Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Вобраз зубра — сiмвалiчнае ўвасабленне гордасцi, мужнасцi i непакорнасцi народа
     ...Волатам целам сваім ён настолькі вялікі,
     Што, калі раніць смяротна і раны ўкленчыць,
     Трох паляўнічых садзіцца ў яго між рагамі.
     З позірку зыраць і злосць, і нянавісць, і ярасць;
     Грыва кашлатая шчыльна да самых лапатак
     Шыю ўкрывае, звісаючы ўніз па калені...
     «Песня пра зубра»

     
     Творчая спадчына Міколы Гусоўскага немалая. Але самым удалым з усіх яго твораў, якому былі суджаны доўгае жыццё і вялікая слава, была і ёсць паэма «Песня пра зубра». Поўная назва гэтага твора — «Песня пра постаць, дзікі нораў зубра і паляванне на яго». З першага погляду можа падацца, што галоўная задума аўтара — апісаць выгляд зубра, расказаць пра нораў гэтай рэдкай і прыгожай жывёліны і толькі. Але на самой справе гэта не так. Ці, дакладней сказаць, — не зусім так. Чытаючы паэму, мы ясна адчуваем сыноўнюю адданасць аўтара роднаму краю, захапленне прыгажосцю Радзімы і шчыры клопат пра яе лес. У «Песні пра зубра» побач з захапленнем прыгажосцю і сілай волата беларускіх лясоў — зубра, аўтар расказвае, чым багата яго Радзіма, які разнастайны яе жывёльны і раслінны свет. Кожны эпізод, кожны щтрых паэмы нясуць у сабе глыбокі роздум аб жыцці народа, разважанні аб яго побыце, традыцыях, вераваннях. I менавіта зубр —'центральны персанаж твора — сумяшчае ў сабе ўсё, чым бататы родны край, характар беларускага народа, яго жыццё і побыт. Аб гэтым сведчыць той факт, што ў болынай частцы зубр выступав, як чалавек. Паэт надзяляе яго не звярынымі, а чалавечымі якасцямі і рысамі. Чытаючы твор, гэтае ачалавечванне зубра мы адчуваем увесь час. Па прыродзе зубр — міралюбівы, спакойны, упэўнены ў сабе. Але калі ён абараняецца ад ворагаў, то прадстае перад намі страшным, раз'юшаным і бязлітасным зверам:
     
     Страшна глядзець, як ён чмыхне і позіркам злосным,
     Поўным нянавісці, зырыць і управа і ўлева...

     
     Змагаецца з ворагам зубр дастойна, як сапраўдны рыцар:
     
     ... рыцар пушчанскі адправіцца ўпрочкі
     З тых запаветных урочышчаў, дзе ў паядынках
     З ім сустракаюцца часта не дужасць, а хітрасць...

     
     Зубр у паэме — увасабленне гордасці, мужнасці і непакорнасці. Менавіта гэтымі рысамі надзяляе Мікола Гусоўскі і беларускі народ. Асобныя радкі паэмы расказваюць аб працы простых людзей у полі, на лузе. У творы гаворыцца пра ўмельства пчаляроў-бортнікаў, паляўнічых, аратых. Аўтар падкрэслівае, што дабрабыт беларусаў падтрымліваецца дзякуючы клопатам і намаганням саміх жыхароў краіны. Шмат месца ў сваім творы Мікола Гусоўскі адводзіць тэме вайны і міру. Беларускі народ у вобразе зубра змагаецца са шматлікімі ворагамі. Ён супраць войнаў, міжусобіц. Беларусы імкнуцца да міру, справядлівасці і дабрабыту. Аўтар глыбока сімпатызуе простаму беларускаму люду і выступав як абвінаваўца тых, хто ў пошуках славы, багацця і ўлады распальвае войны.
     Наибольшую ўвагу прыцягваюць сцэны, дзе адбываецца аблава на зубра. Зубр паўстае перад намі ў ролі ахвяры. На маю думку, аўтар хацеў паказаць гэтым самым пакуты беларускага народа, ганенні на яго. Нават паміраючы, леппіыя з прадстаўнікоў гэтага народа дбаюць пра тых, хто застаецца жыць. Якую б тэму «Пест пра зубра» мы ні закранулі, у кожнай з іх Мікола Гусоўскі паўстае перад намі як сапраўдны сын свайго народа, свайго краю, як вялікі гуманіст-чалавекалюбца. А зубр, апеты ім, — сімвалічнае увасабленне сілы і трываласці беларускага народа.