Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Асноўныя матывы i вобразы дарэвалюцыйнай лiрыкi Якуба Колоса. Тэма роднага краю ў яго паэзii
     Лiрыка Якуба Коласа багатя i разнастайная па ахопу жыццёвых з'яў, па выяўленню чалавечых пачуццяў. Гэта шчырая i праўдзiвая песня аб народзе, яго жыццi i працы, думках i жаданнях. Разам з тым гэта ўвасабленне свабодалюбiвых iмкненняў самаго паэта. Яго рэвалюцыйна-дэмакратычных iдэалаў, гарачай любвi да бацькаўшчыны, да роднай прыроды.
     Многiя вершы паэта журботна-элегiчныя. Ён называў вершы песнямi жальбы. Коласа трывожыў i засмучаў лёс бацькаўшчыны. Тужлiвым болем напоўнены вершы пра жыццё вёскi, пра яе беднасць ("Веска"). Убогiя, скрыўленыя хаты; кучка крывых вербачак; могiлкi з нахiленнымi крыжамi - гэта вобразы, якiя ствараюць уражанне цяжкага, бязрадаснага сялянскага жыцця.
     Сумна сiратлiва выглядае родны край ("Наш родны край"). Колас праўдзiва раскрывае цяжкi лёс радзiмы, горкую долю народа ў часы царызму. Паэт паказвае бесчалавчнаць прыгнечання працоўнага сялянства, невыноснасць становiшча бедняка. Шукаючы ратунку ад беднасцi, сялянiн iдзе на зарабаткi ў плотнiкi ("Плотнiкi").
     Два галоўныя матывы спалучаюцца ў лiрыкi Яуба Коласа: любоў да народа i ненавiсць да яго прыгнятальнiкаў. Песнi жальбы часта вылiваюца ў песнi гневу i абурэння. У вершах гучыць заклiк да змагання ("Не бядуй", "Будзь цверды"). Тэма ўсенароднай помсты прыгнятальнiкам раскрываецца ў вершы "Ворагам" - узор грамадзянскай лiрыкi Яуба Коласа. Народ выклiкае "багачоў i панства" на суд, абвiнавачвае iх у цяжкiх злачынствах, выносiць iм суровы прыгавор. Прысуд народа - гэта прысуд гiсторыi. Час расплаты непазбежны - гэта сэнс верша. Думка гэта як заклiк да народнай рэвалюцыi.
     Матыў пратэсту i помсты гучыць у вершы "Мужык". Гаварць сялянiн-бядняк. Гэта яго голас. Гэта споведзь яго душы. З горкай крыўдай расказвае мужык пра сваё жыццё. Тон верша прамоўнiцкi. Мужык у паказе Коласа - чалавек свабодалюбiвы. Галоўнае ў яго словах - не скарга, а пачуцце непакоры, нездаволеннасцi сваiм паднявольным становiшчам. Селянiн не хоча цярпець i пакарацца. Ён перастае верыць папоўскай хлуснi, у яго душы расце пачуцце чалавечай годнасцi, усядамленне неабходнасцi барацьбы з прыгнятальнiкамi народа. У вобразе мужыка выяўлены лепшыя рысы народнага характару, рэвалюцыйныя настроi ўсяго працоўнага сялянства. Iдэя верша - "я - мужык, я гонар маю, гнуся, але да пары..." Гэтым высокiм грамадзянскiм пачуццем асветлены яго прачулыя, глыбока лiрычныя вершы.
     Верш "Родныя вобразы" - зварот да роднага краю, роздум аб радзiме. Паэту "любы i гоман нiвы, i лесу высокага шум - гуд шчаслiвы, i песня магутных дубоў". Цудоўная прырода Беларусi радуе, але радасць гэта няпоўная. Радаснае, светлае пачуцце злiваецца са смуткам. Родныя вобразы, "поўныя смутку i жальбы нядолi, поўныя сумнай красы". Колас засмучаны, што радзiма яго заняволена. Яго смутак - гэта смутак паэта-грамадзянiна, у якога балiць сэрца за прыгнечаны народ. Патрыятычная лiрыка Коласа прасягнута любоўю да бацькаўшчыны, прагай свабоды, радасным прадчуваннем блiзкай перамогi народа.
