Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

"Шануем мы бацькоў імёны, навукай прыклад нам яны" (Уладзімір Жылка)
     Вось у трэці раз я гатовы ісці да вас, і не буду абцяжарваць вас і замінаць вам, бо я шукаю не вашага, а вас. Не дзеці павінны збіраць маёмасць для бацькоў, але бацькі для дзяцей...
     З Другога паслання святога апостала Паўла да Карынфянаў
     
     З дзесяці законаў вечнасці, загадаў-запаведзяў Божых толькі адна, як на тое звяртае ўвагу апостал Павел у Пасланні да Ефесянаў, абяцаная Богам: «Шануй бацькоў сваіх» - гэта першая запаведзь з абяцаннем. Толькі за выкананне яе абяцаецца ўзнагарода: шануй бацькоў сваіх - і дзеці твае будуць шанаваць цябе.
     Калі б маладосць ведала, а старасць магла! Але, на жаль, старасць не можа ўжо нічога перайначыць у перажытым, а маладосць не ведае, што галоўным яе клопатам павінен быць клопат пра сваю... старасць.
     Старасць не можа быць шчаслівай, але яна можа і павінна быць годнай, спакойнай і дагледжанай. Такая старасць і клопат пра будучыню - дзяцей - даўно сталі галоўнай меркай гармоніі і дабрабыту ў цывілізаваным грамадстве. А калі ж «ходзяць беспрытульна па дарозе мільёны нашых страчаных дзяцей», калі яны сіроты пры жывых бацьках, а старасць жабрацкая і адрынутая, то будучыня такога грамадства і такой краіны вельмі незайздросная.
     «Каб мне дзеці былі у слуху, каб я бацькам для іх век дажыў» - так усведамляе багушэвічаўскі лірычны герой сутнасць сапраўднага чалавека. Сапраўдны чалавек, на думку паэта, гэта найперш дбайны сем'янін, верны муж сваёй жонцы, добры бацька сваім дзецям, для якіх ён - прыклад: толькі пры такой умове яны будуць яму «у слуху».
     I сапраўды, няхай будзе ў чалавека ўсё, чаго душа пажадае, няхай будзе слава і пашана за добра зробленую справу, няхай будзе здароўе і раскоша, а не будзе толькі аднаго - павагі і паслушэнства ўласных дзяцей, і рай чалавеку стане пеклам. Прахам пойдуць багацце і раскоша. Пашана свету нішто перад непашанай і знявагай ад уласнага дзіцяці.
     Вечнасць жыцця забяспечваецца трывалай сувяззю паміж пакаленнямі. А сувязь гэтая мацуецца найперш прыкладам бацькоў і дзядоў. Пакуль бацькі для дзяцей з'яўляюцца прыкладам і аўтарытэтам, а дзеці бацькам - «у слуху», - сувязь трывалая і надзейная.
     За ўсю гісторыю свайго існавання чалавецтва не прыдумала іншай супольнасці людзей, дзе ўмовы выхавання дзяцей былі б больш спрыяльныя, чым у добрай сям'і.
     Многія раздзелы паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» прысвячаюцца дзецям і ўслаўляюць яшчэ адну нацыянальную якасць беларуса. Спрадвечную якасць, дзякуючы якой «жыў беларус - і будзе жыць!», - клопат пра будучыню сваю, бо дзеці і ёсць будучыня нацыі і кожнага асобнага чалавека. Такая пільная і кранальная пісьменніцкая ўвага да дзяцей у паэме тлумачыцца мудрасцю песняра, які нагадвае, што вытокі ўсяго - у сям'і. Свой ідэал сямейных адносін паэт выявіў на прыкладзе сям'і Міхала і Ганны, у якой панавалі любоў, згода, узаемапавага і шчыры клопат кожнага пра кожнага. У паэме выдатна паказаны не толькі прынцыпы векавой народнай маралі, але і прынцыпы народнай педагогікі. Прыклад і сумленнасць бацькоў, іх чалавечныя ўзаемаадносіны, любоў да дзяцей, працавітасць і строгасць - вось асноўныя прынцыпы гэтай педагогікі.
     Любоў да дзяцей не выключае, а, наадварот, уключае і строгасць. Добрых дзяцей вучыць граза, а не лаза, сцвярджае народная мудрасць. Пра папружку Міхал больш нагадвае дзецям, чым пускае яе ў ход (толькі аднойчы, ды і то калі Алесь не ацаніў тактоўнасці і далікатнасці бацькоў і не скарыстаў шанс самому выправіць сваю памылку): «Калі пайдзе навука туга - паходзіць бацькава папруга!», «Цыц, не смець казаць мянушку, а то здыму на вас папружку!».
     «Пачуццё справядлівасці, годнасці ўласнай, мабыць, разам з жыццём нам прырода дае», - разважае лірычны герой верша А. Вярцінскага «Гавары са мной ласкава». Даецца з жыццём, але выхоўваецца, фарміруецца зноў жа толькі ў сям'і. «Сын Буры таксама будзе Бурай», - пераканальна даводзіцца гэтая ісціна ў апавяданні Яна Баршчэўскага «Сын Буры». Рабская псіхалогія бацькоў, на жаль, робіцца здабыткам іх дзяцей. «Мой бацька не разарваў жалезных кайданаў, якія колькі год упіваліся ў яго рукі і ногі. Несканчоныя слёзы і нараканні маці маёй, калі быў яшчэ ў яе ўлонні, паўплывалі на ўсю маю натуру. Я нарадзіўся з адзнакай няшчасця на чале» - так гаворыць пра вытокі сваёй трагедыі герой кнігі Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня...».
