Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Iнтэлiгенцыя ў трылогii Якуба Коласа "На ростанях"
     Галоўны герой твора — малады вясковы настаўнік Андрэй Лабановіч — вобраз выразна аўтабіяграфічны. Я. Колас прызнаецца: «Лабановіч — мой двайнік. Выдуманага ў яго паводзінах і характары нічога няма». Духоўная эвалюцыя героя, яго філасофскае асэнсаванне жыцця, пошукі свайго месца ў грамадстве складаюць ідэйна-тэматычную аснову твора. Біяграфічны характар маюць таксама іншыя вобразы, падзеі, сюжэтныя лініі трылогіі. Так, апісваючы святкаванне Вялікадня ў Панямонні, аўтар з сумам ад усведамлення бесперапыннага руху часу зазначае: «Амаль паўвека прайшло з таго часу, калі мае «валачобнікі», а з імі я, хадзілі ў Панямонь. Шмат каго з тых людзей, аб якіх расказваецца тут, ужо няма на свеце. I калі я сягоння трывожу іх памяць, то мне робіцца сумна: быць можа, не так сказаў пра іх, як гэта было ў сапраўднасці, часамі, можа, недарэчы пасмяяўся або не ў меру зганьбіў каго...». Галоўны сюжэтны матэрыял — пошукі інтэлігенцыяй свайго шляху ў гістарычным працэсе, ідэйнае размежаванне ў залежнасці ад адносін да сацыяльнай ролі: служэнне народу ці эксплуатация яго.
     Адносіны да народа — мера грамадскай свядомасці сапраўднай інтэлігенцыі. Спагадлівыя адносіны да сялянства, захапленне яго душэўным хараством, імкненне служыць народу, паляпшаць яго жыццё і, у той жа час, выкрыццё культурнай абмежаванасці і эканамічнай адсталасці вяскоўцаў, рэальная дапамога ім у пераадоленні гэтых з'яў — вось якасці, якія аб'ядноўваюць прадстаўнікоў перадавой інтэлігенцыі, якую Якуб Колас увасобіў у алегарычным вобразе Крынічнага струменя. Пагардлівыя адносіны да сялянства, прага да нажывы, карыслівасць, адсутнасць усякай адказнасці перад народам за яго культурнае развіццё і пераадоленне патрыярхальнай абмежаванасці сялянства, духоўная спустошанасць — гэта рысы той часткі інтэлігенцыі, якую аўтар вобразна назваў балотнай вадой.
     Центральным вобразам, які звязвае ўсе сюжэтныя хады твора, з'яўляецца вобраз Лабановіча. Гэта сур'ёзны, сумленны, адукаваны чалавек, які добра ведае сялянскае жыццё і ў той жа час авалодаў культурнай спадчынай. Лабановіч любуецца фізічным і душэўным хараством сялян, іх кемлівасцю, працавітасцю. Разам з тым, добра разумев іх адсталасць, абмежаванасць светапогляду і прымітыўнасць побыту. Свае прызначэнне юнак бачыць у павышэнні культурнага ўзроўню народа, яго нацыянальнай свядомасці. Аднак павесці сялян да лепшага жыцця з дапамогай асветніцкіх гутарак яму не ўдаецца. Ні да чаго не прыводзіць і пабудова ў роднай вёсцы грэблі. Лабановіч балюча перажывае няўдачу, але абмежавацца толькі настаўніцкай працай не збіраецца. I калі надышоў час сялянскага бунту, менавіта да настаўніка, а не да пісара ці старшыні, звярнуліся абураныя сяляне. I Лабановіч спраўдзіў іх надзеі.
     Сапраўдным інтэлігентам у нашым уяўленні з'яўляецца сябар Лабановіча Янка Тукала» Гэта вясёлы, эмацыянальны малады чалавек. Янка страціў працу за ўдзел у настаўніцкім з'ездзе, але глядзіць у будучыню ўпэўнена, бо адчувае сваю асабістую праўду. Ён і Лабановічу ўнушае веру ў перамогу справы нацыянальнага адраджэння.
     Зямляк Лабановіча Алесь Садовіч у маладосці вёў лад жыцця вясковага інтэлігента-абывацеля. Але потым ён асэнсаваў сваю ролю ў абуджэнні грамадства, стаў адным з лідэраў руху прагрэсіўных настаўнікаў на Беларусі. Добра ведаючы, што яму пагражае за арганізацыю з'езда, Алесь ніколькі не сумняваецца ў неабходнасці яго правядзення.
     Колькасць сапраўдных інтэлігентаў у трылогіі невялікая. У болынасці ж сваей прадстаўнікі так званай вясковай інтэлігенцыі — старасты, ураднікі, пісары, фельчары і.настаўнікі — вядуць абывацельскае жыццё. Ні аб якім служэнні народу ў іх і думкі не ўзнікае. Наадварот, яны лічаць сялян гультаямі, ашуканцамі, п'яніцамі. За гонар гэтыя «інтэлігенты» лічаць абдурыць мужыка, атрымаць ад яго за нязначныя паслугі як мага больш хабару.Калега Лабановіча настаўнік Саханюк не саромеецца браць плату нават за лісты бедных непісьменных салдатак. I ў той жа час ён лічыць сябе інтэлігентам, апранаецца прадумана прыгожа, заўсёды акуратны, чысты.
     Пісар Дубейка ўспрымае службовае становішча як магчымасць весела пажыць за чужы кошт, інтэлігентам ён лічыць таго, хто добра п'е гарэлку і гуляе ў карты.
     Нават лепшы сябар Лабановіча Турсевіч, адукаваны сучасны чалавек, таксама не выклікае ў нас павагі, бо асабісты спакой для яго даражэй за сяброўства і прафесійную салідарнасць. Настаўнік Шырокі здаецца адукаваным і абыходлівым чалавекам, але ён аддае перавагу бессэнсоўнаму марнаванню часу.
     Якуб Колас паслядоўны ў сваей праверцы маральнай годнасці герояў-інтэлігентаў. Толькі сацыяльна актыўнага чалавека, які шчодра аддае свае веды народу, заклікае.яго да лепшага жыцця, можна назваць сапраўдным інтэлігентам.