Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Вобраз народа ў трылогіі Якуба Коласа "На ростанях" (1)
     Трылогія Якуба Коласа «На ростанях» — адзін з лепшых твораў беларускай літаратуры. У аснову твора быў пакладзены бататы аўтабіяграфічны матэрыял. Але пры стварэнні трылогіі Якуб Колас імкнуўся напісаць не аўтабіяграфію, а праўдзіва паказаць жыццё.
     Адно з цэнтральных месцаў у трылогіі «На ростанях» займае вобраз беларускага народа. З першых старонак мы знаёмімся з палешукамі. Своеасаблівыя рысы іх характару складваліся ва ўмовах цяжкай працы. Яна зрабіла іх моцнымі, вынослівымі, дужымі. Са здзіўленнем слухае Лабановіч расказ аб Грыгоры, які адабраў медзведзяня ў мядзведзіцы і прынёс яго з лесу. А дзед Мікіта ў свае восемдзесят гадоў любога маладога за пояс заткне.
     Каб раскрыць чуласць і дабрату сялян, Колас малюе вобразы бабкі Мар'і і бабкі Параскі. Да Лабановіча яны адносяцца, як маці да роднага сына. Заўсёды яны адгукаюцца на чужое гора і знаходзяць добрае слова для людзей. Да бабкі Мар'і часта забягала Ядвіся. У гэтай простай жанчыне яна знаходзіла сардэчнасць і цяпло, якога ей так не хапала ў роднай сям'і.
     Ад палешукоў можна пачуць трапную прыказку ці цікавае параўнанне. У іх памяці жывуць легенды, вякамі назапашваюцца жыццёвыя назіранні. Асабліва пісьменнік захапляецца старымі дзядамі. Яны ведаюць, пры якіх умовах трэба сеяць ту ці іншую збажыну. Ім дастаткова ўбачыць вырай журавоў, каб сказаць, які будзе авёс.
     Амаль усе палешукі непісьменныя. Паляшучкі за напісанне пісьма павінны былі аддаваць кавалак сала. А стараста вёскі Цельшына, якому даводзілася разносіць лісты альбо павесткі, вымушаны быў складаць іх у пэўным парадку і запамінаць гэты парадак, каб не пераблытаць.
     Даволі цяжкім было жыццё жанчын. Якуб Кол ас расказвае аб жудасным лесе старожкі Ганны. За ўсё свае жыццё яна бачыла толькі пакуты, знявагі, цяжкую працу і жыла ў пастаянным страху за заўтрашны дзень. Яна павінна была цярпець здзекі п'яніцы-мужа, які біў яе без усякай прычыны. Ганна ўладкавалася працаваць старожкай у школе пасля таго, як пакінула мужа. Але працавітасць не абараняе яе ад крыўдаў. Яна баіцца, што новы настаўнік выселіць яе са школы. Пасля размовы з Лабановічам Ганна плача ад радасці, што ён дазволіў ей застацца ў школе. Але ўсё роўна будучае здаецца ей жахлівым.
     Некаторыя беларускія сяляне захавалі веру ў праўду і справядлівасць і гатовыя за яе змагацца. Такім чалавекам з'яўляецца Аксён Каль. Колас намаляваў партрэт Аксёна так, што ён дапамагае зразумець яго характар. Моцная фігура, энергічны твар падкрэсліваюць фізічную сілу Аксёна, яго рашучасць і настойлівасць. Аб настойлівасці і рашучасці гавораць і паводзіны Аксёна. Ён не можа спакойна глядзець на цяжкае становішча сялян. Аксён упэўнены, што можа знайсці праўду, калі энергічна ўзяцца за яе пошукі. У воласці Каля ведаюць як неспакойнага і небяспечнага чалавека, і старшыня мае загад не спускаць з яго вока. Аксён ненавідзіць чыноўнікаў і паноў, але верыць, што цару аднолькава блізкія інтарэсы ўсіх слаёў насельніцтва. Пазбавіцца ад веры ў цара Калю дапамагае Лабановіч. Менавіта ад Лабановіча Аксён Каль упершыню пачуў праўду пра цара.
     У час рэвалюцыі 1905—1907 гадоў ён прымае актыўны ўдзел у сялянскім бунце, складае петыцыю разам з Лабановічам, аказвае супраціўленне ў сутычцы з паліцыяй. Далейшы лес Аксёна нам невядомы.
     Праз шматлікія вобразы еялян Якуб Колае паказаў сілу і слабасць першай рэвалюцыі. Ён не давёў свайго апавядання да рэвалюцыі 1917 года, а пакінуў сваіх герояў «на ростанях».