Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

"На высокім алтары" (пра новую кнігу Ніла Гілевіча)
     Ніл Гілевіч выдаў новы зборнік паэзіі... У змрочны, драматычны час, калі страчваюцца многія духоўныя каштоўнасці, у чалавечых узаемаадносінах пераважае дух меркантыльнасці, а людзі імкнуцца больш і больш да нажывы, забываюцца, што ёсць такія паняцці, як Маці, Радзіма, Каханне, Матчына мова. Паэт і ў такіх скрутных умовах зрабіў свой маральны і палітычны выбар — ён актыўна адстойвае права народа гаварыць на сваёй роднай мове, быць народам, а не баязлівым, нямым натоўпам, перасцерагае ўсіх нас ад таго, што можна пераступіць грань, за якой не застанецца нічога, акрамя поўнай дэградацыі: «Драматызм сітуацыі дайшоў да той грані, за якою — або наша маральная перамога і выратаванне гонару беларускай літаратуры, або баязліўскае самапаніжэнне і ганьба». Многа крыві і здароўя каштуюць такія паводзіны ў перыяд перабудовы і пераацэнкі каштоўнасцяў. Вытрымліваюць толькі смелыя і мужныя, тыя, хто прыняў эстафету з рук Каліноўскага, Багушэвіча, Купалы, Багдановіча. З кагорты такіх сыноў народа і Ніл Сымонавіч Гілевіч.
     Зборнік вершаў паэта не выпадкова называецца «На высокім алтары». У гэтым загалоўку і высокі настрой, і ахвярнасць, і боль, і многае іншае, што вылілася на паверхню з глыбінь душэўных аўтара:
     
     Што я думаў, стоячы ў чарзе,
     Пасярод галоўнай самай залы,
     Покуль гаварылі тыя ўсе,
     Для каго мы — толькі самазвалы.
     
     Для каго дзяржавы Беларусь —
     Не было, няма і быць не можа...
     Што я думаў? Я згадаў чамусь
     Лесвіцу адну, даруй мне, Божа.
     
     Лёс наш колісь праз яе пралёг...
     I да жудасці мне ясна стала,
     Ад чаго ў той лесвічны пралёт
     Паляцеў стоць галавой Купала.

     
     Ніл Гілевіч у новай кнізе, несумненна, больш публіцыстычна завостраны, чым раней, паэт. Амаль кожны яго твор, нават інтымнага характару, выяўляе пазіцыю аўтара — чалавека бескампраміснага, адкрытага, здольнага хутка рэагаваць на змены ў грамадскім жыцці. Тут ён вельмі блізкі да Пімена Панчанкі — мастака, з імем якога па праву можна звязваць станаўленне цэлага стылявога напрамку ў сучасным мастацтве слова — сатырычна-травесційнага, з выразнай публіцыстычнай «падсветкай». Прычым і П.Панчанка, і Н.Гілевіч у дадзеным выпадку адштурхоўваюцца ад даўніх традыцый, шануюць і «Энеіду навыварат», і «Тараса на Парнасе», і, магчыма, пошукі Андрэя Мрыя ім таксама не чужыя.
     Ніл Гілевіч, як мне думаецца, пераадольвае ў сваіх сатырычна-публіцыстычных творах агулыпчыну, лозунгавасць, абстрактнасць, бо амаль заўсёды прытрымліваецца канкрэтнага факта, эпізода, мае на ўвазе пэўную постаць. Так, напрыклад, у вершы «Здарэнне» ён малюе сучаснага пярэваратня, падобнага на Самсона Самасуя з рамана А. Мрыя «Запіскі Самсона Самасуя», Халімона Пупкіна — героя камедыі Ф.Аляхновіча «Пан міністр», Крэмзафіла з рамана Пташнікава «Мсціжы». Ён калі і адрозніваецца ад названых герояў, дык толькі сваёй ваяўнічасцю ў жаданні адцурацца родных каранёў, адмовіцца ад усяго, што надзвычай дарагое кожнаму нармальнаму чалавеку. Гэта тып сучаснага гандляра з ідэямі ў імя ўласнага дабрабыту і асабістай кар'еры. Мы абураемся паводзінамі героя, які «перажывае», што яго бацька — тутэйшы, беларус, што мова яго таксама тутэйшая, народная гаворка, якая ўрасла ў яго так моцна, «як на полі пырнік ці асот». Наваяўлены Знасілаў траціць перад люстэркам час на тое, каб літаральна «выдраць» з сябе роднае карэнне (помнім — так называлася адно з лепшых апавяданняў Максіма Гарэцкага) і з'явіцца перад вачыма новых гаспадароў, якія запрасілі яго на высокую пасаду, чыстым ад таго, што найперш вызначае нацыянальную самасвядомасць чалавека, дзе б ён ні жыў. Так, праз канкрэтную сцэнку, канкрэтны эпізод даносіць паэт чытачам самыя патаемныя думкі і назіранні, выклікае яго на сумоўе, абуджае ў ім светлыя чалавечыя пачуцці.
     Паэзія Ніла Гілевіча мае канкрэтнага адрасата — увесь народ. Яму прысвечаны вершы-заклікі. Яму аўтар хоча адкрыць вочы на яго незайздроснае становішча. Па сутнасці, тэта паэзія і ўяўляе сабой дыялог з масай, з усімі насельнікамі нашага шматпакутнага краю. Прагаворваць на ўвесь народ вялікую трывогу яго вымусілі абставіны, неабходнасць адрадзіцца хоць бы ў слове, калі не ў дзеянні, выкарыстаць, можа, апошні шанс у 20 стагоддзі, каб Беларусь стала вольным краем. I ў дадзеным выпадку можна з поўным правам гаварыць пра пераклічку Гілевіча, як і П.Панчанкі, М.Танка, А.Куляшова, І.Мележа, В.Быкава і іншых сумленных мастакоў, з Я.Купалам, Я.Коласам, М.Багдановічам, М.Гарэцкім, К.Чорным, якія ў першай палове 20 стагоддзя заклікалі беларусаў змагацца за тое, каб «людзьмі звацца». Час паўтараецца. Ідэя адраджэння, заклік да адраджэння на вуснах сапраўдных майстроў слова не гасне і сёння. Зборнік заканчваецца пранікнёным вершам «I ўсё-такі дойдзем!..», радкі якога не могуць не закраяуць сэрцы людзей:
     
