Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

За што я люблю творчасць Максіма Гарэцкага?
     Як Максіма Гарэцкага не выкрасліш з літаратуры, бо ён — «зорка першай велічыні» на небасхіле яе, што ўзышла вельмі позна, але, узышоўшы, па-новаму яго асвятліла. Прыкладна так напісаў пра значэнне вялікага мастака і патрыёта свайго краю Алесь Адамовіч. I ён мае рацыю.
     Як Гартаю старонкі ранніх апавяданняў, што склалі першую, яшчэ дарэвалюцыйную, кніжку прозы «Рунь». Перажываю разам з Лявонам Задумам і Клімам Шамоўскім, што народ пакуль яшчэ цёмны, забіты, несвядомы. Што ў жыцці людзей так многа бруду: і мыюцца ў чорнай лазні, і карыстаюцца брыдкімі словамі пры дзецях, і ў карты гуляюць доўгімі зімовымі вечарамі замест таго, каб чытаць кнігі. Усё ў гэтых людзей не так. Але заслуга пісьменніка заключаецца ў тым, што ён не вінаваціць людзей працы, што тыя апынуліся ў такім становішчы, не расчароўваецца ў іх і не стварае пародыю на іх, падобна таму, як гэта зрабіў рускі пісьменнік у аповесці «Вёска» («Деревня»). Як і наш Колас у сваёй «Новай зямлі», Гарэцкі заступаецца за пакрыўджаны і забіты народ. У аповесці «Ціхая плынь» (другая назва — «За што») ён паказвае дзіця вёскі Хомку, які свайго ніводнага спінжака не знасіў, ботаў уласных не меў, з малалецтва парабкаваў пад зубаскальства лепш апранутых ды прыбраных сынкоў заможных гаспадароў, на год раней быў узяты ў войска, падвучаны зубатычынамі салдацкаму ўмельству, апрануты ў шэры шынель і кінуты ў бой. I ў першым баі яго забіваюць! «За што?» — прамаўляюць яго нецалаваныя юнацкія вусны. «За што?» — абураемся мы разам з пісьменнікам. «За што? » — нібы крычыць увесь свет — такая бяда на галаву маладога чалавека.
     Як Пісьменнік не ведае межаў, калі заступаецца ў сваіх творах за простага, звычайнага, часам адзінокага, бывае, і нямоглага чалавека. Пачытаем яго апавяданне «Знібее сэрца» паслякастрычніцкай пары. Пра што яно?.. Пра маленькую жанчыну на поўдні, у Кіславодску, каля гаючай крыніцы, так падобную на яго (аўтара апавядання) маці. Яе штурхае натоўп. Не дапускае ў шыкоўную-гасцініцу швейцар у залатой ліўрэі. З яе нібыта ўвесь свет здзекуецца. Яна, магчыма, прыехала прасіць дапамогі ў сына ці дачкі, а тыя пагналі яе з свайго раскошнага пакоя ў шырокі, неабсяжны свет. Можа, яна проста просіць дапамогі, зняможаная, знясіленая. Але няма людзей, зацікаўленых яе лесам. I сэрца аўтарава знібее, бо яна так падобная на яго маці.
     Як Гарэцкі — ваяўнічы гуманіст. Гуманістычнае гучанне яго творчасці — гэта асноўная яе мелодыя. Апобач гучыць мелодыя нацыянальнага адраджэння, нацыянальнай годнасці. Часта дзве гэтыя мелодыі зліваюцца ў адну. Так, як, напрыклад, у невялікім апавяданні (усяго адна старонка) з недапісанай і да вайны не апублікаванай кнігі пра беларусаў-перасяленцаў, шукальнікаў лепшай долі ў далёкім краі «Сібірскія абразкі», названым лаканічна і проста, — «Паясок, Удава». Сюжэт твора нескладаны: апавядальнік-падарожнік па чужаземных прасторах заходзіць у хатку ўдавы — перасяленкі з Беларусі — у канцы вялікага сібірскага сяла. Прапануе прадаць яму нацыянальны, саматканы паясок. Тая спачатку прадала (патрэбны грошы, каб пракарміцца самой і дагледзець сына-пастушка). Але пасля дагнала, спыніла і ўзяла назад, бо паясок — памяць і пра родны край, і пра вяселле, на якім брала шлюб з чалавекам, які пазней пакінуў яе, але застаўся ў сэрцы, сам стаў памяццю пра маладыя гады, пра Беларусь.
     Як Гарэцкі паэтызуе дзеянні і ўчынкі звычайных людзей, старанна паказвае, як яны супроцьстаяць трагедыйным абставінам і бароняць праўду і справядлівасць як могуць. Так, як яе бароніць дзед Мацея Мышкі з рамана «Віленскія камунары». Пісьменнік верыў у свой народ, змагаўся за яго, заклікаў моладзь ісці наперад, стаць свежай рунню, ускаласавацца і... перамагчы ўсё, дабіцца лепшай долі.