Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Запаветная мара Міхала, трагедыя яго лёсу (па паэме Якуба Коласа "Новая зямля")
     Паэма Якуба Коласа «Новая зямля» — эпічны твор вялікага мастацкага значэння. З аповесці аб жыцці адной лесніковай сям'і паэма перарастае ў вялікае, разгорнутае апісанне жыцця беларускага сялянства XIX стагоддзя. Праблемы зямлі і волі з'яўлякщца асноўнымі ў творы.
     Цэнтральнае месца займае ў паэме вобраз Міхала. Нялёгкім быў яго жыццёвы шлях. Беззямелле прывяло на службу да пана, хоць ён добра ведаў, што лепш было б ніколі не знацца «ні з панскай ласкай, ні з панамі». Паступіўшы на службу ў лясніцтва князя Радзівіла, Міхал працаваў не шкадуючы сіл і здароўя і хутка стаў лепшым лесніком. Старанна і добрасумленна выконваў ён не толькі службовыя абавязкі лесніка, але і шматлікія загады пана ляснічага. Духоўнае багацце, прыгажосць раскрываюцца паэтам у адносінах Міхала да працы. Ён добра выконваў свае абавязкі не таму, што хацеў дагадзіць пану, а таму, што не ўмеў увогуле рабіць дрэнна. Ён працаваў не за страх, а за сумленне, не дапускаў нават думкі, што можна рабіць «спусціўшы рукі». Гэта бачылі і дзеці, якія змалку прывучаліся да працы, а дарослыя былі для іх узорам. Духоўнае багацце Міхала — яго вера ў працу як аснову жыцця. Ён на сваім уласным вопыце пераканаўся, што праца — вялікая сіла. Колькі разоў жыццё ставіла перад Міхалам цяжкія і, здавалася б, непераадольныя перашкоды, але заўсёды гэты мужны і працавіты чалавек выходзіў пераможцам. Цяжка было сям'і лесніка па загаду пана пакідаць абжыты куточак і пераязджаць на новае месца ў страшэнную пустэчу, «дзе лес адзін, хмызняк ды поле, ды ветру посвісты на волі». Плакала Ганна, пазіраючы на пустое, здзічэлае поле. Толькі Міхал не паддаўся адчаю. Ён верыў, што праца дасць свае вынікі, і з цвёрдай упэўненасцю сказаў жонцы: «Не плач: не будзем тут галодны». I сапраўды, пакорны чалавечай сіле, дзікі пустыр ажыў:
     
     Ўсё зацвіло, загаманіла,
     Бы жыватворчая тут сіла
     Ад сну природу абудзіла.

     
     Міхал любіць зямлю моцна, шчыра, усёй душою. З якім дзіцячым замілаваннем, ідучы са службы, любуецца ён ярыною і жытам на першай гаспадарцы!
     Працуючы ў Радзівіла, Міхал сутыкаецца з жорсткімі і няўмольнымі законамі, якім трэба падпарадкоўвацца працоўнаму чалавеку. Служба ставіць яго ў поўную залежнасць ад волі пана ляснічага. Прыгнет, знявага, прыніжэнне, пагрозы, варожыя адносіны сялян — усё гэта цяжкім грузам кладзецца на душу Міхала. Героя не задавальняюць умовы жыцця і працы, і ён шукае выйсце з цяжкага паднявольнага становішча:
     
     А дзе ж той выхад? Дзе збавенне
     З няволі цяжкай, з паланення?
     Адзін ён ёсць: зямля, зямля,
     Свой пэўны кут, свая ралля!
     То — наймацнейшая аснова
     I жыцця першая ўмова.

     
     Мара аб вольнай працы на вольнай зямлі становіцца жыццёвай мэтай Міхала, яго страсцю. Вызваліцца з-пад улады пана, стаць свабодным, на думку Міхала, можна шляхам набыцця зямлі:
     
     Купіць зямлю, прыдбаць свой кут,
     Каб з панскіх выпутацца пут,
     I там зажыць сабе нанова:
     Свая зямля — вось што аснова!

     
     Думка аб зямлі свяціла Міхалу «зоркай яснай» у самыя змрочныя дні, надаючы сэнс яго жыццю. Зямля ва ўяўленні Міхала — «аснова ўсёй айчыне», надзея на вызваленне «з няволі цяжкай, з паланення». Стаць гаспадаром на сваей зямлі — значыць стаць распарадчыкам свайго лесу.
     
     Свая зямля, свая пасада!
     Ці ёсць мацнейшая прынада?

     
     Зямля ва ўяўленні Міхала — крыніца дабрабыту, карміцелька, самы дарагі скарб, наймацнейшая аснова і першая ўмова жыцця. З ею ён звязвае ўсе свае надзеі на будучае. Мара Міхала аб зямлі высакародная, узвышаная. Галоўны герой хоча быць гаспадаром на ўласнай зямлі. I калі б так стала, Міхал здабыў бы свабоду, незалежнасць, дабрабыт, адчуў бы асалоду вольнай працы.
     У чым жа трагедыя лесу Міхала? У тым, што ва ўмовах тагачаснага грамадства ён не знайшоў свайго шчасця. Яго мара аб свабодным жыцці на ўласнай зямлі аказалася неажыццявімай, ілюзорнай. Хворы, абяссілены жыццём Міхал памірае, так і не здабыўшы жаданай волі. Яго мара аб зямлі ў паэме становіцца бяскрылай, ператвараецца ў ідэю без будучыні.
     Паэма Якуба Коласа «Новая зямля», напісаная даўно, гучыць надзённа і сёння. Яна вучыць паважаць працу хлебароба, якая з'яўляецца не толькі крыніцай дабрабыту, але і асновай фармавання вышэйшых маральных нормаў і якасцяў чалавека.