Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Тэма зямлі ў "Палескай хроніцы" Iвана Мележа
     Тэма зямлі — адна з найбольш значных у «Палескай хроніцы» І.Мележа. Сялянін лічыў асновай жыцця свой надзел зямлі, сваю асабістую гаспадарку. Без яе ён адчуваў сваю бездапаможнасць перад светам.
     Васіль Дзяцел найболып поўна выяўляе асаблівасці сялянскай псіхалогіі адносна зямлі. У маленстве хлопец быў пастушком у сквапнага Глушака. Новыя павевы часу абуджаюць у ім пачуццё ўласнай годнасці. Васіль імкнецца да паўнацэннага жыцця, разуменне якога не выходзіць далей, чым мець уласную гаспадарку. Каханне да Танны акрыліла юнака. Свет «быў цяпер поўны цудаў і радасці, незвычайны свет, — і ўсе цуды і радасць у ім тварыла Ганна. Адны яе рукі, пераплёўшыся з пальцамі Васілёвымі, маглі рабіць яго многія ночы шчаслівым». Аднак і ў часы такога моцнага, чыстага, шчырага кахання Васіль не перастае думаць аб зямлі. «Цешачыся тым, што жаданы перадзел усё ж збудзецца, гадаючы, колькі пяройдзе яму зямлі, ён разам з тым непакоіўся, каб як-небудзь не абышлі яго, не схітравалі і не абдзялілі». Рашаючым выпрабаваннем на шляху хлопца з'явілася сутычка з Карчом, пазней — Башлыковым, выканаўцамі яго волі ў час неабгрунтаванага раскулачвання Міканорам і Дубадзелам.
     Васілю патрэбна надзейнае месца на роднай зямлі, сярод сваіх людзей. Яго хвалюе праблема: «Калі ж ето стане жыць так — што на душы легко!...» Герой шукае надзейнага грунту.
     Усёй сваёй сялянскай душой ён звязаны з зямлёй надзвычай балюча, пакутліва рэагуе на «вялікі пералом», успрымае яго як страшную бяду. 3-за магчымасці набыць кавалак добрай зямлі Васіль адмаўляецца ад Ганны, «усё жыццё сваё спаганіў». А цяпер адбіраюць у яго поле, аплочанае такой вялікай цаной. Перажыць гэта надзвычай складана. Таму і хвалюецца ён, ідзе ранішнім прыцемкам да сваёй палоскі ля цагельні, «як к хвораму каню, як к дарагой, у бядзе, істоце, — каб — як ні балюча — у апошні раз зірнуць, справіць неадменны, сардэчны абавязак. Разам пабалець душою».
     У «Палескай хроніцы» І.Мележ зрабіў націск на балючасці калектывізацыі для сялянства. Імкнучыся быць шчырым і праўдзівым у адлюстраванні гістарычнай эпохі і падзей, пісьменнік прыйшоў да высновы, што «вялікі пералом» — працэс згубны, небяспечны, амаральны. Таму так пранікнёна ён перадае душэйшы стан свайго героя. Пісьменнік глыбока спачувае Васілёвай бядзе. I сапраўды, зямля была для героя «даражэй за ўсё, за сябе самога». І.Мележ глыбока спачувае герою, калі яго рунь была ўзарана. «Нядобра цямячы, Васіль звыкла збочыў з дарогі — зірнуць на сваю рунь. Яшчэ не дайшоўшы, разгледзеў, сумеўся: рунь чарнела нейкімі пачварнымі камякамі. Ён, устрывожаны, падбег і знянацку ўпаў на калені: рунь была пераарана! Падрапана, парэзана, засыпана камлюгамі — як бы знарок. Ён азірнуўся, не мог паверыць: разарана было ўсё. Усё было згублена. Усё было кончана...»
     Так бязлітасна губілася і сялянская вера ў справядлівасць балыпавіцкай улады.
     Народны пункт гледжання на калектывізацыю даволі выразна выяўляецца ў разважаннях Міканоравай маці. Яна добра разумев недапушчальную з гуманістычнага пункту гледжання жорсткасць раскулачвання, калі разам з бацькамі высылаліся ні ў чым не вінаватыя дзеці. Жанчына ніяк не можа змірыцца з тым, што людзей прымушаюць паступацца з выпрацаванымі на працягу стагоддзяў маральнымі прынцыпамі. «Брату на брата нагаворуваюць, — загаварыла галасней, зацята. — Сваяку на сваяка. Як бы кусаць адзін аднаго трэба!»
     У рамане «Завеі, снежань» прыгадваецца фраза ў роздуме Алейкі пра тое, што сяляніну вельмі цяжка. Дзеля яго карысці неабходна адмовіцца ад уласнай зямлі. Калектывізацыя патрэбна была не сялянству, а балынавіцкай уладзе. Праз калгасы абіраць сяляніна было намнога зручней, чым пры яго гаспадаранні на ўласнай зямлі. Гэта прызнае адзін з праваднікоў тагачаснай палітыкі Башлыкоў. Ён асцярожна куранёўцам заяўляе: «Доўга не асмельваецеся!... А мы чакаць не можам».
     Вельмі выразна пісьменнік у творы адлюстраваў складанасць эпохі калектывізацыі, негатоўнасць пераважнай большасці сялянства да яе. Пісьменнік негатыўна ставіцца да дзікага раскулачвання, гвалтоўных сталінскіх метадаў стварэння калгасаў. Героі «Палескай хронікі» ўвасабляюць наша беларускае народнае жыццё, стаўленне простага чалавека да зямлі, радзімы. Шырока абагульненыя і па-майстэрску індывідуалізаваныя, яны канцэнтруюць у сабе важнейшыя рысы свайго часу, жорсткага гістарычнага перыяду, калі разбуралася псіхалогія сяляніна, знішчаліся яе карэнныя, жыццесцвярджальныя асновы. Пісьменнік па-майстэрску паказаў хараство душы беларусаў, іх багаты, прыродны розум, вялікі духоўны свет.