Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Аксён каль — шукальнiк праўды, народны заступнiк у трылогii Якуба Коласа "На ростанях
     У трылогіі «На ростанях» Якуб Колас стварыў цэлы шэраг непаўторных і запамінальных вобразаў, адным з якіх з'яўляецца вобраз Аксёна Каля. У ім аўтар змог па-майстэрску адлюстраваць тыя змены, што адбываліся ў светапоглядзе селяніна на пачатку дваццатага стагоддзя, з набліжэннем рэвалюцыі тысяча дзевяцьсот пятага года.
     Як толькі Якуб Колас пачынае апісваць свайго героя, мы адразу адчуваем, што ён сімпатызуе Калю, захапляецца яго розумам і энергіяй. «Гэта яшчэ малады чалавек, гадоў за трыццаць. Рысы яго твару строгія, нават халодныя. Вочы ўдумлівыя, і ўся сухарлявая і моцная постаць выкрывае ў ім чалавека выдатнага. Кароткія чорныя вусы шчыльна туляцца каля самых губ упартымі завіткамі і робяць твар яго прыгожым і энергічным».
     Аксён Каль — селянін з Высокага. З аднаго боку, ён нічым не адрозніваецца ад сваіх сялян-аднавяскоўцаў: той жа занятак, тыя ж клопаты. З другога боку — такіх, як Каль, у Высокім болын няма. Дванаццаць гадоў абівае Аксён кабінеты розных чыноўнікаў сваімі лапцямі, каб праз суд дабіцца праўды ад пана Скірмунта, які адабраў сабе сялянскія затокі. Змірыцца з такой несправядлівасцю Аксён, у адрозненне ад іншых, не можа. Аднак, нягледзячы на тое, што яго справа дайшла аж да сената, вынікаў ніякіх.
     За тыя часы пошукаў, што правёў Аксён, абіваючы парогі, ён шмат бачыў несправядлівасці з боку чыноўнікаў. I быў упэўнены, што менавіта яны не даюць яго справе ходу, не хочуць давесці яго клопаты да цара. Што цар — народны заступнік, Аксён не сумняваўся.
     I толькі дзякуючы знаёмству з Лабановічам, які настойліва тлумачыць Калю, што цар такі ж, як і ўсе астатнія паны, што ён ніколі не пойдзе супраць такіх, як сам, прыводзіць Аксёна Каля да думкі, што становішча не можа палепшыцца само па сабе, што толькі ў руках сялян змяніць свае жыццё, аблегчыць яго.
     Вялікай перашкодай на шляху Каля ў пошуках праўды з'яўляецца тое, што, як і ўвогуле ўсё сялянства таго часу, ён неадукаваны. Але затое з якой прагай імкнецца Аксён да ведаў, як уважліва ловіць кожнае слова Лабановіча! Гутаркі з настаўнікам раскрылі Аксёну вочы на сапраўдных віноўнікаў бяспраўнага жыцця сялянства і спрыялі яго духоўнаму росту.
     У канцы твора мы становімся сведкамі смелага ўчынку Аксёна ў час арышту сялян. Акрамя таго, што гэты чалавек добра валодаў сітуацыяй, ён не толькі не пабаяўся сказаць праўду казацкаму афіцэру, але і выбіў з яго рук шаблю.
     Дарога ў Аксёна Каля адна: ён стане рэвалюцыянерам і разам з Лабановічам будзе змагацца за правы абяздоленага і прыгнечанага сялянства.