Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Духоўны свет, маральная высакароднасць Андрэя Лабановiча з трылогii Якуба Коласа "На ростанях" (1)
     Творчасць Якуба Коласа займае адно з галоўных месцаў у беларускай літаратуры і з'яўляецца мастацкім летапісам жыцця беларускага народа ў перадрэвалюцыйны час. Тэма становішча абяздоленага беларускага селяніна гучыць амаль у кожным творы аўтара гэтага перыяду. Сам выхадзец з беднаты, Якуб Колас з дзяцінства пазнаў цану кавалку хлеба. Адсюль зразумела, чаму праблемы сялянства былі яму такімі блізкімі і балючымі.
     Галоўным героем трылогіі з'яўляецца малады настаўнік Андрэй Лабановіч, які прыехаў у Целынына, глухі куток Палесся, з мэтай навучыць вясковых дзяцей грамаце.
     Лабановіч — сялянскі сын, які толькі-толькі скончыў настаўніцкую семінарыю. У адрозненне ад іншых, хто прыпісвае сябе да інтэлігенцыі, Лабановіч свайго паходжання не саромеецца, а, наадварот, ганарыцца ім.
     Першае знаёмства з Лабановічам выяўляе ў ім чалавека неспакойнага, дапытлівага, які настойліва шукае адказы на адвечныя пытанні жыцця.
     — Скажы ты мне, бабка, чаго мы на свеце жывем? — звяртаецца ён да старожкі Мар'і, якая тут жа, са старэчай мудрасцю, дае адказ:
     — Каб вы запыталіся ў дрэва, чаму яно расце, дык хіба ж бы яно вам адказала?
     Выслухаўшы адказ на гэтае самае пытанне свайго сябра Турсевіча, што чалавек жыве дзеля дабра, дзеля таго, каб служыць праўдзе, каб быць карысным іншым людзям, Лабановіч пярэчыць:
     — Чалавек жыве для таго, — з сумам кажа ён, — каб у жыцці вывудзіць як можна болей карыснага для сябе.
     На жаль, гэта малады настаўнік не прыдумаў; такі вывад ён зрабіў, пажыўшы сярбд людзей, паназіраўшы за некаторымі сваімі калегамі-настаўнікамі і за той часткай людзей, што прылічваюць сябе да інтэлігенцыі. Але як бы там ні было, Лабановіч цвёрда перакананы, што жыць так, як жывуць тыя, хто не «быдла», ён не будзе.
     Маладога настаўніка не можа задаволіць толькі работа ў школе, хоць яна і паглынае ўвесь яго дзень. Думкі яго ўвесь час заняты сялянствам, яго гаротным становішчам. Разам з тым Лабановічу не зразумела абыякавасць, з якой людзі адносяцца да свайго становішча. I самае незразумелае і крыўднае — нежаданне што-небудзь змяніць у жыцці, як-небудзь яго палепшыць. Але Лабановіч не апускае рукі. «Растурхаць соннае балота нашага настаўніцтва», абудзіць у суайчыннікаў пачуццё нацыянальнай свядомасці — вось яго мэта. Лабановіч вырашыў шукаць той шлях, які прывядзе людзей да лепшай будучыні.
     Пасля доўгіх блуканняў малады настаўнік уступав на рэвалюцыйны шлях. Гэтаму паспрыялі падпольная брашура, сустрэча і доўгія размовы з Вольгай Андросавай і іншымі рэвалюцыянерамі. Паступова Лабановіч прыходзіць да думкі, што галоуным ворагам сялян, з якім трэба змагацца, з'яўляецца царызм. Канчаткова ўпэўніўшыся ў гэтым, Андрэй становіцца рэвал юцыянерам.
     Лабановіч — натура духоўна багатая і рамантычная. З якой шчырасцю і любоўю захапляецца ён прыгажосцю палескай прыроды! Як дорага яму ўсё тое, што носіць назву — Радзіма!
     А якім светлым і чыстым было яго каханне да Ядвісі. Чытаючы радкі, дзе апісана гэтае пачуццё, па-сапраўднаму зайздросціш прыгажуні-паляшучцы. А тое, што ён сам адцураўся гэтага кахання, яшчэ раз, здаецца мне, пацвярджае, наколькі гэта сумленны чалавек і як моцна ён яе кахаў. А інакш хіба падумаў бы аб тым, што з ім ей прыйдзецца вельмі цяжка?