Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Вобраз Лабановiча ў трылогii Якуба Коласа "На росстанях". Духоўны свет, маральная высакароднасць героя (1)
     Якуб Колас сутыкае свайго героя з рознымi людзьмi, ставiць у розныя сiтуацыi, раскрываючы яго характар, духоўны свет, маральную высакароднасць.
     Ужо на першых старонках трылогii чытаем пра спрэчку Лабановiча з хатовiцкiм папом Кiрылам аб тым, як трэба глядзець на мужыка. На думку папа, мужык з'яўяецца нiзшай iстотай, якая сама вiнавата ў сваiм цяжкiм жыццi. Андрэй Лабановiч катэгарычна не згаджаецца з гэтым. Для яго мужык – гэта чалавек працы. У сваёй цёмнасцi, забiтасцi i адсталасцi народ не вiнаваты. Такiм яго зрабiў несправядлiвы царскi рэжым. I таму Лабановiч горача бярэцца за пашырэнне асветы не толькi сярод дзяцей, але i дарослых. Сцiплы, сумленны i патрабавальны да сябе, Лабановiч надзвычай прынцыповы ў адносiнах да панямонскiх iнтэлiгентаў, якiя здрадзiлi сваёй справе, сталi духоўна беднымi, загразлi ў цiне мяшчанства, абывацельшчыны, карцёжных гульняў, п'яняк.
     Бачачы амаральнасць панямонскай iнтэлiгенцыi, несправядлiвасць уладу ў адносiнах да сялян, Лабановiч часта задумваўся над складанымi праблемамi жыцця, ставiў перад сабой спрадвечныя фiласоўскiя пытаннi: "Што такое жыццё? У чым сэнс чалавечага жыцця? У чым прызнанне асобы як грамадскай адзiнкi?" Пасля знаёмства з нелегальнай лiтаратурай, гутарак з Вольгай Андросавай i Галубовiчам усе падзеi сталi ўяўляцца Лабановiчу ў новым святле. Герой адчуў вялiкую радасць, што спазнаў тую праўду, якой жыў народ i за якую гiнулi ў астрогах i на катаргах лепшыя яго сыны. Ён выходзiць на шлях актыўнай рэвалюцыйнай барацьбы, паступова наблiжаецца да сваёй мэты - "намацаць галiнамi сонца".
     Адданы справе, сумленны, Лабановiч гатовы пайсцi на самаахвярнасць дзеля справы, за якую змагаецца народ. Самаахвярнасць - таксама важная рыса характару, па якой можна меркаваць аб маральных якасцях Лабановiча.
     Лабановiч - чалавек вялiкага iнтэлекту, здольны радавацца i хвалявацца, адчуваць хараство роднай прыроды. Любоў да прыроды - адна з самых адметных рыс у яго характары. Лабановiч, як i працоўны чалавек, куды глыбей успрымае хараство прыроды, чым розныя прадстаўнiкi мясцовых улад i iх прыслужнiкi, якiя на прыроду глядзяць, як на сродак узбагачэння.
     Складаны шлях прайшоў герой трылогii Якуба Коласа. Часамi ён памыляўся, але нiколi не iшоў на кампрамiс са сваiм сумленнем. Лабановiч быў мужным i непахiсным у час суровых выпрабаванняў, з якiх ён выйшаў з адзiнай думкай: "Чалавек павiнен жыць для дабра, ён павiнен быць карысным людзям".