Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Аповесць "Цiхая плынь" Максiма Гарэцкага
     Аповесць «Цiхая плынь» Максiм Гарэцкi пiсаў на працягу трынаццацi гадоў. Канчатковы яе варыянт выйшаў у 1930 годзе. «Цiхая плынь» — аповесць-даследаванне. Расказваючы пра свайго героя, апiсваючы яго кароткае цяжкае жыццё, Максiм Гарэцкi даследуе сацыяльныя ўмовы, у якiх рос хлопчык Хомка. Адначасова з гэтым аўтар нiбы заглянуў у таямнiцы жыцця i адкрыў для сваiх суайчыннiкаў незлiчоныя духоўныя скарбы народа, адметныя народныя характары, сцiплыя, прасякнутыя дабрынёй i вераю ў яе.
     У аснове твора — складанае, гаротнае жыццё сялянскага хлопчыка Хомкi. Бязрадасным было яго дзяцiнства. Не адзiн раз, не ўмеючы яшчэ гаварыць, даводзiлася Хомку аднаму бавiць час, часта галоднаму, бо мацi не было калi з iм сядзець: трэба было iсцi на поле працаваць. З гадамi радасцi ў хлопчыка не прыбаўлялася, крыўдзiлi ўсе, хто толькi мог: школьны настаўнiк, гаспадар, у якога парабкаваў, ды i цi мала хто яшчэ.
     Пісьменнiк нiбы сам праходзiць з Хомкам па жыццi: даследуе кожную хвiлiну, кожную думку свайго героя. I як вынiк гэтага даследавання перад намi паўстае характар беларуса, сцiплага чалавека, безадказнага працаўнiка з чулым, добрым сэрцам, з душою, поўнаю паэзii, з любоўю да жыцця i з гатоўнасцю несцi на сабе ўвесь цяжар гэтага жыцця.
     Гаротны лес Хомкi — не выключэнне. Такiх лёсаў цэлае Асмолава, такiя лесы скрозь i паўсюль. Ды хiба якiм iншым лесам можа адарыць гаротная Беларусь, а менавiта такой — спустошанай i абяздоленай — бачыцца Радзiма аўтару. Разам з тым пiсьменнiк не прамiнае прыгадаць сiвую велiчную мiнуўшчыну сваей краiны, той час, калi Беларусь яшчэ не была прыдаткам Расii, а мела сваю самастойнасць. Ды гэта толькi ва ўспамiнах. Сённяшняе Асмолава, як i ўся Беларусь, гаротнае, жабрацкае, забыты Богам край. Царскi рэжым звярнуў на яго ўвагу толькi тады, калi спатрэбiлiся смяротнiкi. Беларуская моладзь вымушана была iсцi на iмперыялiстычную вайну, гiнуць у чужым далёкiм полi невядома за што.
     Трапляе на чалавечую бойню i маладзенькi, цiхi, безабаронны Хомка. Трапляе — i ў першым жа баi гiне, не зразумеўшы нават за што.
     Праз лес Хомкi Максiм Гарэцкi выкрывае антынародную сутнасць вайны. Ён сцвярджае, што народ заслугоўвае шчасця i свабоды, самастойнага нацыянальнага развiцця, што адраджэнне можа вярнуць народу пачуццё нацыянальнай i чалавечай годнасцi.