Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Вобраз Радзімы ў "Слове пра паход Ігаравы" і паэме Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра"
     Вобраз нашай Радзімы, Беларусі, знайшоў адлюстраванне ў адным з найбольш значных літаратурных помнікаў Еўропы XII ст. «Слова пра паход Ігаравы». Паэма прысвечана няўдалым паходам старажытнарускіх князёў на полаўцаў.
     Перачытваючы ўважліва радкі твора, звяртаеш міжволі ўвагу на старонкі, якія прысвечаны Полацкаму княству і яго князям. Асаблівае месца ў змесце твора займае вобраз нястомнага і непакорлівага полацкага князя Усяслава. Пра яго захавалася шмат легенд і паданняў. За хітрасці, талент дзяржаўнага дзеяча, настойлівасць у барацьбе за незалежнасць Полацка яму прыпісвалі здольнасць чараўніка і таму называлі Усяславам Чарадзеем. Пры апісанні нашага славутага суайчынніка — легендарнага палачаніна аўтар не толькі ідзе ўслед за легендамі і «Аповесцю мінулых гадоў». Ён падае вобраз князя значна шырэй, паказвае яго як героя, вартага пераймання. Вобраз Усяслава Чарадзея пададзены ў арэоле славы, незвычайных рамантычных прыгод і зусім зямных клопатаў аб родным Полацку.
     Мудрым і дзейсным князь Усяслаў Чарадзей выглядае на вялікакняжацкім троне ў сталіцы Кіеўскай дзяржавы, куды быў узведзены воляй народа. Вобраз яго мае глыбокую ідэйна-мастацкую напоўненасць, дапамагае нам, нашчадкам, больш свядома асэнсаваць мінулае і сучаснае нашай Радзімы. Асоба Усяслава Чарадзея выклікае пачуццё гонару за справы нашых славутых продкаў, павагі да гісторыка-культурнай спадчыны свайго народа.
     Змест паэмы цесна звязаны з фальклорам, з народнымі язычніцкімі ўяўленнямі. Ён насычаны народнай сімволікай. Адметнай асаблівасцю твора з'яўляецца аптымістычнае ўспрыманне прыроды. Прырода ў «Слове пра паход Ігаравы» адухоўленая. Яна нібы жыве агульным жыццём з героямі твора, суперажывае, удзельнічае у іх справах, дапамагае, папярэджвае або перашкаджае ім. Вельмі тонкаі па-мастацку выразна перадае аўтар бітву на Нямізе, параўноўваючы яе з малацьбою збожжа і сяўбой: «На Немизе снопы стелют головами, молотят чепи харалужными, на тоце живот кладут, веют душу от тела». Мужным, гераічным уяўляецца чытачу беларускі народ. Ён здольны самаахвярна абараняць свае землі, Радзіму.
     Вобраз Радзімы з'яўляецца таксама адным з галоўных і ў паэме М.Гусоўскага «Песня пра зубра». Гледзячы на родную зямлю здалёк, паэт уражаны тым, што родны край дзівосны, багаты і прыгожы. Усё дала яму шчодрая прырода: бары, поўныя птушак і зверыны, палі, на якіх буяе збажына, лугі, усланыя дыванамі кветак і траў. Аўтар твора ўзвялічвае гераічнае мінулае народа, сцвярджаючы яго самабытнасць і паўнацэннасць сярод іншых еўрапейскіх народаў. Мікола Гусоўскі на лацінскай мове стварыў глыбока патрыятычны твор, у якім узвысіў сваю Радзіму і народ, паказаўшы, што ён варты быць удзельнікам еўрапейскага жыцця. Асаблівае значэнне ў творы адведзена вобразу зубра.
     Зубр у творы М.Гусоўскага — вобраз сімвалічны. Ён з'яўляецца своеасаблівай эмблемай радзімы паэта — Вялікага княства Літоўскага, яго даўняй магутнасці, сімвалам народа. Гаворачы пра паляванне, аўтар звяртае ўвагу на тое, што зубр — самы магутны звер у лясным царстве паўночных краін. Ён міралюбівы, ніколі не нападае першым. Чалавек можа спакойна прайсці міма яго, калі ў яго няма ніякіх злых намераў. Нават разгневаны зубр не помслівы. Паказваючы гульнітурніры зубрынага маладняку, М.Гусоўскі звяртае ўвагу на дзівосныя праявы яго спрыту і сілы. Зубр з'яўляецца вобразам, які асацыіруецца з характарам, норавамі, звычаямі беларусаў — людзей мужных, шчырых, адкрытых, свабодалюбівых.
     Любоў, павагу і сімпатыю ў чытача выклікае вобраз князя Вітаўта. Вітаўт, як Усяслаў Чарадзей, — выдатны і мудры грамадскі дзеяч. Ён паважліва ставіўся да сваіх падданых. Паміж ім і падначаленымі панавала згода. Падчас праўлення Вітаўта Вялікае княства Літоўскае лічылася моцнай, незалежнай еўрапейскай дзяржавай. Адлюстроўваючы міралюбівасць, імкненне жыць у згодзе з іншымі народамі сваіх суайчыннікаў, Мікола Гусоўскі, як і аўтар «Слова», пратэстуе супраць войнаў, людскіх пакут, парушэння хрысціянскіх запаветаў міласэрнасці, братэрства і любові:
     
     Спынім забойствы! Сумленне, і розум, і гонар
     Уладна загадваюць кніжніку, як са званіцы
     Бі ў сваё звонкае слова, узбройвай народы
     Супраць разбою!

     
     Мікола Гусоўскі, як і аўтар «Слова», разумев, што войны, якія навязаны захопнікам, трэба весці, супрацьстаяць сіле агрэсіі:
     
     Там, дзе арда саранчой прапаўзе, застануцца
     Толькі асмолкі ды печышчы, попел ды косці.

     
     Паэмы «Слова пра паход Ігаравы», «Песня пра зубра» — неацэнны духоўны мастацкі скарб. Іх змест дапамагае сучасніку не толькі судакрануцца з далёкім гістарычным мінулым нашай Радзімы, глыбей зразумець характар нашых суайчыннікаў, свет іх духоўнага жыцця, памкненняў, адчуць ландшафт свайго краю, але і зразумець: «Хто мы?», «Адкуль мы?», «Да чаго мы ідзём?».