Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Мірон i Віктар — адкрывальнікі беларускага палесся (па твору Янкі Маўра "Палескія рабінзоны")
     У гэтым творы ва ўсім харастве
     раскрылася свая, яшчэ непазнаная
     рамантыка — рамантыка спасціжэння
     багацця, прыгажосці роднай зямлі.
     Васіль Вітка

     
     У 1930 годзе Янка Маўр напісаў аповесць «Палескія рабінзоны». Галоўнымі героямі аповесці былі маладыя хлопцы Мірон і Віктар, студэнты тэхнікума. Яны чыталі шмат кніг пра прыгоды і падарожжы, марылі аб «нязведаных краінах».
     Аднойчы ў час веснавых канікул Мірон Бажко і Віктар Каляга захацелі пабачыць славутае палескае разводдзе. Пад уражаннем ад кніг аб далёкіх заморскіх краінах, ад прыгод, апісаных Ж. Вернам, М. Рыдам, Ф. Куперам, Мірон і Віктар на «душагубцы» выпраўляюцца ў незвычайнае падарожжа.
     Мірон і Віктар былі аднагодкі і «мелі разам гадоў трыццаць пяць». Яны вельмі сябравалі, хаця характары ў іх былі розныя. Мірон — разважлівы, спакойны хлопец, а Віктар, наадварот, жвавы, імклівы. I ўсё ж такі гэта не перашкаджала іх сяброўству, яны жыць не маглі адзін без аднаго. Хлопцы былі гарадскімі жыхарамі, вельмі рэдка выязджалі з горада, таму, каб болей даведацца пра прыроду свайго краю, наведвалі краязнаўчы гурток. Мірон цікавіўся батанікай, у жывым кутку ён вывучаў розныя расліны, а Віктар — заалогіяй і знаёміўся з жыццём трусаў, мышаў, жаб.
      «У краязнаўчым гуртку яны даведаліся, што на Беларусі наогул, а ў іх раёне асабліва, ёсць шмат куткоў, не горшых ад заморскіх. Ёсць пушчы, не менш цікавыя, чым далёкія трапічныя лясы. Ёсць азёры і балоты, якія ўвесну робяцца морамі. Ёсць звяры, якія радзей сустракаюцца на свеце, чым сланы і тыгры...» Мірон і Віктар апынуліся на бязлюдным востраве. Ім прыйшлося паўтарыць шлях першабытнага чалавека: нейкім чынам раздабыць агонь, зрабіць зброю, навучыцца здабываць ежу. Мірон і Віктар упершыню апынуліся ў такіх складаных умовах. Ім прыйшлося здабываць агонь без запалак, з дапамогай розных прылад, а часам і голымі рукамі паляваць на звяроў, рабіць розныя рэчы з каменю, займацца ганчарнай справай, «жывёлагадоўляй», рыбнай лоўляй.
     На востраве хлопцы ўбачылі рэдкія для Беларусі расліны: ціс, азалію, сібірскую ельніцу. 3 задавальненнем назіралі за жыццём вавёрак, дзіка, ліса, баброў, зубра. Мірон і Віктар сустрэлі на востраве дзіўных зялёных жаб, якія жывуць на дрэвах і, як птушкі, жывяцца казюлькамі, а ікру адкладваюць на зямлі, у вадзе.
     Юнакі-рабінзоны любяць сваю Радзіму, да прыроды ставяцца па-гаспадарску, з клапатлівасцю і ашчаднасцю. Нават у самых цяжкіх умовах яны застаюцца гаспадарамі сваёй краіны.