Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Жыццёвая мудрасць і душэўная прыгажосць дзядзькі Антося (па паэме Якуба Коласа "Новая зямля")
     Паэма «Новая зямля» была распачата Якубам Коласам у Мінскім астрозе. Там былі напісаны асноўныя раздзелы паэмы, сярод якіх і раздзел «Дзядзька-кухар». Тут аўтар расказвае пра сяброўства лесніковых дзяцей з дзядзькам Антосем, які аднойчы вырашыў здзівіць пляменнікаў новымі прысмакамі — клёцкамі з бярозавым сокам. Аднак нічога добрага ў дзядзькі-кухара не атрымалася.
     Кожны радок раздзела насычаны гумарам, дасціпным жартам, лагодным смехам. Таму і чытаецца ён лёгка, як бы на адным дыханні.
     Прыцягальным і захапляльным вобразам у раздзеле з’яўляецца вобраз дзядзькі Антося. Дзядзька Антось — увасабленне сілы і таленту людзей з народа. Вызначальныя рысы яго характару — бязмежная дабрыня, спагадлівасць, шчырасць, ветлівасць, дапытлівасць, лёгкая іронія ў стаўленні да жыццёвых праяў. Яны раскрываюцца ваучынках, паводзінах героя, а таксама ў партрэтнай характарыстыцы:
     
     Ён невысок, не надта ёмак,
     Ды карчавіты і няўломак,
     А волас мае цёмна-русы,
     І зухаўскія яго вусы...
     А вочы шэры, невялічкі,
     Глядзяць прыветна, як сунічкі...
     То смех, пго хіпграсць з іх бліскае,
     То дабратпа, але якая!

     
     Дзядзька зачароўвае нас непасрэднасцю сваёй натуры, адкрытасцю душы, шчырасцвэ. Ён — прыроджаны штукар, весяльчак, забаўнік, чалавек, востры на слова, які любіць пажартаваць. Мова яго каларытная, яркая, багатая на прыказкі і прымаўкі. Уласнае кухарскае «вынаходніцтва» самакрытычна ацэньваецца такімі словамі: «Паскудства, брат, і не пытайся!» У гумары Антося, у яго жартах, у шматлікіх афарызмах выяўляецца мудрасць і дасціпнасць народа, яго розум і духоўная прыгажосць.
     А як цудоўна ўмее дзядзька расказваць казкі, апісваць розныя здарэнні. Дзеці яго слухаюць з захапленнем. Антось любіць дзяцей, добра ведае іх псіхалогію, інтарэсы, патрэбы, гаворыць з імі, як з дарослымі, раіцца, спрачаецца. Ён іх дарадчык, настаўнік і суддзя:
     
     І дзядзька майстар быў на штукі,
     І быў механік на ўсе рукі:
     І дудку скруціць вам, і стрэлку,
     І нарысуе нават елку...
     Дык і не дзіва, што любілі,
     Што на руках яго насілі.

     
     Мне вельмі спадабаўся гэты раздзел паэмы,чытаць які было цікава і смешна.