Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Кастусь Каліноўскі – мужны барацьбіт за незалежнасць роднага краю
     ...гэта зямля да нас належыць;
     но калi будзе вайна з маскалём за
     нашу вольнасць, то той час трэба
     ўсiм iсцi на вайну процiў маскаля.
     Кастусь Калiноўскi

     
     19 лютага 1861 года Аляксандр II падпiсаў Манiфест i Палажэннi аб вызваленнi памешчыцкiх сялян ад прыгоннай залежнасцi. Сяляне атрымалi асабiстую волю i пэўныя грамадзянскiя правы. Памешчыкi страцiлi палiцэйскую i судовую ўладу над вёскамi. Але сяляне па-ранейшаму вымушаны былi плацiць вялiкiя падаткi за карыстанне зямлёй. А калi селянiн хацеў выкупiць надзел зямлi, то ўрад прадаваў яму па завышанай цане. Пры раздзеле зямлi паны выбiралi сабе самыя лепшыя ўчасткi. iм належалi амаль усе лясы, лепшыя сенажацi, рэкi i азёры. У вынiку атрымалася, што царская рэформа не прынесла сялянам нiякай палёгкi.
     Як пратэст супраць несправядлiвасцi гэтай рэформы ў пачатку 1863 года ў Полыпчы, Беларусi i Лiтве ўспыхнула паўстанне. Кiраўнiком яго на Беларусi быў Кастусь Калiноўскi.
     Кастусь нарадзiўся ў вёсцы Мастаўляны. Спачатку ён вучыўся ў Свiслацкай гiмназii, пасля працягваў навучанне на юрыдычным факультэце ў Пецярбурзе. Калiноўскi любiў сваю Радзiму i бачыў цяжкае, гаротнае становiшча сялян. Юнак разумеў, што царскi ўрад сваiмi рэформамi хацеў проста ўлагодзiць народ, не дапусцiць народных хваляванняў. На самой жа справе рэформы былi нязначныя i зусiм не вырашалi спрадвечнага сялянскага пытання аб зямлi. Таму, каб выкрыць сутнасць грабежнiцкай рэформы 1861 года, Кастусь Калiноўскi разам са сваiмi сябрамi Урублеўскiм i Ражанскiм стаў выдаваць першую беларускую газету «Мужыцкая праўда». Яна друкавалася лацiнскiмi лiтарамi на беларускай мове i мела выгляд лiстоўкi-заклiка. Усяго пабачыла свет сем нумароў газеты. «Мужыцкая праўда» дапамагла простаму народу паверыць у сябе i зразумець,што ён павiнен мець чалавечы гонар.
     Кастусь Калiноўскi быў закаханы ў адну дзяўчыну. Звалi яе Марыя Ямант. Але каханне, як i жыццё хлопца, было недаўгавечным. Калiноўскага арыштавалi. Свае апошнiя творы «Пiсьмо з-пад шыбенiцы» i «Марыська чарнаброва, галубка мая...» Кастусь напiсаў ужо ў турме. У першым змагар заклiкаў беларусаў да барацьбы за лешную долю, за незалежнасць Радзiмы. У другiм — са шчырымi словамi любвi звяртаўся да сваей каханай.
     Чытаючы творы Кастуся Калiноўскага, адразу пачынаеш захапляцца гэтым чалавекам. Ён бачыцца мужным, непахiсным, справядлiвым. Колькi ў iм спагады да простага чалавека! Колькi перажыванняў за яго будучыню! Сапраўдны патрыёт! Адразу ўзнiкае пытанне: цi ёсць такiя адданыя Радзiме людзi ў наш час? Не ведаю, але так хочацца верыць i спадзявацца, што ёсць.