паэму "Новая зямля" і драму "Раскіданае гняздо")
     Пакідалі мне дзве каляіны,
     Але песня адна ў іх гучыць.
     Якуб Колас

     
     Якуб Колас і Янка Купала — сучаснікі, паплечнікі, аднагодкі. Яны як пісьменнікі народныя сталі выразнікамі народных дум і пачуццяў, спрыялі абуджэнню перш за ўсё сялянскіх слаёў Беларусі да актыўнага духоўнага жыцця, росту іх сацыяльна-палітычнай свядомасці, сцвердзілі чалавечую годнасць мужыка-беларуса.
     У драме Янкі Купалы «Раскіданае гняздо» і паэме Якуба Кол аса «Новая зямля» раскрываецца трагедыя чалавека, які лічыў асновай усяго зямлю, уласную зямлю, без яе не мысліў свайго жыцця наогул, а, пазбаўлены яе, паміраў.
     Вырашэнне тэмы зямлі звязана ў «Раскіданым гняздзе» найперш з вобразам Лявона Зябліка. Што з самага пачатку вылучае драматург у паводзінах, характеры Лявона? Не так страх перад жабрацтвам, як гонар мужыка-працаўніка: як гэта ён, патомны селянін-працаўнік, пойдзе жарбаваць, гаспадар — пойдзе служыць? Гэтага дараваць сабе і абставінам, як і крыўду, што працяла сэрца Лявона, ён не можа. I таму шукае праўду, справядлівасць, апіраючыся на закон. Ён прывык скарацца і жыве надзеяй на літасць, на справядлівае рашэнне суда.
     «Сумленны жыхар, шчыры сявец», — такімі словамі Сымон характарызуе свайго бацьку. I сапраўды, Лявон — нястомны працаўнік, руплівы і дбайны. Ён моцна і самаахвярна любідь зямлю-карміцельку, аддае ей усе сілы, не можа жыць без яе. «Чалавек з зямлёй зрастаецца, як гэта дрэва, — гаворыць ён, — ссячы дрэўца — засохне, адбяры ў чалавека зямлю — згіне».
     Лявон справядліва лічыць зямлю, на якой працуе, сваей уласнасцю. Яна належыць яму па праву спадчыны, перайшла ад бацькоў і дзядоў, набыта іх цяжкай працай, паліта іх потам і крывёю. Ён верыць, што царскі суд узаконіць яго права на зямлю, якую хоча адабраць паніч. Увесь набытак сям'і ідзе на тое, каб дамагчыся праўды, але дарэмна: суд і закон на баку памешчыка. У Лявона страчана апошняя надзея дабіцца справядлівасці. Ён сам адчувае трагізм свайго становішча, калі вінаваціць сябе, што ўласнымі рукамі яму выкапаў. Даведзены да роспачы і адчаю, ён сканчвае жыццё самагубствам.
     Самагубства Лявона — пратэст супраць несправядлівасці, але пратэст чалавека, знясіленага жыццём, няздольнага болып супраціўляцца прыгнятальнікам. Трагедыя Лявона ў тым, што ён не ведае сапраўдттых шляхоў барацьбы за зямлю і волю. Толькі перад смерцю ён пачынае разумець, што праз суд нельга дабіцца праўды: «Я толькі хацеў праўды шукаць. Ха-ха-ха! Здурэў і праўды шукаў!»
     У адрозненне аб бацькі, Сымон гнеўна пратэстуе супраць несправядлівасці. Калі дваровыя людзі па загаду паніча пачынаюць заворваць Зяблікавы пасевы, Сымон хапаецца за сякеру. Ён упэўнены, што не дасца «жыўцом у зубы воўку», гатоў сілаю бараніць свае дабро, сваю працу, пастаяць за сябе, за ўсю сям'ю.
     Сымон — адзін з сям'і Зяблікаў — здольны актыўна змагацца супраць сацыяльнай несправядлівасці. Калі Лявон застаецца пасіўнай ахвярай трагічных абставінаў, то сын не скараецца перад імі, выбірае іншы шлях, праўда, не адразу. Спачатку ён, як і бацька, спадзяецца дабіцца праўды па закону — працягвае судзіцца з панічом. Як і бацька, Сымон не можа ўявіць сабе жыцця без уласнай гаспадаркі. «Без зямлі, без свае хаты чалавек, што шалёны сабака, — разважае ён, — адна цана: ні яму прыстання, ні яму скарынкі хлеба, ні яму добрата слова!..»
     Купала паказвае, як паступова пад уплывам перажытага (смерць бацькі, ганьба сястры, страта зямлі, разбурэнне гаспадаркі) і агітацыі Незнаёмага Сымон духоўна абнаўляецца. Цяпер ён разумев, што царскі суд не хоча бараніць інтарэсы працоўнага чалавека, што «трэба розумам ваяваць, а не тапаром... і другіх вучыць да гэтай вайны». Сымон знаходзіць сваю сапраўдную мэту ў жыцці — уступав на шлях вызваленчай барацьбы. Разам з Незнаемым Сымон ідзе «на Вялікі Сход! Па бацькаўшчыну!» змагацца за агульнанародныя інтарэсы.
     Як вызваліцца з-пад панскай улады і здабыць сабе шчасце? Дзе шляхі да незалежнасці і свабоды? Аб гэтым думаюць, да гэтага імкнуцца героі паэмы Якуба Коласа «Новая зямля». Яны жывуць у няволі, церпяць прыгнет, і таму самае дарагое, самае моцнае іх жаданне — свабода.
     Міхал, Антось, Ганна, як характарызуе іх сам паэт, «людзі простыя, малыя, але па-сваёму і ўдалыя». Колас любіць сваіх герояў-праўдашукальнікаў, глядзіць на жыцце іх вачыма, нярэдка гаворыць іх голасам. Яны паказаны ў паэме шчырымі, руплівымі працаўнікамі, свабодалюбамі. Гэта сапраўдныя народныя характары, носьбіты працоўнай маралі. У іх жыццёвым вопыце выяўляецца лес народа і, разам з тым, гісторыя іх індывідуальнага жыцця.
     Міхал — асоба моцная, цягавітая, здольная пераносіць жьццёвыя нягоды, непахісная ў дасягненні сваей мэты і, тым не менш, асуджаная на пакуты, трагічная. У чым жа трагедыя Міхала? У тым, што ва ўмовах эксплуататарскага грамадства ён не знайшоў свайго шчасця. Яго мара аб свабодным жыцці на ўласнай зямлі не збываецца. Міхал шукае праўду, хоча жыць свабодна, незалежна, быць гаспадаром свайго лесу. Але яго шлях да свабоды цяжкі і трагічны. Хворы, абяссілены жыццём, Міхал памірае, так і не здабыўшы жаданай волі.
     Якуб Колас спачувае Міхалу, паэтызуе яго мару аб свабодзе, яго пяшчотную, поўную паэтычнага замілавання любоў да зямлі, да вольнай працы. Разам з гэтым ён паказвае марнасць яго намаганняў, ілюзорнасць спадзяванняў здзейсніць сваю запаветную мэту. Сам жа Міхал настойліва і ўпарта імкнецца да яе, хоць часам і ў яго душу закрадваецца сумненне:
     
