Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Адданы сын бацькаўшчыны
     Зямлю i волю можна здабыць
     толькi са зброяй у руках.
     Кастусь Калiноўскi

     
     Кастусь Калiноўскi стварыў рэвалюцыйную арганiзацыю ў Гродна. Акрамя самога Кастуся, кiраўнiкамi паўстання былi яго сябры — Валерый Урублеўскi i Фелiкс Ражанскi. Яны абвясцiлi ўсiх людзей роўнымi i свабоднымi, паабяцалi невялiкiя надзелы беззямельным. Калiноўскi выступаў за тое, каб усю зямлю аддаць сялянам. Адной з галоўных мэт паўстання было ўтварэнне незалежнай беларуска-лiтоўскай дзяржавы.
     Жорсткi бой адбыўся каля мястэчка Мiлавiды. Пад нацiскам царскiх войскаў паўстанцы вымушаны былi адступiць. Кастусь Калiноўскi быў арыштаваны. Ён мужна трымаўся на допытах, не выдаў сваiх сяброў. Ведаючы аб смяротным прыгаворы, Калiноўскi ў апошнiм пiсьме заклiкаў народ да далейнiай барацьбы: «Ваюй, народзе, за свае чалавечае i народнае права, за зямлю сваю родную!»
     Нельга пераацанiць заслугу Калiноўскага ў стварэннi першай бе л ару екай газеты. Разам з Ражанскiм i Урублеўскiм Калiноўскi стварыў тайную друкарню, i ўтрох яны наладзiлi выпуск «Мужыцкай праўды». Газета гэтая заклiкала сялян да ўзброенага паўстання супраць цара. Яна пiсалася на простай i даступнай мове, зразумелай еялянам. Падпiсваўся Калiноўскi Яськам-гаспадаром з-пад Вiльнi. Так ён iмкнуўся ўвайсцi ў давер да сялян. Вось якiя радкi пiсаў Калiноўскi ў сваей газеце: «Так сейце ж, дзецюкi, як прыйдзе пара, поўнаю рукою,— не шкадуйце працы, каб i мужык быў чалавекам вольным. Няма чаго ждацi ад нiкога, бо той толькi жне, хто пасее. Станьма дружна разам за нашу вольнасць! Не народ для ўрада, а ўрад для народа. Нам нi манiфестаў, а вольнасцi трэба». «Лiст з-пад шыбенiцы» i «Марыська чарнаброва, галубка мая» былi апошнiмi творамi Касту ся Калiноўскага. Ён напiсаў iх ужо за кратамi. Нейкiм чынам сумеў перадаць гэтыя творы сваiм сябрам. У «Лiсце з-пад шыбенiцы» Калiноўскi звяртаецца да народа з такiмi словамi: «Няма, браткi, болынага шчасця на гэтым свеце, як калi чалавек у галаве мае розум i навуку». Ён заклiкае народ да барацьбы за навуку, бо для чалавека, сапраўды, «няма болыпага шчасця», чым мець розум i ведаць навукi. Калiноўскi вельмi кахаў Марыю Ямант, якой прысвяцiў свой апошнi верш. У вершы «Марыська чарнаброва, галубка мая» Кастусь пiша: «А калi мяне ўспомнiш, шчыра памалiся, то я з таго свету табе адзавуся». Калiноўскi ведае, што з любай iм не быць ужо разам, але ўпэўнены, што духоўная су вязь застанецца назаўжды. Ён назаўсёды застанецца ў сэрцы i думках Марыi Ямант i будзе вечна жыць у памяцi народа.
     Кастуся Калiноўскага па праву можна назваць сапраўдным патрыётам Беларусi. Ён не пашкадаваў нават свайго жыцця дзеля таго, каб толькi стаў вольным народ беларускi.