Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Гістарычная праўда і мастацкі вымысел у рамане Уладзіміра Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім"
     «Каласы пад сярпом тваім» — адзін з найбольш вядомых твораў Уладзіміра Караткевіча. Гэта гістарычны раман. Падзеі ў ім адбываюцца напярэдадні паўстання 1863 года. Зразумела, што сам пісьменнік не мог пры іх прысутнічаць. Яму былі вядомы толькі гістарычныя звесткі пра становішча ў краіне напярэдадні паўстання, пра само паўстанне, пра людзей, якія ў ім удзельнічалі. Але ўсё гэта дае вельмі агульную карціну, не паказваючы нічога канкрэтнага. Таму аўтары гістарычных раманаў вымушаны змяшчаць рэальных персанажаў гісторыі ў абставіны, якія створаны фантазіяй пісьменніка.
     Раман «Каласы пад сярпом тваім» не з'яўляецца выключэннем. Большасць персанажаў у ім, нават галоўны герой твора Алесь Загорскі, наўрад ці існавалі на самай справе. А такія рэальныя гістарычныя асобы, як Каліноўскі, Урублеўскі, Сыракомля, Дунін-Марцінкевіч і Шаўчэнка не маглі ўдзельнічаць у здарэннях, што апісваюцца ў рамане. I зараз мы дакладна не ведаем, якія яны мелі характары, ці рабілі такія ўчынкі, ці падобныя яны на вобразы, што былі створаны Караткевічам. Аднак гэтага і не патрабуецца. Мэтай аўтара, які піша гістарычны раман, не з'яўляецца дакументальнае апісанне гістарычных падзей. Тым больш, што зрабіць гэтае немагчыма. Нават чалавек, які быў іх сведкам, не зможа дакладна назваць матывы і прычыны ўчынкаў людзей, ведаць іх думкі і пачуцці. У гістарычным рамане аўтар стараецца перадаць людзям свае разумение падзей, што некалі адбываліся. А таксама ён ставіць перад чытачамі самыя розныя пытанні і праблемы, як і ў любых іншых творах. Уладзімір Караткевіч, дзякуючы добраму веданню падзей, што адбываліся ў 1863 годзе, змог намаляваць вельмі дакладную і рэалістычную карціну таго часу. Гэтыя ж веды дапамаглі яму ўключыць у раман, амаль не адступаючы ад рэальных фактаў, выдуманыя падзеі і персанажаў. У рамане Караткевіча мастацкі вымысел і гістарычная праўда дапаўняюць адно аднаго. Пісьменнік змог намаляваць поўную карціну жыцця Беларусі ў тыя часы так, як ён яе бачыць і разумев, змог яскрава і дакладна паказаць тагачасныя праблемы. Удалося Уладзіміру Караткевічу ўключыць і распрацаваць у рамане тэмы кахання, радзімы, гістарычнага лесу народа.
     Як бачна з усяго вышэйсказанага, гістарычная праўда і мастацкі вымысел аднолькава важныя ў гістарычным рамане. Рэальныя факты расказваюць аб старажытных падзеях, мастацкі вымысел дапамагае аўтару закрануць у творы вялікую колькасць тэм і праблем. Уладзімір Караткевіч здолеў па-майстэрску аб'яднаць іх у сваім рамане. Яму ўдалося са спалучэння гістарычных звестак і сваей фантазіі стварыць найцікавейшы твор, якім будуць захапляцца яшчэ шмат чытачоў.