     Зусім іншы ўплыў аказалі на сваіх дзяцей коласаўскія Міхал і Ганна. Яны былі для дзяцей прыкладам, узорам таго, як трэба клапаціцца пра свой гонар і годнасць, каб быць свабоднымі. Свабодны толькі той чалавек, ва ўяўленні Коласа, хто не абмяжоўвае свабоды бліжняга свайго, не замахваецца на яе. Доказ таму - братэрскія адносіны Міхала да Антося і павага да жонкі, маці сваіх дзяцей. Мы захапляемся мудрасцю, годнасцю і свабодай Ганны, а каму яна абавязана сваёй свабодай? Нічога ідэальнага на свеце не бывае, але сям'я Міхала і Ганны, узаемаадносіны паміж імі - выключэнне з гэтага правіла. Павага, з якой ставіцца Міхал да людзей, а найперш да жонкі, не могуць не захапляць. самы галоўны бацькоўскі клопат Міхала - каб дзеці ніколі не былі рабамі, таму і да яго строгасці, а часам і суровасці ў. адносінах да сыноў мы ставімся з разуменнем і павагай. Уражваюць сямейныя сцэны, калі Міхал падзіцячы адчайваецца з-за някемлівасці і хітрасці аднаго, няздатнасці да вучобы другога сына. Затое якой радасцю поўніцца яго бацькоўскае сэрца, калі бачыць у сваіх дзецях тое добрае,. што якраз і дае надзею на іх вольнае і людскае жыццё ў будучым, калі ён ужо не зможа пра іх паклапаціцца. «Дык трэба грунт мець пад нагамі, каб не бадзяцца батракамі» - гэтую жыццёвую выснову Міхал імкнецца перадаць сваім дзецям.
     Маёмасцю, якую бацькі, паводле мудрасці апостала Паўла, павінны збіраць для сваіх дзяцей, з'яўляюцца не толькі і не столькі цукроўні, капальні, плантацыі, маенткі, а найперш - скарбы душы. Скарбы вечныя, якія «ніколі і ніхто ад нас адняць не зможа», як слушна сцвярджае сваёй публіцыстычнай творчасцю Цётка. Без скарбаў духоўных матэрыяльныя «пры першым жа няшчасці счэзнуць дазвання».
     Нічога выпадковага на свеце не бывае, усё мае свае вытокі, моцная незвычайная асоба можа з'явіцца толькі ў выключных па сіле ўздзеяння на яе абставінах. Вось чаму ў рамане У. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» мноства старонак прысвячаецца «выйсцю крыніц» - мастацкаму даследаванню не толькі вытокаў самога паўстання К. Каліноўскага, але і вытокаў фарміравання моцнай, выключнай Асобы.
     У. Караткевіч падрабязна апісвае сям'ю Алеся Загорскага, сапраўдную школу выхавання яго патрыятызму ў час дзядзькавання, уводзіць песню-баладу пра Міколу і Касьяна, песню, пачутую Алесем ад старога Кагута ў дзяцінстве. Белы жарэбчык з балады стаў для хлопчыка сімвалам волі народа, і вобраз гэты быў яму напамінам на ўсё жыццё, што дзеля волі і Бацькаўшчыны можна і трэба паахвяраваць усім. Вялікае месца ў рамане займае апісанне абраду пастрыжэння ў падлеткі, прысягі на вернасць Айчыне і народу. Урокі дабра, справядлівасці, годнасці і гонару атрымаў Алесь найперш у сям'і Кагутоў, замацаваў жа гэтыя ўрокі ва ўласнай сям'і.
     Сям'я, даводзіць У. Караткевіч сюжэтам рамана, - выток людскасці ў чалавеку, першакрыніца ўсяго. Урокі ўдзячнасці народу атрымаў Алесь ад свайго бацькі Юрыя Загорскага і ў час пастрыжэння ў падлеткі, калі той шчодра аддзячыў усёй сям'і Кагутоў за выхаванне ў яго сыне дастойных чалавека пачуццяў. Урокі трывогі за свой народ, за яго выміранне («выміраем, Алеська, выміраем!») атрымаў падлетак ад дзеда - старога Вежы. I не толькі ўрокі спагады, але і канкрэтных спраў для разняволення народа (Вежа быў за адмену прыгону, але большасць шляхты на дваранскай зборні прагаласавала супраць, на што дзед з горыччу і нянавісцю сказаў: «Ваські Вашчылы на іх няма!»). Вялікае ўздзеянне на падлетка аказала і наведанне з бацькам радавога склепа. Быццам сіла продкаў улілася ў яго з бацькавым наказам берагчы гэтую зямлю і магілы продкаў як святыні і з пажаданнем, каб ніякая сіла не здолела гэтыя святыні парушыць і адабраць.
     Лепшыя творы нашай нацыянальнай літаратуры пераканальна даводзяць, што добрае вырастае толькі на добрай глебе, калі жывіцца гаючай вадой. Такой глебай для чалавека з'яўляецца сям'я, а жывой вадой - «навука й прыклад» бацькоў.