Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Вобраз зубра — сiмвалiчнае ўвасабленне сiлы i трываласцi народа
     Бачыце, я, між паэтаў часовы абраннік,
     Вымуглан скласці свой спеў аб краіне з багаццем
     Свету жывёльнага ў ей, бо і звер гэты цудам
     Толькі шчэ ў нас захаваўся пад зоркай Палярнай.
     Мікола Гусоўскі

     
     Мне вельмі спадабаўся твор Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра». Ён да глыбіні закранае душу, раскрывав чытачу сілу хараства Беларусі: прыроды і людзей. Менавіта прыроды і людзей як аднаго цэлага, бо жывёла ў паэме паводзіць сябе так, як чалавек, а чалавек — як жывёла.
     Поўная назва паэмы «Песня пра постаць, дзікі нораў зубра і паляванне на яго». Адсюль зразумела, што галоўным героем твора з'яўляецца зубр.
     
     Вось ён — бізон ваш, што ў нас называецца зубрам!
     Масці паджарай, як мешанка, бурай і чорнай,
     Выццам з вякоў у вякі пераходзіў праз горны
     I гартаваўся, сабраўшы адценні стагоддзяў.

     
     Мікола Гусоўскі, расказваючы пра зубра, услаўляе яго прыгажосць, постаць, магутнасць, сілу, яго веліч над усімі астатнімі жыхарамі лесу. Асновай твора з'яўляецца сутыкненне паміж зубрам і людзьмі, паляванне на зубра. Жывёла з усіх сіл імкнецца выжыць, уся душа зубра напоўнена нянавісцю да тых, хто захацеў яе пакрыўдзіць, хто замахнуўся на яе незалежнасць і жыццё. Звер з апошніх намаганняў імкнецца адпомсціць за свае раны, за кроў.
     Аднак паказаць сілу, моц, прыгажосць зубра — гэта не адзіная і не асноўная задума аўтара. У вобразе зубра Мікола Гусоўскі паказаў беларускі народ. Нораў зубра — хіба гэта не адметны характар беларуса: ён можа быць незвычайна пяшчотным і лагодным, калі з ім па-добраму, і, наадварот, — люта помсціць таму, хто ідзе на яго з мячом.
     
     Зубр, як мы лічым спрадвеку, хоць звер, але ж ратнік,
     Ён прызнае перамогу, здабытую чэсна —
     Сілай на сілу, у рожкі, і мужнасць на мужнасць.

     
     Так і беларускі народ заўсёды бараніў сваю незалежнасць ад тых, хто на яе пасягаў.
     М. Гусоўскі нездарма ўводзіць у паэму вобраз князя Вітаўта. У чытача адразу ўзнікае паралель паміж ім і зубрам. I той, і другі — уладары на сваей тэрыторыі. Характар першага падобны на нораў другога. Князь Вітаўт — смелы, мудры і справядлівы, не церпіць баязліўцаў і тых, хто хлусіць. I самае галоўнае — непамерна любіць сваю Бацькаўшчыну, сваю Радзіму. Зубр, князь і народ у творы выступаюць як адзінае цэлае. Зубр — сімвал нашай Беларусі, яе прыгажосці, велічы, магутнасці, яе свабодалюбівага мірнага народа.