Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Дружба Сяргея з Бурыкам
     Сяргей вельмі любіў свайгр маленькага сябра. Хаця бывала, што Бурык рабіў свае «мядзвежыя паслугі»: рваў сшыткі, гайдауся на аконных занавесках, заліваў чарніламі сшыткі. Хлопчык не крыўдаваў на Бурыка, што зробіш — мядзведзь. Затое Бурыкавы ўчынкі навучылі Сяргея быць акуратным, прыбіраць за сабою рэчы, адзенне.
     Бурык жыў у сям'і лесніка, але з самага пачатку дарослыя вырашылі, што мядзведзіка, калі ён вырасце, трэба будзе выпусціць у лес. Марка і Сяргей прывучалі Бурыка да самастойнага жыцця: выводзілі ў лес, варочалі перад ім калоды, давалі паспытаць лясной ежы.
     Бурык быў добрым «вучнем» і хутка сам змог ласавацца лясной ежай: «мурашыным півам», чарвякамі, малінамі, цецеручынымі яйкамі. Бурык падрос, увосень інстынктыўна пачаў шукаць сабе барлог, каб перазімаваць. Сяргей награбаў у яму, якая спадабалася Бурыку, сухую лістоту, каб у мядзведзя было ўтульнае і цёплае сховішча.
     Прайшла зіма. Сяброўства хлопчыка і мядзведзя працягвалася і далей. Бурык быў ужо вялікі, але ўсё роўна хадзіў за Сяргеем, як сабачаня, і на рэчку, і ў школу. Аднойчы ўсе заўважылі, што пачалі знікаць куры. Гэта Бурык адчуў сябе паляўнічым, у ім прачнуўся звярыны інстынкт. Дарослыя вырашылі, што прыйшоў час адвезці Бурыка далёка ў лес, на волю.
     Бурык быў верным сябрам, аднойчы ён выратаваў Сяргея ад смерці, адагнаў бугая Грома, які збіраўся падхапіць хлопчыка на свае вострыя і бліскучыя рогі.
     Усе вельмі перажывалі, што трэба адвозіць Бурыка ў лес. Асабліва маці, якая адкармлівала Бурыка перад паездкай, а пры развітанні плакала і цалавала яго ў морду. Сяргею таксама было вельмі балюча расставацца са сваім сябрам, але хлопчык разумеў, што Бурыка цягне да сабе падобных і яму там будзе лепей, чым сярод людзей.