Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Вобраз народа ў трылогіі Якуба Коласа "На ростанях" (2)
     Сярод дзеючых персанажаў трылогіі Якуба Коласа «На ростанях» значная ўвага адведзена вобразу народа. 3 першых старонак твора перад чытачом паўстае вобраз бабкі Мар'і — школьнай старожкі. Жанчына мае чулую і спагадлівую душу. Яна блізка да сэрца прымае каханне настаўніка да дачкі пана падлоўчга Ядвісі, з разуменнем, спагадліва ставіцца да яго пачуццяў.
     Па-народнаму мудра разважае бабка Мар'я пры адказе на пытанне настаўніка, чаго мы на свеце жывём. «Каб вы запыталіся ў дрэва, чаму яно расце, дык хіба ж бы яно вам адказала? Так і я не магу адказаць вам. Жывём, покі жывецца, бо жывы ў зямлю не палезеш, а прыйдзе смерць, тады пахаваюць». У творы ўслаўляецца прыгажосць душы простага чалавека, яго таленавітасць. 3 пачуццём вялікай любові і павагі малюе Якуб Колас вобразы старых палешукоў, называе іх летапісцамі палескіх гісторый. Пісьменнік захапляецца іх фізічнай сілай, працавітасцю, багатым прыродным розумам, выпрацаванай на працягу стагоддзяў народнай мараллю.
     Малюючы знешні выгляд аднаго з жыхароў вёскі Цельшына, Якуб Колас стварае абагульнены вобраз палешука: «доўгія... цёмна-русыя валасы, светла-шэрыя вочы, сярэдні рост, шырокія плечы, павольнасць руху і нейкая сур'ёзнасць выразу твару як не трэба лепей стасаваліся з агульным малюнкам палескай прыроды».
     Аддаючы свае веды людзям, Лабановіч вучыцца ў іх сам. Настаўніка прывабліваюць людзі актыўныя, энергічныя, такія, як Аксён Каль, які верыць у адвечную праўду. Пісьменнік называв Аксёна Каля «пракурорам за грамадскія справы». 3 сімпатыяй ён стварае партрэт героя, падкрэслівае яго разумовыя здольнасці. «Гэта яшчэ малады чалавек, гадоў за трыццаць. Рысы яго твару строгія, нават халодныя. Вочы ўдумлівыя, і ўся сухарлявая і моцная постаць выкрывае ў ім чалавека выдатнага. Кароткія чорныя вусы шчыльна туляцца каля самых губ упартымі завіткамі і робяць яго твар прыгожым і энергічным».
     Аксён не можа змірыцца з несправядлівым абыходжаннем пана Скірмунта, які незаконна захапіў у сялян рачныя затокі.
     Дванаццаць год безвынікова герой адстойвае інтарэсы простых людзей. Аксён верыць у справядлівасць. Станаўленню духоўнага росту героя спрыялі гутаркі з Андрэем Лабановічам. У сталым узросце Аксён Каль пачынае вучыцца грамаце. Ён пачынае разумець сэнс перамен, якія несла рэвалюцыя 1905 года. Аксён Каль — чалавек новай эпохі. Ён жыве агульнанароднымі інтарэсамі, абуджае народную свядомасць, пачуцце ўласнай годнасці.
     У творы пададзена каларытная панарама народнага жыцця, імкненне простага люду да волі, духоўнасці, ведаў, ісціны. Андрэя Лабановіча прываблівае ўнутраная сіла, глыбіня натуры, багацце душы Ядвісі. Настаўніка захапляе яе дзявочая непасрэднасць, адкрытасць, загадкавасць натуры.
     «На мужыка прывыклі пазіраць, — гаворыць Андрэй Лабановіч, — як на пчалу або на нейкую машыну, якая павінна ўсё вырабляць, усім даваць і яшчэ пры гэтым казаць і кланяцца: «Дзякую, што бераце». 3 пачуццём агіды глядзіць малады настаўнік на разбэшчанасць, абыякавасць да людзей, карыслівасць, духоўную спустошанасць панямонскай інтэлігенцыі. Валасны старшыня, фельчар, памочнік пісара, дзяк — людзі, якія не маюць трывалых жыццёвых перакананняў. Яны здольны да знявагі простага чалавека, сваёй культуры, мовы. «Сухі і нікчэмны, як абмалочаны сноп, — піша пра дзяка Бацякоўскага аўтар. — Нейкі старэцкі скептытызм прабіваецца ў яго словах, затхласцю мінуўшчыны аддае яго размова, і сам ён, прапахлы царкоўнымі канонамі, выпетранымі і бяздушнымі, лампадным алеем і воскам царкоўных свечак, здаецца нейкім прыкрым архаізмам, варожым да ўсяго, што свежа і молада». Усім зместам твора Якуб Колас сцвярджае думку: беларускі народ мае ўласны гонар, багатую гісторыю, культуру, заслугоўвае права на лепшую будучыню.