Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Вобраз роднага краю, малюнкi беларускай прыроды ў паэме Якуба Коласа "Новая зямля"
     Ёсць важныя дзве часціны, з якіх
     складаецца жыццё і яго глыбокі сэнс
     і хараство — чалавек і прырода...
      Прырода — найцікавейшая кніга,
     якая разгорнута прад вачыма
     кожнага з нас... Чытаць гэту кнігу,
     умець адгадваць яё мнагалучныя напісы
     — хіба ж гэта не ёсць шчасце?
     Якуб Колас

     
     Паэма «Новая зямля» не выпадкова лічыцца энцыклапедыяй сялянскага жыцця. На яе старонках аўтар па-майстэрску, з веданнем справы апісаў побыт, працу, занятак селяніна, расказаў пра сялянскія будні і святы. А яшчэ гэты твор лічаць энцыклапедыяй беларускай прыроды. Ні ў якім іншым творы так падрабязна і дэталёва не апісаны луг, поле, лес, прычым, у розныя поры года. Чытаеш паэму і ствараецца ўражанне, што сапраўды пабываў у кожным з апісаных аўтарам куточкаў. Каб даказаць, якое вялікае патрыятычна-выхаваўчае значэнне мае паэма, не лішне прыгадаць аб ей словы Я. Брыля ў нарысе «Мой родны кут...»: «Бачыў я тады — пакуль што адзін раз у жыцці, — як самы просты, ледзь пісьменны чалавек плакаў над кнігай паэзіі. Не забыцца пра той журботны, цьмяны прадвясновы дзень, пра прасвятлелы воблік шэрага рабацягі, які, чытаючы ўголас, па складах, трымаўся, як дзіця за бацькаву руку, парэпаным пальцам за кожны радок — каб, не дай Бог, не разлучыцца з тым родным светам, без якога так натамілася, так збалела яго іпчырая дупіа!»
     «Новая зямля» пачынаецца словамі, якія ідуць з самага сэрца, з самых патаемных куточкаў паэтавай душы:
     
     Мой родны кут, як ты мне мілы!..
     Забыць цябе не маю сілы!..

     
     Перад намі разгортваецца цудоўная прырода Наднямоння. Вось разам з аўтарам мы пераступаем па мосціку «крынічкі вузенькае ложа», бачым дружную чародку дубоў, маладых буслікаў, якіх «пачынаюць вабіць далі...». Прырода ў паэме адухоўленая і быццам жыве свдім жыццём, яна выказвае настрой чалавека, пачуцці аўтара. Прырода — месца працы і адпачынку любімых герояў Коласа.
     Паэт вельмі любіў лес, ведаў адметнасць кожнага дрэва паблізу сваей сядзібы. Таму ў першым раздзеле аўтар апісвае лес і асобныя дрэвы так, што яны быццам стаяць перад нашымі вачыма, ды мы яшчэ й паспрабуем падслухаць іх размову:
     
     Каля пасады лесніковай
     Цягнуўся гожаю падковай
     Стары, высокі лес цяністы.
     Тут верх асіны круглалісты
     Сплятаўся з хвоямі, з дубамі,
     А елкі хмурымі крыжамі
     Высока ў небе выдзялялісь,
     Таемна з хвоямі шапталісь.

     
     Вельмі дакладна, яркімі дэталямі паэт малюе луг, які шырока раскінуўся па абодва бакі Немана. Чытаючы радкі, прысвечаныя лугу, я ўяўляю сябе сярод мурожных траў, адчуваю пахі сонца, травы, лёгкія павевы цёплага ветрыку:
     
     Эх, луг шырокі! Як живы ты,
     Праменнем сонейка заліты,
     Увесь стаіш перад вачыма...

     
     Я. Колас любіў і навальніцу, тую, што бывае на Беларусі, у якой «чуецца моц і прастор». Любіў сенакосную пару, калі і самому можна пазавіхацца з касою. Паэт упэўнены, што ва ўсім свеце няма рэчкі, прыгажэйшай за яго родны Неман. Я. Коласа радуе і адвелная прырода, і тая, да якой дакранулася рука чалавека-стваральніка. Калі паэт бачыць несабраны ўраджай, няскопіаныя лугі, то яму становіцца сумна: дзе ж гаспадар, чаму не прыйшоў сабраць дары, якія паднесла яму прырода? I наадварот, на дуіпы ў паэта радасна і весела, калі ў пару сабраны ўвесь ураджай.
     Ды хіба можна прыгадаць усе радкі, прысвечаныя Коласам прыродзе? Зразумела, нельга. Ды й гэта не абавязкова. Галоўнае — зрабіць правільную выснову. Яку б Колас пакінуў нам, сваім нашчадкам, запавет: любіць і ахоўваць прыроду, разумна выкарыстоўваць яе багацці, ствараць вакол сябе прыгожае, захапляцца дзіўным хараством, што знаходзіцца вакол нас, але якое мы не заўжды умеем заўважыць і ацаніць.