Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Своеасаблiвасць паэтыкi Алеся Гаруна
     Драматызм асабістага жыцця А. Гаруна, цудоўны талент паэталірыка, нясцерпная любоў да Радзімы і ідэя нацыянальна-сацыяльнага адраджэння Бацькаўшчыны наклалі прыкметны адбітак на паэтычную творчасць гэтага выдатнага сына беларускага народа. Актыўная рэвалюцыйная дзейнасць, затым астрог, катарга, ссылка надоўга адарвалі паэта ад Радзімы. Аднак, нягледзячы на тэта, духоўная сувязь А. Гаруна з Беларуссю не перарывалася ні на хвіліну. Там, на чужыне, аўтар знаходзіць заспакаенне ў вершах, болыпасць з якіх вызначаецца патрыятычнаи тэматыкай.
     Верш, напісаны ў чатырохгоддзе «Нашай нівы», мае ярка выражаны публіцыстычны характар. Аўтар заклікае братоў-беларусаў не цурацца роднай мовы, шанаваць яе, захоўваць, берагчы як галоўную крыніцу духоўнага аднаўлення, сімвал нацыянальнай годнасці, сродак нацыянальнага адраджэння. Паэт зазірае ў гераічнае мінулае беларускага народа, калі «Беларус, не падданы, гаспадарыў, быў сам над сабою і далека ў свеце быў знаны...». Паступова краіна прыйшла ў заняпад і, нягледзячы на рахманасць і працавітасць беларусаў, ім даводзіцца жыць у галечы і жабрацтве, а «Беларуская слава і воля адышла, адцвіла, закацілась». Нязваныя госці абдзіраюць, аб'ядаюць беларусаў, не дазваляюць працаваць дзецям на бацькоўскіх палетках. Толькі адзін скарб застаўся ў беларусаў — родная мова. I паэт заклікае берагчы яе як галоўную ўмову незалежнасці і самастойнасці Беларусі:
     
     Дык шануй, беларус, сваю мову —
     Тэта скарб нам на доўгія годы;
     За пашану радзімаму слову
     Ушануюць нас брацця-народы!

     
     Верш «Песня-звон» таксама прысвечаны роднай мове. Праўда, маецца на ўвазе не мова наогул, а менавіта паэтычная, родная песня, створаная гусляром ці песняром, якога аўтар па праву называв «мой браце». Эмацыянальны лад гэтага верша бадзёры, маршавы, заклікальны. Ён ус л аул яе высокае прызначэнне паэзіі ў абуджэнні свядомасці народа. Сваей рытмікай верш «Песня-звон» сапраўды нагадвае песню:
     
     Гэй ты, маці, родна мова,
     Гэй ты, звон вялікі, слова,
     Звон магучы,
     Звон бліскучы,
     З срэбра зліты,
     З злота збіты,
     загрымі ты,
     загрымі!

     
     Песня і кліч — любімыя жанры лірыкі паэта. У песню аўтар укладвае і тугу па радзіме, і любоў да яе, і сум, і надзею на лепшую будучыню. Таму песні А. Гаруна зачароўваюць сваей мілагучнасцю і меладычнасцю. Як і народныя песні, песні А. Гаруна насычаны словамі з памяншальна-ласкальным значэннем:
     
     На чужой староначцы
     Не цвітуць сады,
     Не спяваюць птушачкі,
     Не лятуць сюды.
     I чужое лецейка
     Для мяне — зіма,
     I чужога сонейка
     Для мяне няма.

     
     Пейзажная лірыка займае не шмат месца ў творчасці А. Гаруна, аднак у асобных вершах паэт звяртаецца да прыроды і адлюстроўвае яе настрой, гукі і фарбы вобразна, па-майстэрску:
     
     Завіруха скача ноччу
     Патарочай, плача, вые...
     Прыступае нехта белы,
     Асмялелы. Вот усцігае,
     Акаляе, скамянелы,
     Пасінелы, — абнімае.

     
     Алесь Гарун бліскуча валодаў многімі паэтыч нымі формамі і ўзбагаціў імі беларускую паэзію. Па меладычнасці верша з ім можа параўнацца толькі М. Багдановіч. Заўчасная смерць паэта не дазволіла стварыць шмат твораў, але ён яркай каметай імкліва прамчаў па паэтычным небасхіле беларускай літаратуры.