Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

"Голас зямлі" (тэмы і вобразы лірыкі Якуба Коласа перыяду Вялікай Айчыннай вайны)
     Народны паэт Беларусі заўсёды выступаў палымяным песняром дружбы і прагрэсу народаў, непрымірымым ворагам усялякага цемрашальства, хлусні і пропаведзі вайны. У суровы ваенны час, калі наш народ вымушаны быў узняцца на барацьбу супраць фашысцкіх захопнікаў, Якуб Колас услаўляў мужнасць і гераізм савецкіх воінаў і народных мсціўцаў, працаўнікоў тылу, мудра павучаў, што кожны павінен не шкадаваць сіл, каб хутчэй наблізіць перамогу.
     
     Запытай ты сябе, чалавеча:
     Што зрабіў для айчыны, ці многа?
     I які ўзяў цяжар ты на плечы,
     Каб наблізіць наш час перамогі?
     Няхай сэрца тваё і сумленне
     Знаць не будуць ніколі спакою,
     Покі сее смерць і разбурэнне
     Чорны вораг крывавай рукою.
     Запытай ты сябе, чалавеча...

     
     Творы Якуба Коласа той пары можна ўмоўна падзяліць на публіцыстычныя, у якіх набатным звонам гучалі словы паэта-змагара, і лірычныя, прасякнутыя глыбокім роздумам аб роднай беларускай зямлі, знявечанай і зруйнаванай чужынцамі. Яркім прыкладам можа служыць верш «Голас зямлі».
     Сустрэча Новага года ў цяжкіх умовах вайны, нярадасныя весткі з франтоў, з заняволенай чужынцамі роднай зямлі выклікалі ў душы паэта глыбокі сум і горыч, моцна ранілі сэрца. Якуб Колас разам з усім народам перажываў гэтыя пакуты; яны ўяўляліся такімі вялікімі, што ён чуў іх у шуме дуброў і стогне пушчаў, усхліпах рэк і плачы крыніц.
     З прачулымі словамі звяртаецца аўтар да беларускага народа і любімага краю, суцяшае тым, што нядоўгі будзе гэты пастылы палон:
     
     О, каб я меў такія рукі,
     Зямля, абняў бы я цябе,
     Каб сцішыць гора тваё, мукі
     I сілу даць у барацьбе.

     
     Вершам Коласа, напісаным у ваенныя гады, уласцівы глыбокі лірызм. Праз лірызм, які складаў важнейшую рысу ўсёй паэзіі перыяду Вялікай Айчыннай вайны, перадавалася любоў чалавека да таго, што разам складае эмацыянальны вобраз радзімы.
     У самы цяжкі час адступлення савецкіх войск народны паэт верыў у перамогу над фашызмам, у вызваленне блізкага сэрцу роднага краю. Восенню 1941 года з'явіўся верш «Абаронцам роднай зямлі», прасякнуты гэтай светлай надзеяй:
     
     Байцы-сыны, сябры, браты!
     Мы выпаўнім наш доўг святы
     I над раскутаю зямлёй
     Узыдзем яснаю зарой.

     
     Каб перадаць адчуванне народнай сілы, Колас часта звяртаўся да казачных вобразаў. Родная зямля, родны лес адухаўляюцца, яны становяцца казачнымі волатамі, якія вядуць змаганне з ворагам:
     
     Не, не спіць, не дрэмле
     Старажытньі бор:
     Ён вартуе землі,
     Даўні свой прастор.
     Лес

     
     У паэмах «Суд у лесе» (1943) і «Адплата» (1944), напісаных пра партызанскую вайну ў Беларусі, таксама ёсць сацыяльнаабагульненыя вобразы роднай прыроды, якая выступав жывой сілай, удзельнічае ў барацьбе з ворагам:
     
     Мне лес цяпер міл удвая,
     Бо родны лес мой краю служыць,
     Бо лес мой туліць смелых, дужых,
     Сярод якіх душой і я.

     
     Часта прырода ў творах Коласа з'яўляецца ўвасабленнем народнага духу, сімвалам народа. Назва паэмы «Суд у лесе» падкрэслівае не толькі галоўную падзею, апісаную ў творы, — суд над карнікам-немцам. Суд адбываецца ў лесе не выпадкова. Слова «лес» абазначае не толькі месца дзеяння. Эмацыянальны і сэнсавы змест слова «лес» шырэйшы. Гэта — родны край, родны народ. Суд у лесе — гэта суд народа.
     Важная асаблівасць многіх твораў перыяду Вялікай Айчыннай вайны, асабліва першых ваенных гадоў, — агульны паказ герояў-воінаў. Пазбаўленыя індывідуальных рысаў, «ачышчаныя» ад малога і нязначнага ў характары, яны былі прадстаўнікамі народа-героя. Усё, што прама не ўзвялічвала вобраз, не гераізавала яго, адкідвалася, заставалася без увагі. Таму і псіхалогія подзвігу, псіхалогія ваеннага жыцця была вельмі агульнай, падобнай у многіх персанажаў. Гэтыя асаблівасці ўласцівы таксама паэмам Коласа «Суд у лесе» і «Адплата». Станоўчыя героі абодвух твораў вельмі падобныя. Яны аднолькава дзейнічаюць і аднолькава думаюць.
     Аднак у сваей эвалюцыі літаратура Вялікай Айчыннай вайны ішла да канкрэтнага чалавека, імкнулася паказаць складаны, індывідуальны ўнутраны воблік байца і партызана.
     Затое агульнае ўвасабленне ідэі было арганічнае ў сатырычным жанры. Сатыра патрабуе раскрыцця самай агульнай сутнасці з'яў. Колас пісаў у час вайны цікавыя сатырычныя вершы, у якіх злосна высмейваў прэтэнзіі ворагаў на сусветнае панаванне («Нямецкі бінокль», «На восі Рым—Берлін», «На пагнутай восі», «Калымага «Рым—Берлін»).
     Вялікі сатырычны эфект мае зніжана-бытавая сялянская лексіка. Смех народнага паэта ў сатырычных вершах — гэта смех беларускага селяніна, чалавека з народа.
     За вершы «Салар», «У майскія дні», «Майму другу», «На захад», «Голас зямлі» і іншыя, напісаныя ў час вайны, Якубу Кол асу ў 1945 годзе была прысуджана Дзяржаўная прэмія.