Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Андрэй Лабановіч i яго аднадумцы i апаненты (паводле трылогіі Якуба Коласа "На ростанях")
     Увогуле чалавечае жыццё неадназначнае: кожны чалавек вольны выбіраць свой шлях, ісці сваёй дарогай. Адны вечна марнеюць на полі асабістым ці абагуленым), не маючы з працы таго, што павінны мець. I трываюць. Другія, хоць і абураюцца, незадаволеныя абставінамі, умовамі існавання, але сцішваюцца, нікнуць, занепадаюць душой і целам. Трэція прыстасоўваюцца да сістэмы, уладкоўваюцца пры любых парадках, як гэта ўмела спрабуе рабіць Мікіта Зносак з агульнавядомага Купалавага твора «Тутэйшыя». I, нарэшце, ёсць катэгорыя нераўнадушных, няўрымслівых людзей, якім заўсёды хочацца нечага не такога, што ёсць, якія імкнуцца да новага, неадкрытага, знаходзяццаў частых канфліктах з рэальнасцю. Такіх людзей паказвае у многіх сваіх лірычных творах цікавы беларускі паэт Анатоль Вярцінскі («Высокае неба ідэала», «А людзі простыя гадаюць...», «Варыяцыі на тэму: «Гефест — друг Праметэя»). Гэта людзі-дзівакі, што часта падаюць у барацьбе, але нават у смяротны час адбіваецца ў іх вачах «высокае неба ідэала». Такія розныя катэгорыі людзей мы бачым і ў Коласавай трылогіі.
     Канешне, нам у школе з вялікай сімпатыяй і захапленнем настаўніца расказвала пра пазіцыю Андрэя Лабановіча. Яна залічыла гэтага героя ў праўдашукальнікі, дэмакраты, сапраўдныя служкі народа, якому так цяжка жылося пры цару, у інтэлігенты, — адным словам, у кагорту людзей-дзівакоў, справядліўцаў, летуценнікаў, што шукаюць сакрэт перпетуум-мобіле і ніяк не могуць яго знайсці. Я згодная, што найлепей жыць так, як жыве на старонках трылогіі герой — чалавек-гуманіст, настаўнік, асоба нераўнадушная, якой баліць не толькі за сябе, але і за ўсіх пакрыўджаных. Старыя людзі, удзельнікі войнаў, сказалі б пра такіх, што яны ўзялі б іх у разведку. Мне асабіста імпануе ў Лабановічу тое, што ён не прыстасоўваецца да абставінаў, не мірыцца з імі, не апускаецца да сузіральніка таго, што вакол яго дзеецца. Пра гэта сведчыць прынцыпова важны для раскрыцця яго характару і дыялог з Янкам Тукалам. Колішні сябра таксама не просты чалавек. Таксама прагрэсіўна на тыя часы настроены. Інтэлігент. Праўдашукальнік у пачатку дарогі і такі ж, як Лабановіч, адукаваны чалавек. Аднак пад націскам суровых жыццёвых і грамадскіх абставінаў ён страчвае ўпэўненасць у неабходнасці i далей змагацца з несправядлівасцю, апускае рукі, скараецца. З дыялога вынікае, што яго жыццёвая філасофія робіцца падобнай на філасофію старожкі бабкі Мар'і, якая, помнім, на запытанне Лабановіча пра тое, для чаго жыве чалавек, адказала разумна, дакладна і проста: «Бо жывым жаў магілу не ляжаш». Тукала спавядаецца перад сваім калегам і сябрам, што і ён сам, і той — як дрэвы ў полі, што хіляцца ў розныя бакі ад ветру. Што меўся адказаць на гэта, увогуле вельмі глыбокае, філасофскае, меркаванне яго сябра? Будучы рэвалюцыянерам, апантаным думкай пра імгненную перабудову свету, ён заклеймаваў бы яго як адрачэнца, назваў страшэнным песімістам, адным словам — вынес бы яму няўмольны прысуд і надоўга б рассварыўся з сваім былым сябрам. Андрэй Лабановіч не робіць гэтага, бо, як і сябра, адчувае, што змаганне ідзе нялёгкае, што з адладжанай на працягу стагоддзяў сістэмай змагацца цяжка, што ў многім яго апанент думае правільна. Можа, нават больш правільна, чым ён сам, ацэньвае сітуацыю ў канкрэтным часе. I што яму застаецца? Супрацьпаставіць довадам сябра свае, таксама вельмі агульнае, але не менш значнае, чым апанентава, меркаванне: так, жыць цяжка, надзеі страчваюцца, гаснуць, але і ў такіх умовах ТРЭБА «намацваць галшамі сонца». На той момант правільная філасофія. I гэта не філасофія прымірэння з трагічнымі абставінамі. Гэта філасофія «маўклівага крыку», пазней занатаваная нашай нацыянальнай літаратурай. Прыкладаў і сведчанняў гэтаму вельмі многа. Так, Пімен Панчанка адзін з лепшых сваіх зборнікаў назваў афарыстычна і шматзначна — «Маўклівая малітва», Рыгор Барадулін даў назву пазнейшаму па часе свайму зборніку ў многім такую ж, толькі больш асацыятыўную, — «Маўчанне перуна». «Маўклівыя споведзі» пісалі многія беларускія пісьменнікі, якія верылі, што мінецца ліха, што прыйдзе сапраўдная воля на прасторы нашай Радзімы. Васіль Быкаў у сваіх аповесцях пра ваенны і перадваенны час не раз згадвае сітуацыю маўчання, якая робіць на чытача ўражанне выбуху, перуновага грому, становіцца своеасаблівым сімвалам доўгацярпення народа, якое некалі не стрывае і пераломіць сітуацыю на сваю карысць. Так, у фінале аповесці «Знак бяды» гіне Сцепаніда Багацька ў палаючай хаце на хутары Яўхімаўшчына, а перахаваная бомба маўкліва «чакала свайго часу». Час прыйдзе, і чужаземцы-фашысты і іх паслугачы будуць змецены з нашай зямлі народным гневам, полымем паўстання. У «Аблаве» маўчыць багна, што пахавала ні ў чым не вінаватага аратага і сейбіта Хведара Роўбу, высланага сталіністамі на Поўнач, высачанага сынам і іжэ з ім, але гэтае маўчанне таксама некалі прарвецца. I багна загаворыць (яна і загаварыла ў канцы пяцідзесятых, загаварыла і пазней, у 80-я), калі адкрыецца ўся праўда пра сталінскія рэпрэсіі, пра нечалавечыя высілкі тых, каго не палічылі за людзей, выжыць, захавацца ва ўмовах жорсткай рэакцыі. Багна загаварыла і ў выніку мы маем цяпер імёны не толькі ахвяраў, але і катаў народа. Іх таксама чакае калі не дзяржаўны, народны, дык боскі (гэта у Лермантава яшчэ было) суд.
     Так Андрэй Лабановіч супроцьпаставіў філасофіі прымірэння філасофію «маўчання перуна», паводзінаў на «мяжы маўчання і крыку», як пра тое напісаў у адным са сваіх твораў Максім Танк.