Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Раман Уладзiмiра Караткевiча "Каласы пад сярпом тваiм, яго асноўныя праблемы"
     Раман Уладзіміра Караткевiча "Каласы пад сярпом тваiм" (1968) прысвечаны адной з гераiчных старонак беларускай гiсторыi - перыяду падрыхтоўкi паўстання 1863 г. Раман складаецца з дзвюх частак. У першай ("Выйсце крынiц") даецца кароткая характарыстыка палiтычнага i грамадскага жыцця напярэдаднi рэформы 1861 г., апiсваецца голад Беларусi. Акрамя таго, расказваецца пра дзiцячыя i юнацкiя гады князя Алеся Загорскага.
     Бацькi аддаюць яго на "дзядзькаванне" - выхаванне ў сялянскую сямью Кагутоў. Такое выхаванне зблiзiла Алеся з простымi людзьмi, народным жыццём, мовай беларусаў i iх традыцыямi. Можа, па гэтай прычыне сваю прамову ў дваранскiм клубе князь гаворыць па беларуску. Другая кнiга ("Сякера пры дрэве") расказвае пра вучобу Алеся ў Пецярбургскiм унiверciтэце, удзел у падпольнай арганiзацыi "Агул", пра сустрэчы з Кастусём Калiноўскiм, пра сялянскае паўстанне на чале з Корчакам. Дзеянне рамана завяршаецца ў 1861г., калi цар адмянiў прыгоннае права.
     Алесь - адзiн з прадстаунiкоў прагрэсiўна настроенай шляхты. Яшчэ да адмены прыгоннага права ён дае волю сваiм сялянам. У вобразе Алеся ўвасоблены лепшыя рысы грамадска-культурных дзеячаў мiнулых часоў, для якiх радзiма была найдаражэйшым скарбам, святыняй, часткай iх самiх.
     Аднаўляючы для чытачоў падзеi больш чым стогадовай даўнасцi, перыяд, калi неабходнасць сялянскай рэформы дыктавалася самiм жыццём. Уладзімір Караткевiч iмкнуўся гiстарычна падыходзiць да асвятлення падзей 1863 г. Ён аналiзаваў iх сацыяльна-эканамiчную сутнасць, iх гiстарычнае значэнне для лёсу беларускага народа, iх уплыў на далейшае развiццё нацыi. Пры гэтым характэрнай асаблiвасцю твора выступае аўтарскае разуменне гiсторыi як працэсу, у якiм дыялектычна ўзаемазвязаны гiсторыя, фiласофiя, эстэтыка i публiцыстыка.
     Сваю ўвагу пiсьменнiк канцэнтраваў на наступных асноўных напрамках. Па-першае, гэта мастацкi аналiз побыту, сацыяльна-палiтычнай атмасферы жыцця прыдняпроўскага дваранства, перадавых (Вежа) i рэакцыйных (Кроер) яго плыней, якiя ў многiх вызначалi i поспехi, i няўдачы паўстаўшых сялян; па-другое, гэта прыход да паўстання 1863 г. прадстаўнiкоў перадавога беларускага i польскага дваранства (сюжэтная лiнiя прадстаўлена Загорскiм, Калiноўскiм i Серакоўскiм); па-трэцяе, перарастанне неасэнсаваных стыхiйных выступленняў сялян у арганiзаваную барацьбу супраць прыгнятальнiкаў (распрацоўка вобразаў тут вядзецца па лiнii Кагуты-Корчак); па-чацвёртае, паказ жыцця высокiх палiтычных колаў.