Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Вобраз Князя Вітаўта ў паэме Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра"
     Ідэалам дзяржаўнага ўладара ў паэме М.Гусоўскага «Песня пра зубра» выступав Вітаўт. Ён у часы свайго княжання, як ніхто, узвысіў шляхту. Заручыўшыся яе падтрымкай, Вітаўт скарыў гардыню ўдзельных князёў, дабіўся цэнтралізацыі ўлады. Пры яго княжанні Вялікае княства Літоўскае дасягнула найбольшых граніц і вяло адносна незалежную палітыку. Княжанне Вітаўта паўстае ў паэме як час гераічных спаборніцтваў, у якіх кожны чалавек меў прастору для подзвігаў і сцвярджэння сваёй годнасці:
     
     Доблесць пры ім афіцыйна лічылася першай
     Якасцю воіна, і на вайсковых аглядах
     Ён, як аптэкар на вагах, узважваў, хто лепшы,
     Лепшаму там жа за доблесць і дзякаваў шчодра.
     Ох, не любіў баязліўцаў і пестаў з магнатаў!

     
     Услаўляючы Вітаўта і яго гераічны век, Мікола Гусоўскі звяртае ўвагу на тое, што «ён быў набожны і першы з народамі княства сам ахрысціўся», «цэрквы Богу адзінаму скрозь будаваў». Паэт славіць устаноўленыя Вітаўтам паляванні спаборніцтвы як сапраўдную школу вайсковага выхавання:
     
     Ён паміж войнамі ў шапку не спаў і дружыны
     Ў дзікіх аблавах на звера прывучваў змагацца
     Так, як і ў бітвах з татарам!, і гартаваў іх
     Сілу і дух у нягодах няспынных паходаў.

     
     Гусоўскі лічыць Вітаўта выдатным мудрым дзеячам за тое, што ён заахвочваў падданых сцвярджаць сваю грамадзянскую прыдатнасць удзелам у вайсковых спаборніцтвах і сумленным выкананнем даручаных абавязкаў. Паміж князем і падданымі панавала згода.
     Уважліва перачытваючы радкі паэмы, няцяжка заўважыць, што аўтар параўноўвае мужнага і моцнага духам князя з зубрам. Зубр, князь і народ беларускай зямлі паўстаюць у творы як адзінае цэлае. Звер набывае чалавечыя і княскія рысы: ён валадар пушчы і адначасова яе сын. Зубр велікадушна адпускае з мірам таго, хто не ўзнімае на яго зброю, і сурова помсціць таму, хто ідзе на яго з мечам. Вобраз зубра асацыіруецца з вобразам вялікага князя Вітаўта:
     
     Вітаўт апекаваў тых, каму дазваляў уладарыць,
     Воляю князя васал жыў або траціў жыццё,
     Быццам нявольнік які, маскавіт яго зваў уладыкам,
     Хоць і магутным царом быў сярод многіх цароў.
     Турак, мацак і тады прысылаў дарагія дарункі,
     Сведчыў здалёку, што ён князю скарыцца гатоў.
     Вітаўт — прадстаўнік той зямлі і таго працавітага
     і мужнага народа, якім яму даручана кіраваць:
     ... адважнага Вітаўта розум.
     Сілу радзіме вярнуў, княства вялікім зрабіў.