Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Вобраз князя Вiтаўта ў паэме Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра" (1)
     Век залатым той названы па простай прычыне: дзяржаўца
     Перад багаццем і шчасцем зямным пастаянна
     Ставіў багацце духоўнае — злата дзяржавы.
     Мікола Гусоўскі

     
     У творчай спадчыне нашага славутага земляка Міколы Гусоўскага асобае месца займае паэма «Песня пра зубра». Гэты твор, дзякуючы таленту і багатаму жыццёваму вопыту паэта, стаў песняй яго сэрца, гімнам Бацькаўшчыне, кнігай жыцця зямлі нашай роднай.
     У паэме раскрываюцца вобразы двух уладароў Вядікага княства Літоўскага — Жыгімонта і Вітаўта. Аднак найболып цікавым і прываблівым з'яўляецца вобраз князя Вітаўта. Вітаўт выступав ў паэме як дзяржаўны муж, кіраўнік, настаўнік, усебакова развітая асоба.
     Княжанне Вітаўта — гэта час гераічных спаборніцтваў, дзе кожны меў права і вялікія магчымасці для здзяйснення подзвігаў і сцвярджэння сваей годнасці. Самым вялікім багаццем уладар лічыў «багацце духоўнае — злата дзяржавы». У часы княжання Вітаўта дзяржава дасягнула небывалага росквіту і ўздыму, мела дыпламатычныя сувязі з усімі заходнееўрапейскімі краінамі. З князем Вітаўтам стараліся жыць у міры і згодзе многія суседзі. I яны не столькі баяліся яго, колькі паважалі за адвагу, мудрасць, справядлівасць:
     
     Княжанне Вітаўта лічаць усе летапісцы
     Росквітам княства Літоўскага, нашага краю,
     I называюць той век залатым.

     
     Вітаўт паказаны ў паэме таксама і ў паўсядзённым жыцці. Ён высакародны, справядлівы, чулы чалавек. У адносінах да злачынцаў і хабарнікаў — жорсткі і патрабавальны. Князь па заслугах шчодра адорваў мужных воінаў-змагароў, але сурова і справядліва караў баязліўцаў, клятваадступнікаў, ілжывых сведак:
     
     Строга і сурова караў звычкі дурныхлюдзей.
     Ён справядлівасць любіў, шанаваў яе нормы святыя,
     Не дазваляў, каб махляр дзесьці абходзіў закон...
     Жорстка ўладар катаваў ілжывых падкупленых сведкаў,
     З тым, каб ніхто надалей суддзям хлусіць не пасмеў.

     
     З мэтай падрыхтоўкі сваіх воінаў да барацьбы з ворагам Вітаўт часта наладжваў у путчах паляванні, якія лічыліся своеасаблівай школай вайсковага выхавання. Падчас паляванняў воіны вучыліся валодаць кап'ём, рагацінай, лукам. У гэтых дзікіх аблавах на звяроў выпрабоўваўся характар воіна, загартоўваўся яго баявы дух. Галоўнымі якасцямі воіна, на думку Вітаўта, павінны быць смеласць, адвага, баявое майстэрства.
     У вобразе Вітаўта Мікола Гусоўскі паказвае ідэальнага кіраўніка, палітыка і грамадскага дзеяча. У яго вобразе паэт хацеў уславіць свабодную, мужную і адважную асобу, уславіць людзей, шчьгра адданых сваей Бацькаўшчыне.