Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Грамадска-палiтычная i публiцыстычная дзейнасць Кастуся Калiноўскага. Газета "Мужыцкая праўда"
     У развiццi прагрэсіўнай публiцыстычнай лiтаратуры пасля рэформенага часу асаблiвая роля належыць Кастусю Каліноўскаму (1838-1864). Кастусь Каліноўскі быў не толькi мужным рэвалюцыянерам, барацьбiтам, кiраўнiком паўстання 1863 г. на Беларусi, але i таленавiтым публiцыстам. Выхадзец з шляхецкай сямьi, ён пад уплывам блiзкага знаёмства з жыццем простага народа, а таксама пашыраных грамадскiх насторояў з юнацкiх год пранiкся вострай ненавiсцю да сацыяльнага i нацыянальнага прыгнету. Вялiкi ўплыу на фармiраванне яго светапогляду аказала вучоба ў Пецярбургскiм унiверсiтэце (1856-1860), якi скончыў з атэстатам кадыдата права. У час вучобы пазнаёмiўся з рэвалюцыйнай лiтаратурай. У 1860 г. вяртаецца на радзiму i ўклучаецца ў актыўную работу па падрыхтоўцы паўстання. З мэтай рэвалюцыйнай агiтацыi i прапаганды ў 1862 г. ён разам са сваiмi сябрамi па барацьбе выдае нелегальную газету "Мужыцкая праўда". Гэта была першая беларуская газета. Яна друкавалася як лiстоўка-адозва. Выйшла 7 нумароў. Артыкулы, якiя ўмяшчалiся ў газеце, - яскравы узор рэвалюцыйнай публiцыстыкi. Газета выкрывала царiзм, паказвала антынародную сутнасць яго палiтыкi, грабежнiцкi характар рэформы 1861 г. Газета патрабавала знiшчэння самаўладства, памешчыцкага землеўладання, перадачы ўлады ў рукi народа, а зямлi тым, хто яе апрацоўвае. Адзiны спосаб дабiцца гэтага сялянам - узняцца на барацьбу. Заклiк да рэвалюцыйнай барацьбы, да актыўнага змагання супраць прыгнятальнiкаў народа, за яго сацыяльнае i нацыянальнае вызваленне складае асноўны пафас усiх выступленняў Ясокi, гаспадара з-пад Вiльнi. Кастусь Каліноўскі верыў у сiлу народа. Усiмi сваiмi думкамi ён быў звязаны з народам, змагаўся за такi грамадскi лад, дзе б чалавек быў вольным, жыў са сваёй працы. Глыбокая адданасць народу, радзiме, вера ў народ яскрава выявiлася ў апошнiм перадсмяротным пасланнi Кастуся Каліноўскага "Да беларускага народа", вядомым пад назвай "Пiсьмо з-пад шабенiцы". Гэта хвалюючы запавет рэвалюцыянера, нязломнага змагара, што да апошняга дыхання заставаўся верным свайму абавязку. Трапiўшы ў рукi царскiх жандараў, ведаючы, што яму не ўдасца вырвацца з гэтых рук жывым, Кастусь Каліноўскі завяшчае народу не спыняць барацьбы, змагацца да канца i здабыць сабе волю. Жыцце Кастуся Каліноўскага абарвалася на шыбенiцы, калi яму было 26 гадоў. Гэта жыцце - подзвiг у iмя народа. Творы Кастуся Каліноўскага паглыблялi рэалiстычную традыцыю беларускай лiтаратуры, былi ўзорамi бескампрамiснага выкрыцця сацыяльных супрэчнасцей. Яго творы высокай мастацкай вартасцi, палымянныя маналогi, звароты да народа. Публiцыстычная дзейнасць Кастуся Каліноўскага мела вялiкi ўплыў на развiццё беларарускай дэмакратычнай лiтаратуры.
     Самой назвай газеты Кастусь Каліноўскі выяўляе яе народнасць, блiзасць да народна-гутарковых i iншых жанраў лiтаратуры. З рэвалюцыйна-палiтычнай iдэяй "Мужыцкая праўда" сцвяржала наступнае:
     
     1) зямля належыць народу, чалавек свабодны, калi мае кавалак зямлi;
     2) не народ створаны для ўрада, а ўрад - для народа;
     3) народ павiнен мець свабоду, навучацца на роднай мове.
     
     "Мужыцкая праўда" пiсалася напярэдаднi паўстання i Кастусь Каліноўскі не абыходзiў нiводнай магчымасцi, каб уцягнуць у паўстанне большую колькасць аднадумцаў, у гэтай сувязi ён закрануў i пытанне рэлiгii. У цэлым майстэрства публiцыстычнай выразнасцi, эмацыянальнага уз'яднання, доказнасцi расло ад нумара да нумара.
     У прадсмертным пiсьме Кастусь Каліноўскі iмкнуўся ўзняць народ на рэвалюўыйную барацьбу. У пiсьме выявiлiся i слабыя моманты яго як iдэала сялянскай дэмакратыii. Яны заключалiся, па-першае, у перааценцы рэвалюўыйнай магчымасцi сялянства ў 60-х гадах, па-другое, у перабольшваннi людзей на рэлiгiйнай свядомасцi, гэта былi тыповыя для дэмакратаў 50 гг. перабольшваннi. Без iх не было б самаго Кастуся Каліноўскага, не было б яго гераiзму. Кастусь Каліноўскі - аўтар аднаго толькi верша "Марыська чарнаброва" - непасрэдны зварот да Марыi Грэчатовiч, дзе да арышту жыу Кастусь Каліноўскі.