Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Паэтычнае асэнсаванне беларускіх легенд у творчасці А. Міцкевіча (Адам Міцкевіч "Свіцязь", "Свіцязянка")
     Кажуць, што ў ноч на дваццаць шостае лістапада ты з'яўляешся на зямлю, якая цябе нарадзіла, іходзіш па ёй, заглядаючы ў кожную хату, у кожную адрыну, на дно кожнага глыбокага возера...
     Уладзімір Караткевіч

     
     Адам Міцкевіч — таленавіты беларускі пісьменнік, які ў сваіх творах апяваў Наваградчыну, прыгажосць і загадкавасць нашай краіны. Ён змалку ўвабраў у сябе хараство беларускай мовы і да канца жыцця надзвычай высока цаніў яе першародную славянскасць. Адам Міцкевіч мог размаўляць і пісаць на ёй, але, як і многія ягоныя сучаснікі — пісьменнікі — ураджэнцы Беларусі, замацаваўся ў грамадскай свядомасці і гісторыі літаратуры як польскі пісьменнік.
     Першая паэтычная кніга А.Міцкевіча «Балады і рамансы», выдадзеная ў Вільні ў 1822 годзе, распачынала рамантычны кірунак у яго творчасці. Беларуская народная паэзія ўвайшла ў польскамоўную творчасць Адама Міцкевіча арганічна, бо не была для яго чужой. 3 багацейшымі назіраннямі над навакольнай прыродай, над штодзённым побытам беларускага селяніна, яго вераваннямі і абрадамі, з багацейшым запасам беларускіх народных песень і казак прышноў Міцкевіч да стварэння сваіх балад і рамансаў. Балада «Свіцязянка» была ўпершыню надрукавана ў часопісе «Дзённік Віленьскі». А.Міцкевіч перад тэкстам даў прыпіску: «Свіцязь — вялікае і прыгожае возера ў Наваградскім павеце. Ёсць чуткі, што на яго берагах з'яўляюцца ўндзіны, або вадзяныя німфы, якія народ называв свіцязянкамі». Пісьменнік зрабіў такі каментар для таго, каб увесці чытача ў свет рамантычных дзівосаў, пра якія расказваюць народныя паданні Наваградчыны. Балада пачынаецца словамі:
     
     Што гэта за хлопец з поглядам шчасным
     Поруч са стройнай дзяўчынай
     Крочыць павольна пад месяцам ясным
     Берагам Свіцязі сіняй?

     
     Такі пачатак балады не прадракае трагічных падзей. Хлопец прысягае дзяўчыне на вернасць, але яна нечакана знікае, каб з'явіцца перад каханым у іншым выглядзе і выпрабаваць яго пачуццё. Хлопец парушае клятву, і таму павінен быць пакараны за амаральны ўчынак:
     
     Клятву забыў ты, забыў і параду,
     Помніш, казала я — мілы,
     Тут пакаранне чакае за здраду
     I там, дзе холад магілы.

     
     Народны матыў непазбежнай адплаты за нядобрыя ўчынкі, за прынесенае людзям зло Міцкевіч увёў і ў іншыя свае балады. У баладзе «Свіцязь» апаэтызавана легендарнае ўзнікненне возера. У гэтай баладзе царзеллем сталі дзяўчаты, каторыя свядома, каб не быць паланянкамі і не зняславіць сябе, пайшлі на смерць. I калі яны гінуць у выніку Боскага заступніцтва — патаплення горада разам з жыхарамі, якія не ў стане стрымаць варожую асаду, то заваёўнікі, захапіўшыся царзеллем, прымаюць кару ад красуняў-дзяўчат:
     
     Мы так уцяклі, не пайпілі ў паланянкі
     Да ворага... Глянь — зеляніна:
     I зелле, і кветкі — то ўсё свіцязянкі, —
     Нас Бог абярнуў у расліны.

     
     У сваіх баладах «Свіцязь», «Свіцязянка» А. Міцкевіч выкарыстаў беларускія паданні, прысвечаныя возеру Свіцязь.