Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Вобраз Радзімы ў творчасці Уладзіміра Караткевіча
     Вобраз радзімы ў творчасці Караткевіча раскрываецца, калі ён піша пра бясконцую роўнядзь веснавой паводкі на Палессі (апавяданне «Блакіт і золата дня»), калі любуецца магутным шматвекавым дубам у апавяданні «Дрэва вечнасці», калі думае пра трагічны лес сваіх герояў (апавяданне «Кніганошы»), калі з трывогай і болем і, адначасова, з захапленнем і радасцю апавядае пра Палессе ў нарысе «Званы ў прадоннях азёр» і калі натхнёна вітае ў сваіх нарысах Віцебск і Тураў.
     Я думаю, што спіс будзе няпоўны, калі не прыгадаць раманы У. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» і «Чорны замак Алыпанскі».
     Цэнтральнае месца ў творчасці Уладзіміра Караткевіча займае раман «Каласы пад сярпом тваім». I хоць пісьменнік напісаў толькі дзве кнігі шырока задуманага эпічнага твора пра паўстанне 1863—1964 гадоў, але ў гэтых кнігах змог перадаць грамадскую атмасферу пярэдадня паўстання і вызначыць яго рухаючыя сілы. У рамане паказана, што паўстанне было шляхецкім і адначасова сялянскім. У ім дзейнічаюць як рэальныя гістарычныя асобы, так і персанажы, народжаныя мастацкай фантазіяй аўтара. Падзеі разгортваюцца галоўным чынам на Магілёўшчыне, а таксама на Гродзеншчыне, у Вільні, Пецярбургу, Варшаве.
     Галоўны герой рамана Алесь Загорскі з'яўляецца першым ворагам самадзяржаўя і бескампрамісным змагаром за народнае шчасце. Ён выступав за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. На думку Алеся, перамогу будучаму паўстанню можа забяспечыць толькі яднанне рэвалюцыйных сіл. Алесь думае: «А трэба мне ўсё. I перш за ўсё воля ўсім народам і маёй радзіме». Алесь паказаны як перакананы рэвалюцыянер і шчыры патрыёт свайго краю.
     У дзяцінстве Алеся аддалі на «дзядзькаванне», гэта значыць на выхаванне, у сялянскую сям'ю Кагутоў. Пазней галоўны герой скажа: «Магчыма, мяне тым дзядзькаваннем няшчасным зрабілі. Але я таго няшчасця нікому не аддам. У ім мае шчасце. Яно мяне відушчым зрабіла. Вярнула да майго народа». У час дзядзькавання Алесь пазнаў народнае жыццё, засвоіў яго мараль, зтыку, палюбіў мову. У далейпіым размовы і перапіска з Кастусём, спрэчкі з Вежам, знаёмства са старажытнымі рукапісамі спрыялі ўсведамленню Алесем сваей нацыянальнай прыналежнасці. Ён пачынае разумець, што «мужыцкая» гаворка з'яўляецца мовай цэлага народа, якi жыве на зямлі пад назвай «Белая Русь».
     Для Алеся і Кастуся дарагімі былі імёны Васіля Вашчылы, Міхася Крычаўскага, Мурашкі і іншых кіраўнікоў паўстанняў на тэрыторыі Беларусі. У спрэчцы з шавіністычна настроеным Ямантам, які беларусаў і літоўцаў лічыў галінамі польскага племені, а іх мовы — дыялектамі польскай мовы, Віктар, старэйшы брат Кастуся, у абурэнні прывёў наступныя факты: «А Кірыла Тураўскі, а паданні? А тое, што наша друкаваная «Біблія» з'явілася раней, чым у многіх у Еўропе? А тое, што законы Статута Літоўскага склалі мы?.. А тое, што трыста год мовай княства была беларуская мова?..»
     Алесь прызнаецца Майцы: «Але радзіма мне даражэй за ўсё. I калі радзіме маёй дрэнна — мне таксама няміла нічога, акрамя яе бяды».
     Уладзімір Караткевіч выступав ў рамане як чалавек, улюбёны ў сваю родную зямлю. Яго любоў выяўляецца тады, калі ён піша пра сям'ю Кагутоў ці падае гісторыю роду Загорскіх, калі думае пра лес беларускага народа ці калі любуецца краявідамі роднага Прыдняпроўя.
     Вобраз радзімы раскрываецца і ў рамане «Чорны замак Альшанскі» праз гістарычныя экскурсы аўтара і ў апісаннях пакручастых шляхоў-дарог герояў. Косміч, як патрыёт і грамадзянін Беларусі, аднойчы ў вагоне асадзіў рэзкім словам пасажыра, які, гледзячы з акна вагона на прыдарожны беларускі пейзаж, прамоўвіў, што немцы мелі рацыю, калі называлі гэты край «шэйзэланд».
     Неабыякавасць да жьшдя, увага да кожнага чалавека, шчырая і моцная любоў да радзімы, актыўная жыццёвая пазіцыя садзейнічалі поспеху Косміча ў пошуках скарбу Альшанскіх і ў высвятленні забойцаў яго сябра.