Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Апавяданне "Родныя каранi" — прыклад сацыяльна-псiхалагiчнай прозы Максiма Гарэцкага
     Апавяданні Максіма Гарэцкага — адметная з'ява ў беларускай літаратуры. Пісьменнік з'яўляецца адным з заснавальнікаў сучаснай беларускай прозы. Апавяданні М. Гарэцкага адрозніваюцца дакладным мастацкім увасабленнем вясковых пейзажаў, дэталёвым апісаннем сялянскага побыту, а таксама глыбокім пранікненнем ва ўнутраны свет герояў — сялян і выхадцаў з сялянства. Якую б жыццёвую з'яву не апісваў аўтар, галоўнае для яго — раскрыць крыніцу светаадчування героя, псіхалагічныя вытокі яго паводзін.
     Апавяданне «Роднае карэнне» паказальнае для яго першага зборніка «Рунь» тэмай вернасці родным караням — бацькаўшчыне, традыцыям, гісторыі, культуры народа.
     Знешне сюжэт апавядання выглядае проста: студэнт-медык прыязджае ў вёску да бацькоў на летнія канікулы. Хлопец працуе разам з сялянамі, любуецца мясцовымі краявідамі і, задаволены адчуваннем свайго маладога цела, прыемнай стомленасцю ад цяжкай працы і гонарам за тое, што ён не парваў духоўнай сувязі з роднымі каранямі, ад'язджае на вучобу.
     Студэнт Архіп Лінкевіч — чалавек сумленны, востра адчувае сацыяльную несправядлівасць, спачувае цяжкай долі мужыка, марыць аблегчыць яго жыццё. У сне яму мроіцца: «пайсці і сілу сваю на ўвесь свет паказаць, прагнаць крыўдзіцеляў, вытурыць іх ад людзей бедных, шчырых, смірных і пакорліва-прыяючых, людзей родных і балюча скрыўджаных.
     I добра на зямельцы будзе ўсім! Усе родныя, радыя, усе дужыя, ладныя. Свеціць сонейка, а ў гайку птушачкі пяюць вясёла так, ...шуміць жытцо высокае, доўгакалосае, шэпча думу святую, ціхую каласамі буйнымі, падзяку пяе працы мужыцкай, а не «мужыцкай» — сялянскай працы, справядлівай...»
     Працуючы на бацькавым надзеле, Архіп з любоўю думае аб вясковым укладзе жыцця і вясковых працаўніках: «Люба жыць сярод працы, свяцейшай з усіх прац, — працы земляроба... Папрацаваць, аддыхнуць, пажартаваць і зноў узяцца за працу прыемную».
     Архіп Лінкевіч адчувае адказнасць перад народам за захаванне культурнаи спадчыны народа, традыцый, якія вякамі перадаваліся ад аднаго пакалення да другога. Маладога чалавека вельмі цікавіць глыбіня і неадназначнасць вясковага жыцця, патаемныя крыніцы народнага светабачання, духоўнай непахіснасці. «Як многа слаўнага ў нашых вёсках, сёлах, а тым часам як яны непарушна-мёртвыя ў жыцці»,— раздумвае Архіп.
     Духоўна-маральная спадчына народа, яго сувязь з «роднымі каранямі» ўвасоблена у апавяданні ў вобразе дзеда Яхіма. Стары навучае Архіпа паважаць жыццёвы вопыт продкаў, у якім мудрасць многіх пакаленняў. Заклікае хлопца залятаць часцей у «роднае гняздзечка», быць спагадлівым да простага чалавека, дзеліцца сваімі ведамі і прафесійным вопытам з народам, з якога выйпіаў.
     Апавяданне М. Гарэцкага «Родныя карані» вучыць чытача любві да радзімы, павазе да людзей, з якімі жывеш, за'хаванню скарбаў народнай мудрасці. Што датычыцца прозы пісьменніка ўвогуле, то яна вызначаецца глыбокім пранікненнем ва ўнутраны свет чалавека. Майстэрства псіхааналізу М. Гарэцкага паслужыла школай для многіх пакаленняў беларускіх пісьменнікаў.