Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Уладзімір Караткевіч - празаікi драматург (Аналітычныя заметкі)
     Згасае, згасае вясёлкавы плёс.
     Памяць! Памяць! Малю! Малю!!!
     Аднаві мне фарбы палёў і нябёс,
     Аднаві мне маю зямлю.
     Уладзімір Караткевіч. «Чорная балада Гаркушы»

     
     Першая кніга прозы Караткевіча называлася паэтычна, узнёсла — «Блакіт і золата дня» (1961). Па ёй ужо можна было меркаваць, што мастак нераўнадушны да ўсяго на свеце, але асабліва — да аднаўлення рысаў мінулага, спадчыны, гераічных старонак жыцця Белай Русі. Белай — значыцца свабоднай, светлай. Балады і паданні складаюць душу ранніх празаічных твораў пісьменніка, героямі твораў становяцца «блакіт і золата дня», празрыстае неба і вясновая паводка, як у творы, які даў назву ўсяму зборніку, дзяцінства, каханне з іх летуценнымі марамі. Манера пісьма паказалася ўжо тады даследчыкам легендарнай, казачна-рамантычнай. Такой, як у Вальтэра Скота, як у многіх рамантыкаў 19 і 20 стагоддзяў.
     Асабліва западаюць у душу творы пра гістарычнае мінулае Беларусі. Сярод іх вылучаецца аповесць «Сівая легенда». Пра яе і хачу напісаць больш падрабязна. Падзеі ў творы адбываюцца пасля Люблінскай і Брэсцкай уній (1569 і 1596 гг.), у час актыўнай паланізацыі нашага краю. Але народ у асобе вяльможнага, са старадаўняга роду князя Ракутовіча, сялянскай арміі не мірыцца з такім становішчам. Паўстанцы наводзяць жах на новых гаспадароў жыцця, бяруць штурмам замак Кізгайлы. Тут, у замку, у вязніцы гібее каханая Ракутовіча дзяўчына-сялянка Ірына. Вызваляць яе даводзіцца аж з магілёўскай турмы. Урэшце паўстанне церпіць паражэнне. Адбываецца суд над Ракутовічам і Ірынай: юнаку адсякаюць рукі, дзяўчыну асляпляюць і вязуць праз увесь Магілёў, каб паказаць людзям сілу ўлады. Але каханне застаецца гордым і нязломным, маладыя людзі — няскоранымі. I ў фінале аповесці наёмны швейцарскі ваяр Цхакен, чалавек спакойны, разважлівы, бясстрасны, захапляецца гераізмам і высакароднасцю лепшых сыноў і дачок беларускага народа: «Божа, злітуйся над зямлёю, што нараджае такіх дзяцей».
     Аповесць захапіла мяне жыццесцвярджальным пафасам. Яе асноўная ідэя вечная ў сусветнай мастацкай літаратуры: каханне, жыццё — мацнейшыя за смерць. Святло абавязкова пераможа Змрок. Хоць і пакалечаныя, ды нязломныя вольналюбівыя героі аповесці. Так, як і гераіня паэмы А.М.Горкага «Дзяўчына і каханне», як і героі шолахаўскага «Ціхага Дона». А хіба не перамагае сваю часовую слабасць і прыніжанасць абставінамі Ганна Чарнушка з «Палескай хронікі» Мележа сілай кахання да Васіля? I ці не каханне ўзнімае са смяротнага ложка гераіню паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» і вядзе яе да людзей разам з песняром? Каханне маці заўсёды бараніла дзяцей і Радзіму ад навалы, сурочыла катаў, якія не маглі ўзняць на яго зброю. Каханне жанчыны Анны ў вершы Максіма Танка «Готыка «Святой Анны» асляпіла ката настолькі, што ён тройчы ўзнімаў сякеру і не мог пакараць смерцю прыгажосць. I таму давялося яе спальваць на вогнішчы. У.Караткевіч быў не адзінокі, паказваючы ў Цесным адзінстве і легендарную гісторыю, і рамантычнае каханне.
     У цэнтры рамана «Нельга забыць» паўстанне 1863 года. Канфлікт паміж удзельнікамі тагачасных падзей афіцэрамі Пора-Леановічам і Горавым. Выконваючы загад, першы не прапускае на другі бераг Дняпра жонку-ўдзельніка паўстання Усяслава Грынкевіча з дакументам ад Мураўёва аб памілаванні, затрымлівае яе, кабпасланец гэтага двурушнага чалавека здзейсніў другі загад — аб смяротным пакаранні. Гораў перавозіць жанчыну, рызыкуючы жыццём, праз бурлівую раку, але было позна. Адбываецца дуэль «за праўду». Пора-Левановіч гіне ад рукі справядліўца. А на зорным небе праз тры гады з'явяцца тысячы знічак, якія згасаюць адна за адной. Глядзіць на іх герой (і сам аўтар) і думае пра падабенства лёсаў людскіх і нябесных свяцілаў: «Так і мы гінем тысячамі, і невядома, ці з'явяцца нашы браты, ці з'явімся мы самі на зямлі яшчэ раз...» На зямлі многа сварак і звадак (М.Багдановіч), зла, супроць якога і выступае ў рамане вялікі пісьменнік. Я не пішу пра тое, што другая частка рамана прысвечана сучаснасці, пасляваеннай рэчаіснасці. У ёй паказаны лёс нашчадкаў Грынкевіча і Горына Андрэя і Ірыны, расказваецца пра светлае і шчырае каханне, што да канца так і не спраўдзілася: жанчына памірае ў час аперацыі, не вытрымлівае яе збалелае, кволае ад перажытага, перанесенага ў вайну, сэрца.
     Многа іншых празаічных твораў напісаў Караткевіч. Узнёслых, рамантычных. Можна пісаць і пра раман «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», у якім вандроўныя акцёры на чале з Юрасём Братчыкам выступаюць у ролі святых апосталаў і Хрыста, бароняць беларускую зямлю ад чорнай пошасці. Юрась Братчык, выкарыстаны спачатку ўладарамі ў сваіх мэтах, урэшце ўжываецца ў ролю боскага пасланца на зямлі, заступаецца за сейбітаў, рамеснікаў, змагаецца супроць пануючай улады, становіцца сімвалам веры ў дабро і справядлівасць. I сам паверыў у сябе, маральна і духоўна ачысціўся: «Я іду да іх. Я яшчэ толькі не ведаю як. Але гэтае беднае мора...». Раман культывуе веру. Без веры людзі — нішто. Галоўнае — паверыць у тое, што праўда ёсць, і змагацца за яе. Ілжэхрыстос у рамане Караткевіча становіцца ўвасабленнем дабра і справядлівасці, ратуе народ ад бяды. I народ плаціць яму тым жа: вызваляе з турмы, ратуе ад смерці.
     Культ дабра, справядлівасці, мужнасці і ахвярнасці мы бачым і ў многіх іншых творах беларускага пісьменніка.
     Сярод іх і п'есы «Маці ўрагану», «Кастусь Каліноўскі». У першай натхняе на барацьбу сына і іншых крычаўскіх паўстанцаў Агна — маці ўрагану. Твор заканчваецца словамі, якія прамаўляе невядомы Голас. Хутчэй за ўсё гэта голас боскай маці Марыі ў падтрымку паўстанцаў: «Маці. Пачуй нас. Не чуеш? Маці ветру. Маці ўрагану! Чорта яны нас узялі! Чорта лысага яны ўзялі і возьмуць нас!».