Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Першая сустрэча Сяргея з Бурыкам (разгорнуты адказ на пытанне па апавяданні Уладзіміра Караткевгча "Былі у мяне мядзведзі")
     Першая сустрэча Сяргея з Бурыкам адбылася ўзімку саракавога года. Бацька хлопчыка быў ляснічым. У той час паляванне на мядзведзяў не было забаронена, і палясоўшчыкі забілі мядзведзіцу, не ведаючы, што ў яе трое мядзведзянят. Двух малых яны забралі сабе, а трэцяга занеслі бацьку Сяргея.
     Хлопчык убачыў нешта малое, велічынёй з рукавічку, поўсць у звярка была светлага колеру. Вочы ці то сінія, ці блакітныя. Сяргей падумаў, што гэты звярок — малое шчаня. Бацька патлумачыў хлопчыку, што мядзведзі ўзімку не ядуць, таму мядзведзіха і нараджае такіх малых дзетак, яны ўсю зіму амаль не растуць, ядуць зусім мала малака, з напарстак. Каб елі болей, маці-мядзведзіха памерла б з голаду.
     Усе вельмі палюбілі маленькага мядзведзіка, а асабліва Сяргей. Мядзведзік жыў у Сяргеевым пакойчыку, на другім паверсе. Спаў Бурык на старым кажуху, пасцеленым ля грубкі. А бывала ўначы пачынаў так жаласна енчыць, успамінаючы, напэўна, сваю маці-мядзведзіху, што хлопчык браў яго да сябе ў ложак, пад коўдру, і малы адразу супакойваўся. Кармілі Бурыка спачатку малаком. Ён злізваў малако сваім шэра-ружовым язычком з мацінага пальца. А потым Марка прывёз з горада спрынцоўку, і тады справа ўвогуле пайшла на лад. Бурык пачаў хутка расці.
     Сяргей вельмі любіў Бурыка, клапаціўся аб ім. Бурык таксама вельмі прывязаўся да хлопчыка, сумаваў без яго, калі той быў у школе.