     Колас хацеў бачыць сваю радзiму вольнай i шчаслiвай. Сваю веру ў лепшую будучыню народа паэт выказау ў вершы "Не бядуй". Паэт заклiкае народ не паддавацца роспачы, не трацiць надзеi на вызваленне. Ён верыць, што родны край не загiне ў цеменi начэй. Як пасля зiмы прыходзiць вясна, так пасля цяжкага прыгнету настане дзень свабодны. Вобразы вясны, сонца, зiмы, цеменi начэй ужываюцца як паэтычныя ўвасабленi. Яны кантрастна супрацьпастаўлены. Вясна i сонца сiмвалiзуюць светлую долю радзiмы, зiма i цемень начэй - панаванне рэакцыi, прыгнечанне.
     Паэзiя Якуба Коласа была паэзiяй тугi i смутку. Невыпадкова свой першы зборнiк вершаў паэт назваў "Песнi жальбы" (1910). У iм многа лiрычных, шчырых вершаў пра бацькоўшчыну, пра "забыты богам край". У вершы "Родныя вобразы" Якуб Колас звяртаецца да роднага краю i да самога сябе з пытаннем-роздумам якая сiла прываблiвае яго да бацькоўскай зямлi, чаму напаўняецца яго сэрдца смуткам i радасцю:
     
     Вобразы мiлыя роднага краю,
     Смутак i радасць мая!
     Што мае сэрца да вас парывае?
     Чым так прыкованы я
     К вам мае ўзгорачкi роднага поля,
     Рэчкi, курганы, лясы,
     Поўныя смутку i жальбы нядолi,
     Поўныя сумнай красы?

     
     Лiрiчная паэзiя Якуба Коласа - гэта песнi i думы аб жыццi народа, аб яго цяжкай долi ва ўмовах царызму. Жыцце сялянства, яго быт i праца, iмкненнi i патрабаваннi - галоўная тэма лiрыкi Яуба Коласа. Паэт паказвае беззямелле, жахлiвую беднасць i галечу сялянскiх мас. Убогiя, "скрыўленыя хаты, сляпыя вокны, заткнутыя жмутамi ануч, гразь i непагоду i пыл у пагодныя летнiя днi" - такой паўстае з твораў Якуба Коласа беларуская дакастрычнiцкая веска ("Весна", "Наша сяло").
     Верш "Мацi" пабудаваны на бытавых матэрыялах. Праўдзiва намаляваны тут вобраз гаротнай сялянскай жанчыны - працаўнiцы. Доўгая зiмняя ноч, дзецi спяць, толькi мацi з вераценцам тулiцца пры печы i думае сваю цяжкую думу. Яна ўспамiнае сваё дзяцiнтва. Заўчасная смерць мужа-батрака, пакуты сына-астрожнiка, усё гэтыя нягоды злiваюцца ў адну суцэльную карцiну абездоленага сялянства.
     Пратэст Якуба Коласа супраць цяжкага становiшча працоўнага сялянства выяўляецца ў вершы "Мужык". У iм паэт малюе вобраз прыгнечанага беларускага сялянiна. Мужык бедна апрануты, абуты ў лапцi, яго рукi пакрыты мазалямi. Цяжкая праца надарвала сiлы яго, але не зламала яго волi да лепшага жыцця. У вобразе мужыка Якуб Колас раскрывае такiя рысы народнага характару, як працавiтасць, вынослiвасць, iмкненне да свабоды.
     "Ворагам" - гэта верш грамадзянскай лiрыкi. У iм паказана абуджэнне палiтычнай свядомасцi сялянятва ў эпоху першай рускай рэвалюцыi. У гэтым вершы Якуб Колас гаворыць ад iмя народа, паказвае яго гнеў i абурэнне. Якуб Колас выкрывае багачоў i панства як дзiкiх i нахабных эксплуататараў, выносiць iм суровы прысуд.
     На ўвасабленнi з'яў прыроды пабудаваны верш "Песнi вясны". Тут даецца вясеннi пейзаж праз вобразы вясны i прыроды. Колас перадае iмкненнi народа да свабоды, да лепшага жыцця. Ён клiча людзей да аб'яднання i згуртаванасцi.
     Маленькiя ручайкi злiлiся ў магутнаю раку i выйшлi на прастор. Сiла гэтых ручайков, якiя злiлiся разам i гоняць шмат вады - наглядны прыклад для працоўных. Iм трэба аб'яднацца, злучыцца. Толькi пры гэтай умове яны могуць дасягуць волi, дабiцца вызвалення.