Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Сучаснасць і мінуўшчына ў паэме Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра"
     Гімнам у літаратуразнаўстве прынята называць урачыстую песню ў гонар якога-небудзь героя, падзеі або дзяржавы. Менавіта такім гімнам стала паэма Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра» — першы вялікі вершаваны твор, напісаны на лацінскай мове для заходнеславянскага чытача. Жыць і працаваць М. Гусоўскаму давялося ў эпоху Адраджэння, у аснове светапогляду якой — рэнесансавы гуманізм з яго найважнейшымі асаблівасцямі: дэмакратычным характарам, выхаваўча-асветніцкай накіраванасцю, цеснай сувяззю з традыцыямі папярэдняй эпохі і з народным светапоглядам. Крытэрыем ацэнкі вартасці чалавека ў той час з'яўлялася не толькі высокае сацыяльнае паходжанне, заслугі перад царквой, але і рознабаковыя веды, і грамадскія заслугі, і асабістыя якасці. Людзі імкнуліся да зямной славы, хацелі выявіць сябе ў навуцы, мастацтве, літаратурнай дзейнасці. Вырасла нацыянальная свядомасць.
     Заснавальнікам паэзіі ў эпоху Адраджэння на беларускіх землях з'яўляецца М. Гусоўскі. Ён стварыў у пачатку XVII стагоддзя ў Рыме паэму «Песня пра зубра». Мэтай твора было азнаямленне заходнееўрапейскай грамадскасці з беларускім краем, пра які яна дагэтуль амаль нічога не ведала.
     У паэме аўтар глядзіць на сваю радзіму нібы збоку і імкнецца ўславіць усё тое, з чым у яго свядомасці асацыіруецца вобраз Беларусі, роднай зямлі, як прыгажосць і непаўторнасць. Наш скарб — тэта нашы лясы, «наша скарбонка і свіран». Яны багатыя на ягады, дзёгаць, мёд, воск, куніцу і розную дзічыну. «Тут і сасновыя бёрны, і бруссе, і кроквы, дуб на шалёўкі — купляй і будуйся бязлесны». Азёры! У іх безліч рыбы і іншай жыўнасці. Як справядліва адзначае В. Дарашкевіч: «Для Гусоўскага прырода — усенародны здабытак і крыніца здароўя, радасці, выхавання высокіх патрыятычных і эстэтычных пачуццяў». У сваім народзе аўтар адзначае забабоннасць (вера ў ведзьмакоў, русалак), грамадскую пасіўнасць і пакорнасць лесу. Князёў і магнатаў роднай зямлі ён лічыць адказнымі за шматлікія войны і гаротнае жыццё народа. Вылучае ў іх самавольства і дэспатызм.
     Центральны вобраз твора — князь Вітаўт, якога Гусоўскі лічыў ідэальным правіцелем. Вітаўт — патрыёт, верны традыцыям, праўдзівы і справядлівы чалавек, выдатны кіраўнік дзяржавы, строгі, патрабавальны да людзей, але разважлівы і разумны. Шмат можа сказаць нам той факт, што аўтар уславіў не Жыгімонта, а іменна Вітаўта.
     Калі параўнаць нашу сучаснасць і мінуўшчыну ў паэме, то з'яўляецца шмат разнастайных думак. Напрыклад, нашай краіне зараз таксама не хапае такое кірауніка, як Вітаўт, такіх дзеячаў культуры, як Скарына і Гусоўскі, такой павагі і любові да прыроды і яе скарбаў, якімі спакон вякоў славілася Беларусь. Застаецца спадзявацца на тое, што наш народ, які столькі вякоў жыў у залежнасці, галечы, несправядлівасці, зараз, на парозе новага тысячагоддзя, зразумее, што ён сам павінен будаваць сваю будучыню.