Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Раман у вершах "Родныя дзецi" Нiла Гiлевiча
     Можа, адтуль праз усё жыццё —
     З грознай пары партызанскай —
     Я і нясу ў душы пачуццё
     Адказнасці грамадзянскай.
     Ніл Гілевіч

     
     Гэтымі радкамі Н. Гілевіч дае нам зразумець, што вытокі яго грамадзянскай адказнасці ідуць са страшных часоў Вялікай Айчыннай вайны. Перажытае ў гэтыя гады зрабіла адбітак на ўсю творчасць пісьменніка, навучыла любіць і цаніць жыццё ва ўсіх яго праяўленнях, абавязала падыходзіць з адказнасцю да кожнай праблемы.
     Як сапраўдны грамадзянін падыходзіць паэт да абмеркавання найболын важных праблем сучаснасці ў рамане ў вершах «Родныя дзеці».
     Галоўны герой рамана — Сцяпан Якубавіч Вячорка, прафесійны музыкант, камлазітар. У маладосці Сцяпан Якубавіч быў закаханы ў прыгожую дзяўчыну — студэнтку педвучылішча Альжбету Францаўну Кудзелку. Аднак каханне цягнулася нядоўга, яно прыкра абарвалася.
     Са слоў сваей маці, якая, не дачакаўшыся сына, некалькі разоў прыязджала да яго ў госці, Вячорка ведае, што Альжбета Францаўна жыве і працуе на яго радзіме і карыстаецца павагай землякоў.
     Наша знаёмства з галоўным героем пачынаецца з таго часу, як Сцяпан Якубавіч атрымаў ліст ад свайго брата Тамаша. У пісьме Тамаш нагадвае, «Што маме, Сохвіі Пятроўне, Праз месяц семдзесят гадоў». Сцяпан Вячорка дакарае сябе, што шмат часу ўжо не быў у родных і вырашае абавязкова з'ездзідь. Паездка дадому абяцае сустрэчу з даўно перажытым, з былым каханнем.
     I вось Сцяпан Вячорка ў дарозе. Ён едзе дадому. Па дарозе галоўны герой паспявае прыгадаць многія перыпетыі з жыцця сваіх родных. З гэтых яго ўспамінаў, а пасля і з гутарак Сцяпана у час застолля на вясковай вуліцы перад намі паўстаюць шчаслівыя і драматычныя лесы, непадобныя адзін да аднаго характары людзей.
     Адна з праблем, якую закранае ў сваім рамане Н. Гілевіч, — чысціня роднай мовы. Мову зводнага брата Сцяпана Мікіты аўтар парадыруе. Разам з тым высмеивав і асуджае тых людзей, якія гавораць на мешанай мове, абытолькі не гаварыць па-беларуску.
     Хвалюе паэта і праблема адзінокай старасці. Гэтая тэма ў рамане пераклікаецца з тэмай мінулай вайны. Прыехаўшы ў родныя мясціны, Сцяпан ідзе наведаць могілкі і сустракае там старэнькага Валента Дразда. Вайна асіраціла гэтага чалавека, забрала ўсіх родных: двух сыноў, жонку, дачку з немаўлятам і зяця. Стары адзін дажывае свой гаротны век.
     Закранае ў рамане пісьменнік і праблему адносін мастакоў і навукоўцаў да свайго прызвання. Праз дыялогі сваіх герояў аўтар дае адчуць, што яго хвалююць такія пытанні, як павелічэнне разводаў, нетрываласць сучасных сем'яў. Выразна гучаць у творы і праблемы экалогіі. Адным словам, пісьменніка, сапраўднага грамадзяніна і патрыёта сваей радзімы, турбуюць усе надзённыя праблемы. Ён перажывае іх, як свае асабістыя.