Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Вобраз князя Вітаўта ў паэме Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра" (2)
     У творы Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра» паэтычная задума выйшла далека за межы палявання. Важнымі тэмамі паэмы з'яўляюцца апісанне грамадска-палітычнага жыцця сучаснай аўтару пары і ранейшага часу, а таксама ўслаўленне асобы князя Вітаўта і яго дзейнасці.
     Мікола Гусоўскі ў сваім творы ідэалізуе вобраз Вітаўта, услаўляе князя як мудрага і дальнабачнага палітыка:
     
     Княжанне Вітаўта лічаць усе летапісцы
     Росквітам княства Літоўскага, нашага краю,
     I называюць той век залатым...

     
     Міжволі ўзнікае пытанне: чаму Мікола Гусоўскі ў сваіх пошуках ідэальнага кірауніка звяртаецца да мінулых часоў? Магчыма таму, што ён не мог знайсці такі прыклад сярод сваіх сучаснікаў.
     Вобраз Вітаўта намаляваны аўтарам з надзвычайным захапленнем і любоўю. Іменна ў гэтым уладары Гусоўскі ўбачыў увасабленне вайсковай магутнасці і дзяржаўнай велічы княства Літоўскага. Князь Вітаўт паказаны ў паэме ў сваім паўсядзённым жыцці. У той час вельмі часта здаралася, што болыпае княства падпарадкоўвала сабе меншае. Побач жа з Вялікім княствам Літоўскім знаходзіліся такія магутныя дзяржавы, як Маскоўскае княства, Польскае каралеўства, якія не былі супраць таго, каб крыху пашырыць свае межы. А часам яшчэ і мангола-татары рабілі набегі. Пры такіх абставінах князь і яго дружына павінны былі быць «сцяной», за якой хаваліся ў час небяспекі жыхары княства. Разумеючы гэта, Вітаўт старанна рыхтаваў сваю дружыну і княства да будучых войнаў:
     
     Сам гартаваны, як меч на кавалдзе паходнай,
     Вітаўт і знаць не хацеў сабе болыиага шчасця,
     Чым гартаваныя ў бітвах бясстрашныя раці.

     
     Князь не звяртаў ніякай увагі на паходжанне сваіх воінаў. Для яго галоўным была доблесць кожнага дружынніка:
     
     Ох, не любіў баязліўцаў і пестаў з магнатаў!
     Будзь ты магнатам, але калі дрэйфіш у справе,
     Лес незайздросны ў такога — пагарда дружыны.

     
     Таксама Вітаўт быў чулым, справядлівым, патрабавальным і жорсткім у адносінах да злачынцаў, хабарнікаў. Усе гэтыя якасці неабходны ўладару, бо інакш просты чалавек не будзе бачыць мяжу паміж добрым і дрэнным. Так, разумеючы, якое яго чакае пакаранне, разумны ніколі не пераступіць закон. Аб вышэйадзначаных якасцях князя Вітаўта Мікола Гусоўскі піша:
     
     Строга і крута судзіў, і пры тым — справядліва...
     ... Прагнасць нажыцца пад шыльдаю варты закона,
     Сквапнасць — загрзбці кавалак у бліжняга зрота —
     Ён тыранічнымі сродкамі так пратараніў,
     Што на вякі нават завод іх вывеўся ў княстве.
     Кім бы. і чым бы ні быў ён пры іншых заслугах,
     Нават за гэта адно я пяю яму славу.

     
     У сваей «Песні пра зубра» Мікола Гусоўскі параўноўвае магутнасць зубра і веліч асобы князя Вітаўта. Аўтар адносіцца да знакамітага ўладара княства Літоўскага з відавочнай сімпатыяй і вялікай пашанай.