Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Вобраз Ганны ў трылогii Iвана Мележа "Палеская хронiка"
     Апублікаваны ў 1960 годзе ў часопісе і хутка выдадзены асобнай кнігай раман «Людзі на балоце» адразу стаў класікай, настольнай кнігай беларускага чытача. Магчыма, упершыню ў гісторыі беларускай літаратуры людзі ўспрынялі друкаваны тэкст як ліст да іх асабіста, як апісанне жыцця сваіх родных. З увагай сачылі чытачы за зменамі ў жыцці герояў твора, суперажывалі ім, імкнуліся падказаць, як лепш вырашыць тую ці іншую праблему. Папулярнасць твора Iван Мележ тлумачыў арганічнай сувяззю свайго светапогляду з крыніцамі народнай мудрасці, з вядомым з калыскі жыццём палескай вёскі. «Здаецца, ніколі не было мне такое знаёмае і дарагое тое, пра што я пісаў... Я ведаў усё сур'ёзна, у цэлым і — што не менш важна — у дробных і найдрабнейшых, часам нечаканых падрабязнасцях, у тонкіх, ледзь прыкметных, часта вельмі складаных сувязях». Чытачы з неаслабнай увагай сачылі за падзеямі рамана, патрабавалі працягу твора.
     Адным з самых прывабных у творы з'яўляецца вобраз Ганны Чарнушкі. Пісьменнік малюе партрэт гэтай гераіні яркімі фарбамі: цёмныя, як спелыя вішні, вочы, шаўкавіста-чорныя бровы, доўгія смаляністыя косы, гнуткі стан. Характар дзяўчыны таксама вызначаецца цэльнасцю і паслядоўнасцю: у яе свае маральныя прынцыпы, свае ўяўленні аб чалавечай годнасці і сэнсе жыцця, незалежныя ад абгавораў іншых.
     На старонках рамана Ганна паўстае перад намі ўжо дарослай дзяўчынай, але мы з лёгкасцю ўяўляем яе дзяцінства: беднасць, цяжкая праца на полі, у хаце. Звычайнае жыццё сялянскай дзяўчыны. Аднак аўтар не хавае асабістай сімпатыі да Ганны, якая ўвасабляе, па прызнанні I. Мележа, яго «ўяўленне пра шчасце, пра каханне, пра самаахвярнасць, пра вернасць... разумение чалавечай гордасці, асабліва ў моманты найвышэйшага выпрабавання...».
     Чым жа вылучаецца гераіня з галерэі жаночых вобразаў, чаму менавіта ей прысвечаны самыя леппіыя, найбольш лірычныя старонкі рамана? Тут, безумоўна, і знешняя прыгажосць. Але яркая знешнасць толькі адцяняе, падкрэслівае багацце ўнутранага свету гераіні. Ганна вельмі непасрэдная ў выяўленні сваіх пачуццяў, дасціпная, знаходлівая ў жартах, у словах наогул. Багацце не з'яўляецца для яе самамэтай, асноўнай каштоўнасцю, хоць і зведала яна з дзяцінства цяжкую працу і разумее прывабнасць забяспечанага жыцця. Галоўнае для Ганны — душэўная прывабнасць чалавека, узаемаразуменне, умение слухаць голас сэрца і падпарадкоўвацца яму.
     Як тонка апісвае I. Мележ зараджэнне першага кахання Ганны і Васіля! Знаёмыя з дзяцінства, яны, здаецца, павінны былі б адносіцца адзін да аднаго без эмоцый. На самой справе, Васіль пабойваўся прыгожай, смелай, вострай на язык дзяўчыны, асцерагаўся кпінаў і падвохаў з яе боку. Ганна ж даўно вылучыла гэтага, не па гадах самастойнага, крыху нязграбнага, сціплага, маўклівага хлопца, разглядзела за невыразнай знепінасцю простага селяніна багаты духоўны свет, дабрыню, пяшчоту і душэўную далікатнасць. Як чакалі яны абое сустрэч у поцемку вечароў пад шапаткой групіай, колькі простых, але цудоўных слоў было сказана тут, колькі выказана роздумаў над жыццём, планаў на будучыню, колькі прызнанняў прагучала тут! Што датычыцца Ганны, то, здавалася, няма такой сілы, якая магла б прымусіць гэту незалежную, з моцным характарам дзяўчыну адмовіцца ад свайго шчасця, аддаць яго амаль без барацьбы.
     Але жыццё распарадзілася інакпі. Пісьменнік паказвае яго праўдзіва, ва ўсёй складанасці і супярэчлівасці, і дае зразумець, што паўплывала на разрыў адносін паміж закаханымі: гэта і збег акалічнасцяў, гэта і панурасць, душэўная замкнёнасць Васіля, гэта і Ганніна прынцыповасць.
     Вымушанае замужжа не прынесла Ганне шчасця. Наадварот, жыццё ператварылася для яе ў пекла. Але, нягледзячы на ўсе беды і няшчасці, Ганна не змянілася: пачуццё годнасці засталося з ею. Цяжка сказаць, колькі б магло працягвацца блуканне па пакутах маладой жанчыны, каб яна не адважылася, нарэшце, выбрацца з таго становішча, у якім апынулася.
     Вобраз Ганны нечым нагадвае мне галоўную гераіню паэмы Я. Купалы «Бандароўна». Прыгожая знешнасць, багаты ўнутраны свет, цвёрды, незалежны характар — усё гэта яднае гераінь двух адметных твораў беларускай літаратуры.