Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Адкуль пайшла назва Белая русь? (па твору Уладзіміра Караткевіча "Лебядзіны скіт")
     Існуе шмат цікавых легенд і паданняў, у якіх тлумачыцца назва нашай краіны — Беларусь.
     Паводле адной з іх, даўным-даўно жыў Белаполь. Ад розных жонак яго развяліся плямёны пад прозвішчам Беларусы. Сяліліся гэтыя плямёны каля Дняпра і Дзвіны, таму зямлю і назвалі Беларусь.
     Іншыя легенды распавядаюць пра прыгожых і дужых людзей, якія мелі светлыя валасы, белы колер скуры, насілі белае адзенне. Звалі гэтых людзей — беларусы, а краіну — Белая Русь.
     У сваім апавяданні «Лебядзіны скіт» У.Караткевіч расказвае таксама вельмі цікавую легенду. У старажытныя часы на нашу краіну напала арда ўладара Батыя. Адзін старац вырашыў ахвяраваць сваім жыццём дзеля таго, каб выратаваць суайчыннікаў. Батый пагадзіўся. Але папярэдзіў старца, што жывымі застануцца толькі тыя, што размесцяцца ў скіце. Людзі, якія заходзілі ў скіт, ператвараліся ў белых лебедзяў. Кажуць, з таго часу Белая Русь і пачала называцца «белай», а ад лебядзінага апярэння стала белай вопратка ў людзей, што жывуць на гэтай зямлі.
     Ёсць і іншыя меркаванні. Наша зямля завецца Беларуссю таму, што здолела адбіцца ад мангола-татарскага нашэсця. Мы «белая», «чыстая ад татараў» Русь.