Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Вобраз Сымона ў паэме Якуба Коласа "Сымон-музыка
     Паэма Якуба Коласа «Сымон-музыка» — адзiн з найлепшых класiчных твораў беларускай лiтаратуры. Яна ўслаўляе таленавiтасць беларускага народа. Праз вобраз Сымона, на долю якога з самага пачатку выпалi вялiкiя выпрабаваннi, Колас хацеў паказаць нялёгкае жыццё свайго народа.
     Сымон быў звычайным вясковым хлалчуком. Аднак ужо з самага дзяцiнства пачала праяўляцца адметнасць яго характару. Хлопчык вельмi глыбока ўспрымаў прыроду, па-свойму тлумачыў розныя яе з'явы. Ён бачыў у гэтых з'явах тое, што iншыя не маглi заўважыць. Але бедната i забiтасць перашкаджалi бацькам Сымонкi зразумець, што мець такое незвычайнае дараванне, як у iх сына, — вялiкае шчасце. Таму ўжо ў самым пачатку паэмы мы знаёмiмся з нялёгкiм жыццём Сымона ў сям'i. Аўтар параўноўвае лес хлопчыка з лiстком на лiпе:
     
     Ён пахiлы,
     Ён нямiлы,
     У сям'i не мае сiлы.
     Тым нялюбы, што адметны,
     I браты з iм неприветны —
     Мусiць лес такi пастилы.

     
     У сям'i Сымонка не мог знайсцi аднадумцу, бо яго нiхто i слухаць не хацеў. Важнай падзеяй, якая паўплывала на далейшы лес хлопчыка, было сяброўства з пастухом, дзедам Курылам. Сымон — рамантык. Дзед Курыла — практык, рэалiст, ён успрымае свет, зыходзячы са сваiх патрэб жыцця. Т'аму на пытаннi Сымона ён адказвае, спасылдючыся на свае жыццё i веды. Дзед Курыла папярэджвае Сымона, што з яго талентам i iмкненнем усё пазнаць яго чакае нялёгкая дарога.
     Смерць дзеда Курылы паставiла перад Сымонам новыя пытаннi — жыцця i смерцi. «Чаму так, — думае хлопчык, — дзед памёр, а ў прыродзе ўсё засталося, як i было?»
     Хутка пасля дзедавай смерцi Сымонка пакiнуў свой дом. Лес адкрывае перад iм новыя шляхi, выпрабоўвае хлопчыка. Спачатку Сымон знаёмiцца з жабраком, якi хiтруе i ашуквае людзей i думае толькi аб тым, як набiць сваю торбу.
     Неяк з-за навальнiцы Сымон з жабраком вымушаны былi звярнуць з дарогi, каб прасушыцца i абагрэцца. I тут адбылася галоўная ў жыццi Сымона падзея: ён пазнаёмiўся з Ганнай. Вобраз гэтай дзяўчыны не выходзiць з галавы хлопца аж да новай сустрэчы. Можна было б застацца з Ганнай, ды толькi новая дарога не давала хлопцу спакою, клiкала яго наперад. Прывяла гэтая дарога Сымона да карчмы. Але застацца ў карчмара i служыць яму хлопец таксама не змог: быць пад прымусам — не для яго.
     Не застаецца жыць Сымон i ў панскiм замку, хоць там абяцалi навучыць яго музычнаи грамаце. Iграць аднолькавыя, завучаныя мелодыi юнак не мог, душа поўнiлася шчасцем толькi тады, калi мелодыя iпiла ад самага сэрца. Бачачы багацце, у якiм жыве князь, хлопчык пачынае задумвацца, адкуль жа тэта багацце:
     
     Хто дбаў князю на палацы?
     Хто назнёс яму дабра?
     Хто выводзiў тыя вежы?
     Хто той замак будаваў?..
     Потам, кроўю i слязамi
     Сцэментованы муры!

     
     Сымон не хацеў жыць пад прымусам. Неадольным было жаданне свабоды, волi, прага даносiць да людзей сапраўднае мастацтва. Менавiта таму не застаўся Сымон нi з жабраком, нi ў княжацкiм замку. Ён абраў дарогу ў народ. Разам з iм пайшла i яго каханая Ганна.
     Якуб Колас з любоўю адносiцца да свайго героя, захапляецца яго iмкненнем да волi i незвычайнымi здольнасцямi. У вобразе Сымона аўтар увасобiў свой народ, яго iмкненне да лепшага, да свабоды, незалежнасцi, усяго прыгожага. У вобразе Сымона Колас хацеў паказаць, якi складаны шлях трэба было прайсцi чалавеку, надзеленаму талентам, каб знайсцi гэтаму таленту прымяненне. Прачытаўшы паэму «Сымон-музыка», можна зрабiць такi вывад: сапраўднае мастацтва не церпiць прымусу.