Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Iдэйна-тэматычная накiраванасць рамана Нiла Гiлевiча "Родныя дзецi"
     Раман быў напiсаны ў 1985 г. Ён складаецца з 6 лiрычных адступленняў. Кожнае лiрычнае адступленне з'яуляецца своеасаблiвым пралогам да наступнай часткi.
     Першая, паэтычная, i трэцяя, гiстарычная, даюць пачуць, што аўтар любiць сваю зямлю. Калi Сцяпан Вячорка прыехаў у сваю веску, у першую чаргу ён пайшоў на могiлкi. Першая праблема - бездухоўнаць нашага народа, звязаная з тым, што людзi адраклiся ад народных традыцый ("Радзiма - зямля i могiлкi"). "Так няможна, род звядзецца, калi магiл не шанаваць". Сярод многiх праблем у рамане аўтар узнiмае экалагiчную праблему ("Ляцiць пыл, таму што асушаюць балоты"). Аўтар паказвае ў рамане абыякавасць люзей да роднай зямлi. "Вiнаваты не той, што раўняе рэчi, а той, хто загад другiм дае".
     Нiл Гiлевiч узнiмае праблему роднай мовы. Большая частка нашага насельнiцтва размаўляе на руска-беларускай мове (трасянцы) i яркiм прыкладам гэтага з'яўляецца Мiкiта Змiцераiч. Таксама ў рамане Нiл Гiлевiч звяртае ўвагу на апiсанне хараства роднай прыроды:
     
     А ў нас зямля - якую краску,
     Якую былку не сарвi,
     Кладзi да сэрца, як лякарства
     I здаравей, брат, i жывi.

     
     Ніл Гiлевiч падкрэслiвае, што толькi еднасць з роднай зямлей, бацькоўскiм домам выхоўвае ў асобе чалавека, надхняе на подзвiг, на творчасць. Ніл Гілевіч у сваiм рамане прымушае задумацца аб назначэннi на зямлi кожнага з нас. У мове гэтага рамана няма нi русiзмаў, нi дыялекту. З кожнага радка струменiць водар родных слоў. Сустракаецца ў рамане i гумар. Праз гумар Ніл Гілевіч паказвае свае адносiны да герояў. Сэнс назвы заключаецца ў дыялектычным асэнсаваннi жыцця:
     
     Мы - дзецi тройчы ў вечным крузе.
     Мы - дзецi роднае сям'i
     I дзецi мацi Беларусi,
     I дзецi матухны-зямлi.

     
     Раман у вершах "Родныя дзецi" пачынаецца з таго, што ў родную вясковую хату на святкаванне 70-гадовага юбiлею мацi прыязджае сын Сцяпан Вячорка, прафесiйны музыкант, ён жа i галоўны герой твора. Тут у вёсцы Сцяпан сустракае свае былое каханне - Аню Кудзелку. У центры ўвагi - пытанне пра бяздухоўнасць, аб назначэннi на зямлi кожнага чалавека; дзе хаваецца бездухоўнасць (у тым, што страцiлi свае традыцыi, забылiся пра iх, забылiся пра сваю мову, беларусы размаўляюць на "трасянцы").