     Відаць, пракляцця знак ляжыць
     На нас ад роду, і таму
     Так цяжка шлях нам церабіць
     Да Беларусі!
     
     Равуць вятры, грымяць грамы,
     Пыл засціць вочы нам, і ўсё ж,
     I ўсё ж мы дойдзем, дойдзем мы
     Да Беларусі!..

     
     Дайсці да Беларусі, да беларускасці, а значыцца, да чалавечнасці, людскасці, да ўмення дараваць іншым, а не браць, шчыраваць у працы, быць нястомным душой — вось асноўны матыў лірыкі Ніла Гілевіча ў цэлым, двух лепшых раздзелаў з яго апошняга зборніка «На высокім алтары» — «Над бяздоннем іду...» і «...Душа мая і ў небе будзе трызніць Беларуссю...». Гэтыя цыклы ўяўляюць сабой (што не так часта бывае ў мастацкай практыцы) сінтэз высокай публіцыстычнасці і роздумнасці, філасафічнасці, адкрытай прамаўленчасці і самапаглыбленасці. Нібы адчуваючы пагрозу сарвацца на крык, абмежавацца лозунгавымі выгукамі, паэт раз-пораз стрымлівае сябе, сцішвае свой голас, пачынае разважаць пра вечнае, а не часовае і кан'юнктурнае. I зноў мусім заўважыць, што творчасць Гілевіча сведчыць пра высокія інтэлектуальныя магчымасці беларусаў, што могуць мысліць па-філасофску заглыблена, крытычна ацэньваць рэчаіснасць, вызначаць галоўнае ў жыцці. Ніл Гілевіч у многіх вершах ацэньвае жыццё па высокім рахунку, расшыфроўвае белыя плямы ў чалавечай свядомасці, дае ўласныя адказы на такія вечныя пытанні, як жыццё і смерць, дабро і зло, шчасце і гора, святло і змрок, не навязвае сваю думку чытачу, але разам з тым адкрывае яму вочы на многія складаныя праблемы існавання:
     
     Як доўга ў сэрцы горкі боль
     Ператвараецца ў атруту?
     За дзень? За месяц? Ці за больш?
     А можа — толькі за мінуту?
     
     Залежыць — як усчаўся ён:
     З якой бяды, з якіх страхоццяў...
     Мой боль — пратэст, мой боль — праклён
     Атрутай стаў за пяць стагоддзяў.

     
     Варта адзначыць, што філасофскія вершы Ніла Гілевіча не схаластычна-абстрактныя, халодна-разважальныя, а прадметныя, насычаныя канкрэтнымі рэаліямі. Яркім доказам гэтага можа быць верш «Уражанне» — пра абрыўнасць чалавечага шляху на зямлі, пра цямраную пячору як сімвал нашага сённяшняга жыцця. Але абстрактная філасофская ідэя ўвасабляецца ў сістэме канкрэтных вобразаў, у дзеянні, таму змест верша можна перадаць малюнкамі. Ды пра гэта мяркуйце самі:
     
     Уражанне: бытта ў глыбокай пячоры мы ўсе,
     Ступаем і мацаем сцежку нагой з непрывычкі,
     А хтосьці наперадзе полымца свечкі нясе,
     Рукой затуліўшы яго язычок невялічкі;
     Мы ўсе за ім сочым, і кожны кішэні трасе —
     I жах абымае: ні ў кога ніводнай сярнічкі!..

     
     Шла Гілевіча мы ведаем як майстра мастацкай формы, як тонкага знаўцу фальклору. Відаць, з любві да фальклору, з вернасці вясковаму жыццю і традыцыяналізм, празрыстасць і класічная суразмернасць яго мастацкага стылю.
     Некалькі выломваюцца з агульнага рэчышча прыстойнай і цікавай лірыкі паэта вершы пра каханне. Яны падаюцца нейкімі «сухімі», разважлівымі. Ствараецца ўражанне, што выспельваліся яны ў галаве, а не ў сэрцы паэта. Можа, гэта мая суб'ектыўная думка, але ўвогуле празрыстая, чыстая, светлая паэзія кахання сёння з'ява вельмі рэдкая. Часцей вершы пра гэтае святое пачуццё перапаўняюцца штампамі, падобнымі тым, якімі карыстаецца арыгінальны беларускі паэт Ніл Гілевіч: «А мяне супакоіць Толькі тая адна, Што душу маю колісь Азарыла да дна», «Як чужыя, рассталіся зранку: Без пагляду, без поціску рук», «Траціць ні ў якім выпадку няможна: Шчасце у вочы глядзець у твае».
     Ніл Гілевіч выдаў новы зборнік паэзіі. Для нас усіх. Каб мы чыталі і думалі пра свой лёс. Каб верылі ў сваю светлую зорку і ў светлую зорку свайго краю. Так, як верыць ён.