Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Незабыўныя сустрэчы (водгук на верш Сяргея Грахоўскага "Купалаў запавет")
     Прачытала верш Сяргея Іванавіча Грахоўскага «Купалаў запавет» і задумалася. Задумалася над тым, што ў жыцці ўсё цесна знітавана, і выпадковасцяў у ім не бывае. I калі Богам назначана звязаць мне свой лес з роднай мовай, то ад гэтага ўжо не ўцячэш.
     Апошняй вясной з гомельскай алімпіяды прывезла д ад ому дарагія рэліквіі: дыплом, чайны сервіз (за мае старанні), а кніжку Сяргея Грахоўскага мне проста так падараваў на добры ўспамін бялявы стройны юнак з блакітнымі вачыма. Ён аказаўся шчырым беларусам: нават на «відзік» казаў «бачак», за ўсё наша кароткае знаёмства я не пачула ад яго ніводнага слова па-руску.
     Разам са зборнікам «Зазімак» на маёй кніжнай палічцы з'явіўся добры дзесятак кніжак паэта. I вось новая сустрэча з вершам любімага аўтара, які, на жаль, я прапусціла, хоць вельмі часта перачытваю паэтычныя кнігі С. Грахоўскага, яго публікацыі ў «ЛіМе», часопісе «Полымя». Многія вершы паэта назаўсёды пасяліліся ў маёй памяці. Гэтыя ж радкі прагучалі асабліва шчыра і з болем, які не прыхаваны аўтарам, а гучыць адкрыта, бо нельга ж болып хаваць свае пачуцці, настаў час гаварыць пра набалелае ўсяму свету.
     Сяргей Грахоўскі — паэт ад Бога. Гэта надзвычай яркі і самабытны талент у нашай паэзіі, віртуоз у вершаскладанні. Радкі ўсіх яго вершаў вывераныя, стройныя, легка чытаюцца і кладуцца на памяць. Аўтар умее крануць сэрца чытача, прымусіць яго задумацца над сваім уласным лесам і лесам усяго народа. Паэт прысвяціў гэты верш Янку Купалу. С. Грахоўскі адчувае адказнасць, бо пра выдатнага песняра трэба сказаць асабліва паэтычна, узнёсла. I ён, паэт, знаходзіць словы і рыфмы, якімі кранае душу. Аўтар прызнаецца вялікаму паэту ў бязмежнай любові за яго мужны грамадзянскі талент. Верш наскрозь лірычны, ён прасякнуты духам беларускасці. У ім шмат блізкіх, шчымлівых сэрцу паэтычных вобразаў: «Купалаву калыску гайдалі і'буслы, і жураўлі», «ігралі на цымбалах капяжы», «і жніўная зажураная песня кранала струны кожнае душы». Верш бататы на эпітэты («зажуранаяпесня», «зняволенайрадзімы», «курган сівы»), якія надаюць мастацкім вобразам асаблівую выразнасць. Паэт выкарыстоўвае удалую рыфмоўку (немаўляці — маці, жывы — сівы, навукі — унукі), што робіць яго паэтычны радок асабліва напеўным.
     На мой погляд, усё ў вершы падпарадкавана задуме аўтара: паказаць цесную еднасць паэта з народам. У аўтара ёсць надзейнае перакананне, што:
     
     Святло Купалавай навукі
     Праз церні забаронаў і пагроз
     Нясуць у свет няскораныя ўнукі,
     Каб Беларусь спазнала лепшы лес.

     
     Трэба звярнуць увагу і на тое, што слова «Прарок» паэт піша з вялікай літары, падкрэсліваючы тым самым вялікую павагу да Янкі Купалы, народнага песняра, які пакінуў «у спадчыну пакутніку-народу ўсё, што ў сэрцы спела», таму што не мог пясняр трымаць у сабе боль, паку ты, якія цярпелі простыл людзі.
     Які ж запавет пакінуў нам Янка Купала? На маю думку, гэта паэтычнае слова, якое мае вялікую, незгасальную сілу.
     У жыцці не бывае выпадковасцяў. Сімвалічна, што ўсе тры мае алімпіяды праходзілі на зямлі Купалы, што мне тут спрыяў Бог, радасна і крыху сумна, што мой апошні алімпіядны водгук — пра двух слынных сыноў маёй Бацькаўшчыны, якія мне бязмежна дарагія. I мне шчыра верыцца, што «Беларусь спазнае лепшы лес». А мае незабыўныя сустрэчы прадоўжацца...