Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Вобраз Хадыкi ў паэме Уладзіслава Сыракомлi "Хадыка"
     Шмат твораў напісаў У. Сыракомля пра жыццё беларускага народа. Адны з іх — пра сучаснасць паэта, другія аўтар узяў з вуснай народнай творчасці. Да апошніх адносіцца і паэма «Хадыка» або «Гутарка з палескай мінуўшчыны».
     Хадыка — гэта галоўны герой паэмы. У маладыя гады ён служыў лесніком у пана, быў над та спрытным, кемлівым, таму гаспадар даручаў яму самыя адказныя справы. Аднойчы ў іх мясцовасць павінен быў прыехаць князь Сапега. Пан лоўчы загадаў Хадыку падрыхтаваць усё для палявання. Але малады чалавек падгуляў у карчме, і паляванне не ўдалося. Пан лоўчы доўга збіваў Хадыку бізуном, і калі нарэшце адпусціў, Хадыка са злосці запусціў у яго сякерай. Забітыпан лоўчы паваліўся на зямлю, а Хадыка з усіх ног кінуўся да пушчы. Схавацца ў яе нетрах ад пагоні і ад людзей было для Хадыкі нескладанай справай, але не так проста было схавацца ад свайго сумлення.
     У вобразе Хадыкі Уладзіслаў Сыракомля паказаў улюбёнага ў жыццё, сумленнага, працавітага чалавека.
     У сумленнасці Хадыкі сумнявацца не прыходзіцца. Колькі разоў нячысты спакушаў яго паўтарыць свой учынак, але ён не паддаўся. Ды і хіба пайшоў бы ён да людзей і стаў бы спавядацца перад імі? Хадыка разумев, што галоўны суддзя — не людзі, а яго ўласнае сумленне, таму ён гатовы прыняць любую кару:
     
     Глупства суд чалавечы! У сэрцы глыбока —
     Горшы суд... Там сумленне адно валадарыць,
     Зуб за зуб патрабуе і вока за вока...
     Дык нясіце ланцуг, я гатовы да кары.

     
     Вобразам Хадыкі аўтар сцвярджае прагу людзей да жыцця і паэтызуе працу. Нячысты спакушаў Хадыку не толькі на дрэнны ўчынак, але і на самагубства. Аднак, не паддаўшыся яму, галоўны герой вырашыў знайсці свой паратунак у працы. Цаной нечалавечых намаганняў ён развёў у нетрах пушчы пчаліную пасеку. Толькі дзякуючы гэтаму занятку Хадыка смог пражыць у адзіноце трыццаць год.
     Хадыка — чалавек кемлівы і працавіты. Каб быў гультай — напэўна б загінуў у першую ж зіму. Нягледзячы на нечалавечыя ўмовы жыцця, Хадыка не ачарсцвеў душою:
     
     Успомню хату, жонку прыгадаю,
     Старога бацьку, цэлы гурт вясковы.
     «Як маемся? — здалёку прывітаю.—
     Мае каханыя, ці жывы, ці здоровы?»

     
     Уславіўшы ў вобразе Хадыкі сумленне як адзіную меру чалавечых учынкаў, уславіўшы працу людзей, аўтар, акрамя таго, паказвае, што ідэальнае асяроддзе для чалавека — чалавечае грамадства:
     
     З якім бы шчасцем і з якою ўцехай
     З людзьмі б я гаварыў і гаварыў без зморы!