Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Водгук на апавяданне Яна Скрыгана "Жанчына і пенсіянер" (2)
     Апавяданне «Жанчына і пенсіянер» напісаў выдатны беларускі пісьменнік Янка Скрыган. Тэта сучасны пісьменнік, і асноўнай тэматыкай яго твораў сталі цяперашнія праблемы і ідэі.
     Твор «Жанчына і пенсіянер» быў напісаны ў 1978 годзе, у той час, калі наша краіна мела назву Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка і ўваходзіла ў склад СССР. Амаль усе беларусы размаўлялі толькі на рускай мове. Тэта, канешне, хвалявала нашых пісьменнікаў. Бо беларусы павінны размаўляць на роднай мове. I праз свае творы яны заклікалі да таго, каб вярнуць беларусам самастойнасць, мову, культуру і традыцыі. Гэтай праблеме і прысвяціў Янка Скрыган свае апавяданне.
     На першы погляд яно здаецца вельмі простым, прыкладна такім: прыйшоў тралейбус, у якім было шмат людзей, на прыпынак. Пасажыр, які там знаходзіўся, папрасіў пацясніцца, каб увайсці ў тралейбус. А потым пачынаецца гаворкаспрэчка паміж пенсіянерам, жанчынай і мужчынам. Вось і ўсё. Але гэта так толькі на першы погляд. А калі добра ўчытацца і ўдумацца, то яно не здасца такім лёгкім і простым. Перад намі паўстае сур'ёзная праблема, якую, на жаль, не ўсе разумеюць, і якая нясе з сабой пагрозу беларусам страціць і сваю культуру, і традыцыі, бо мову мы ўжо страцілі. А калі Беларусь страціць і сваю культуру, то замежныя краіны і народы перастануць нас лічыць за беларусаў, якія ў даўнія часы былі вядомыя па ўсім свеце сваімі добрымі традыцыямі. Мы, беларускі народ, не горшыя за іншыя. Герой твора, які з'яўляецца свядомым беларусам і гаворыць на роднай мове, тлумачыць пасажырам тралейбуса, што французы таксама гавораць толькі па-французску. Гэтым Я. Скрыган даводзіць, што беларусы нічым не горшыя за іншыя народы і не павінны цурацца сваей мовы і нічога свайго. Яго падтрымала жанчына: «Якое ж дзіва, калі людзі любяць свае? У гэтым жа — Радзіма!» I сапраўды, гэта так. Дзе б чалавек ні быў, яго заўсёды цягне на сваю Радзіму, бо там усё свае: і лугі, і лясы, і рэкі, і азёры, і людзі, іх гаворка і культура. Але, на жаль, не ўсе гэта разумеюць. Так, напрыклад, пенсіянер не разумев, што зараз зусім іншая сітуацыя, чым раней. Ён не ўсведамляе сябе беларусам, размаўляе толькі па-руску, шануе рускую культуру і традыцыі. I таму ён не разумев беларуса, які хоча мець сваю родную мову, сваю культуру.
     Усё апавяданне пабудавана на дыялогу, які дапамагае зразумець абставіны адлюстраванага часу і яго праблемы. Каб падкрэсліць, наколькі важна мець сваю мову, умець на ей пісаць і размаўляць, аўтар ужывае клічныя аднасастаўныя сказы. Вельмі дакладныя эпітэты ён выкарыстоўвае для апісання пенсіянера і паказвае, што яшчэ ёсць на Беларусі людзі, якія не прызнаюць сваей роднай мовы і цураюцца ўсяго беларускага.
     Дык давайце паважаць і шанаваць свае, якое б яно ні было, як вучыць нас апавяданне «Жанчына і пенсіянер» Я. Скрыгана!