     Няўжо ж у свет замкнёна брама?
     Няўжо старание пойдзе прахам?..

     
     У хвіліны роспачы, расчаравання Міхал хмурнее і трывожыцца, але ўсё ж не траціць надзеі, нават перад тварам смерці не адракаецца ад сваей ідэі. Паміраючы, ён дае наказ брату Антосю прадаўжаць пачатую справу:
     
     Зямля... зямля... туды, туды, брат,
     Будуй яе... Ты дай ей выгляд...
     На новы лад, каб жыць нанова...

     
     Смерць яшчэ болын узмацняе і абвастрае трагізм лесу Міхала, нязбытнасць яго мары аб вольным жыцці на сваей зямлі.
     Антось — чалавек свабодалюбівы, пратэстуе супраць прыгнёту паноў і царскіх чыноўнікаў, горача бярэцца за спраўджванне жыццёвай мары Міхала, верыць, як і брат, што, набыўшы зямлю, можна пазбавіпда панскай няволі.
     Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа глыбока народная. Яна ўвабрала ў сябе думы і спадзяванні народа, з'явілася жывым, хвалюючым летапісам яго жыцця і барацьбы. У паэтычных і празаічных творах народных песняроў праўдзіва адлюстравана імкненне працоўных мае Беларусі да свайго сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення, раскрыты лепшыя рысы народнага характару.