Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Чаму мы можам назваць Кастуся Каліноўскага сапраўдным патрыётам? (Кастусь Каліноўскі "Мужыцкая праўда")
     Варты лепшага ў свеце кахання,
     Рана скончыўшы мужны палёт,
     Русы хлопец золкім світаннем
     На высокі ўзышоў эшафот.
     Уладзімір Караткевіч

     
     Кастусь Каліноўскі — наш нацыянальны герой, правадыр паўстання на Беларусі ў 1863-1864 гадах. Нарадзіўся ён у шляхецкай сям'і. Мог мець спакойнае і багатае жыццё, але гэта было не для яго. Кастусь Каліноўскі быў палымяным патрыётам сваёй Радзімы. Сваё жыццё ён ахвяраваў Бацькаўшчыне, змаганню за яе волю. Яшчэ падчас навучання ў Пецярбургскім універсітэце Кастусь увайшоў у нелегальны гурток, дзе гартаваліся будучыя змагары. Вялікі ўплыў на станаўленне асобы Кастуся зрабіў яго старэйшы брат Віктар — выдатны знаўца гісторыі Беларусі і адзін з лідэраў рэвалюцыйнай арганізацыі. Але брат яго рана памёр, не паспеўшы здзейсніць свае планы і жаданні. Кастусь Каліноўскі працягваў справу брата і разам са сваімі паплечнікамі В.Урублеўскім і Ф.Ражанскім наладзіў напярэдадні паўстання выпуск першай беларускай нелегальнай газеты «Мужыцкая праўда». За 1862-1863 гады выйшла 7 нумароў. У ёй гучаў заклік сялян да барацьбы за нацыянальную і сацыяльную волю, да вяртання бацькоўскай верыуніі, да вызвалення ад прыгнёту Расіі з яе ненажэрным чыноўніцтвам і абрыдлым рэкруцтвам. У сваіх палымяных прамовах ён звяртаўся да сялян такімі словамі: «Дзецюкі! Калі Бог стварыў усіх людзей вольнымі і ўсім даў адзінакую душу, так скуль жа гэта ўзялося, што адзін марнуе да над людзьмі збыткуе, а другі, бедны, паншчыну служыць альбо аброкі ў казну плаціць? » Кастусь Каліноўскі добра ведаў фальклор, народныя звычаі, выдатна валодаў народнай мовай. Яго прамрвы перадавалі з вуснаў у вусны, прыслухоўваліся да кожнага слова. 3 восені 1862 года Кастусь Каліноўскі ўзначаліў Літоўскі правінцыйны камітэт, дзе рашуча праводзіў ідэю незалежнасці нашай зямлі ад Польшчы. У весну 1863 года ён заняў пасаду рэвалюцыйнага камісара Гарадзеншчыны, а ўлетку вярнуўся ў Вільню і ўзначаліў краёвы паўстанцкі цэнтр, які ў выніку жорсткіх карных акцый Мураўёва-Вешальніка быў моцна аслаблены. Але дзякуючы дзейнасці К.Каліноўскага цэнтр пратрымаўся да вясны 1864 года.
     Уначы 10 лютага 1864 года К.Каліноўскі быў арыштаваны. Ваенна-палявы суд прысудзіў яму смерць, і 22 сакавіка 1864 года Кастуся Каліноўскага публічна павесілі ў Вільні на гандлёвай плошчы Лукішкі. Ён памёр зусім маладым. Перад смерцю К.Каліноўскі здолеў перадаць з-за турэмных кратаў «Ліст з-пад шыбеніцы» — свой духоўны запавет. У сваім апошнім лісце ён пісаў: «Браты мае, мужыкі родныя! З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і можа раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, но не жаль згінуць за тваю праўду».
     Я думаю, што толькі сапраўдны патрыёт мог аддаць сваё жыццё дзеля незалежнасці і росквіту Бацькаўшчыны, ахвяраваць сваім асабістым шчасцем. I як піша У.Караткевіч у вершы «Прарок»:
     
     I ў водбліску згасальнае заранкі
     Апошнім промнем, як лязом нажа,
     Пайсці раллёю, мною ўзаранай,
     Да руні, невядомай і жаданай...
     Пайсці да вас...
     I да свайго крыжа.