Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

"Новая зямля" — энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства ў дарэвалюцыйны час
     Не выпадкова паэму «Новая зямля» лiчаць энцыклапедыяй сялянскага жыцця. У гэтым творы, як нi ў якiм iнпiым, вельмi падрабязна i па-мастацку апiсаны побыт беларускага селянiна: яго гаспадарка, праца, занятак. Акрамя таго, вельмi даходлiва перададзены аўтарам к лопаты селянiна, яго думкi, мары, спадзяваннi.
     У хаце, што стаiць на ўскрайку лесу, жьiвуць Мiхал з жонкай i з дзецьмi i брат Мiхала — Антось. Мiхал служыць у пана леснiком. Справу сваю ведае добра, адносiцца да яе сумленна. Няма ў лесе нiводнага дрэва, нiводнага кусцiка, якiя б Мiхал абмiнуў сваей увагай. Аднак яму часта даводзiцца выслухоуваць ад пана адны нараканнi i незадаволенасць. Кiнуць службу Мiхал не можа, бо жыве на панскай зямлi. Усе думкi яго — аб кавалку ўласнай зямлi. 3 ей звязаны ўсе спадзяваннi Мiхала на леппiае жыццё.
     Дапамагае Мiхалу па гаспадарцы брат Антось. Антось — чалавек працы. За што б ён нi ўзяўся: касiць, лавiць рыбу цi даглядаць пчол — усё ў яго спрытных руках ладзiцца. I не таму, што Антосю ад Бога дадзена такая ўвiшнасць, проста да любой работы гэты чалавек адносiцца з любоўю. Вось хоць бы эпiзод з косамi. Антось не купляе першую, якая трапiлася на вочы. Ён спрабуе яе i так, i гэтак. Адразу вiдаць, што чалавек ведае толк у косах. А ведае таму, што шмат часу аддаў гэтай справе i не раўнадушны да яе.
     Пры чытаннi твора ўвесь час адчуваецца непарыўная сувязь з героямi. А калi сказаць дакладней — мы на час чытання нiбы перасяляемся да iх у сям'ю i прымаем удзел ва ўсiх iх справах. Настолькi падрабязна апiсаў аўтар кожную дэталь. Здзiўляе i тое, як глыбока паэт ведае побыт сваiх герояў: i як сцелюць снапы на таку, i як абiраюць пчалiны рой, i як высочваюць глушцоў.
     Асобная старонка — адносiны герояў да прыроды, сувязь iх з ей. Такiя радкi зачаравання i замiлавання мог напiсаць толькi ўлюбёны ў свае краявiды чалавек!