Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Паэма "Песня пра зубра" — крыніца нашых ведаў пра біяграфію Міколы Гусоўскага
     Выдатным дзеячам эпохі Адраджэння з'яўляецца Мікола Гусоўскі, аўтар эпічных паэмаў «Песня пра зубра», «Перамога над туркамі», «Жыццё Іякінфа». Сапраўдную славу і неўміручасць яму прынесла паэма «Песня пра зубра».
     Твор не толькі стварае яскравую карціну жыцця Вялікага княства Літоўскага, апявае прыроду Беларусі, узвялічвае гераічнае мінулае народа, але і з'яўляецца адной з крыніц ведаў пра біяграфію аўтара — Міколу Гусоўскага. Вядома, што ён нарадзіўся ў сям'і вялікакняжацкага паляўнічага. 3 радкоў паэмы мы даведваемся, што з дзіцячых гадоў бацька прывучаў Міколу да прафесіі лоўчага, якая была цяжкай працай, гаспадарчым промыслам. На паляваннях маладыя юнакі атрымлівалі добрую фізічную падрыхтоўку, загартоўвалі сябе маральна, рыхтаваліся да вайсковай справы — пачэснага абавязку мужчыны. Па-мастацку выдатна расказвае Мікола Гусоўскі пра паляванне на зубра, абавязкі і паводзіны ўдзельнікаў палявання. Паэт ганарыцца сваёй прыналежнасцю да паляўнічых дружын. Ад вопытных паляўнічых навучыўся будучы паэт чытаць кнігу роднай прыроды, адкрываць тайны звярыных сцежак, распазнаваць звярыныя звычкі, ведаць па прыкметах надвор'е:
     
     Край мой (цяпер ужо ўласнасць Кароны) калісьці перамераў ўдоўжкі і ўпоперак пешшу.
     Змалку ад бацькі вучыўся ў бясконцых абходах
     Кронам нячутным ступаць, каб нішто не штухнула,
     I спасцігаў, як звяроў прыкмячаць па бярлогах
     Нюхам, і вухам, і вокам. Без якасцей гэтых
     Не напалюеш, бо звер палахлівы і пільны.
     Колькі патоў ён, бывала, зганяў з мяне ў зімнюю сцюжу,
     Коп'і шыбаць прымушаючы з бегу наводмаш!
     Колькі нагледзеўся смерці, наслухаўся енку
     У путчах, пакуль мяне, сына, вучыў палясоўшчык.

     
     Мікола Гусоўскі выдатна засвоіў свет паляўні чых прыкмет, павер'яў. Гэта вельмі добра адлюстравана ў сюжэце твора, лірычных адступленнях. У паэме М.Гусоўскі згадвае, што ён «свет , даўніны вывучаў па кнігах славянскіх, граматах рускіх, кірыліцай пісаных вязкай». Безумоўна, тэта былі летапісы Старажытнай Русі, беларуска-літоўскія летапісы, юрыдычныя кодэксы.
     Экспазіцыю твора складае аўтарскі расказ пра тое, як узнікла задума твора і як рэалізавалася. Паэт паведамляе нам пра здарэнне, якое адбылося ў Рыме на чацвёртым годзе знаходжання дыпламатычнай місіі Эразма Цёлка пры панскім двары. Папа Лявон X доўга адцягваў планы ўтварэння саюза хрысціянскіх дзяржаў, скіраванага супраць агрэсіі туркаў і татар, але ён не адпраўляў пасольства з адмовай. Жыгімонт стары астыў да гэтай ідэі, вызваліў пасла ад дыпламатычнай службы. Вітэліус працягваў перагаворы па ўласнай ініцыятыве. Дыпламат выкарыстоўваў любыя акалічнасці, якія маглі б паўплываць на папу. Зручны выпадак адбыўся, калі пасольства Эразма Цёлка прысутнічала на відовішчы бою быкоў.
     Нехта са світы заўважыў, што відовішча гэтае вельмі падобна да зубрыных ловаў.
     Мікола Гусоўскі, знаходзячыся на папскай трыбуне, пачаў успамінаць свае паляўнічыя прыгоды. Расказ зацікавіў папу. Ён выказаў жаданне мець чучала зубра і папрасіў Эразма Цёлка даручыць Гусоўскаму выкласці свой расказ вершамі. Пасол спешна адгукнуўся на просьбу папы. Спадзеючыся зацікавіць яго палітычнымі мэтамі сваёй місіі, ён паслаў ганцоў да князя Радзівіла з просьбай перадаць у Ватыкан чучала зубра. Міколу Гусоўскаму было даручана напісаць паэму. 3 аўтарскага прызнання можна зрабіць вывад, што «Песня пра зубра» была першым значным творам М.Гусоўскага. Паэт удала выконвае пастаўленую задачу: выклікае ў папы Лявона X і дзяржаўных мужоў сімпатыю да хрысціянскай краіны, імкнецца абараніць яе ад татар і турэцкай навалы. Акрамя таго, Мікола Гусоўскі імкнуўся паказаць свой край, яго прыроду, народ, культуру цывілізаванаму еўрапейскаму свету. Праслаўленне свабоднай і дзейснай асобы, антываенны, гуманістычны пафас, абарона першастваральнай моцы прыроды — усё гэта мы знаходзім у «Песні пра зубра». Гэта якраз узвышае асобу Міколы Гусоўскага да ўзроўню найлепшых еўрапейскіх паэтаў эпохі Адраджэння. Рашэннем міжнароднай арганізацыі ЮНЕСКА імя Міколы Гусоўскага побач з іменем Францыска Скарыны занесена ў спіс самых выдатных дзеячаў сусветнай культуры.