Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Паэма Пятруся Броўкi "Голас сэрца"
     Паэма «Голас сэрца» — адзін з буйнейшых твораў Петруся Броўкі. Майстар лірычнай паэзіі на гэты раз звярнууся да жанру ліра-эпічнай паэмы — тэма не ўмяшчалася ў рамкі малых паэтычных форм. Гэта не проста тэма творчасці, а боль яго душы, бясконцая крыніца трывогі і гора.
     Прыехаўшы ў Мінск на другі дзень пасля вызвалення горада ад фашыстаў, П. Броўка спадзяваўся ўбачыць маці, якая заставалася ў роднай вёсцы паэта Пуцілкавічы на акупіраванай тэрыторыі. Але надзеі паэта не суджана было збыцца: немцы спалілі вёску, а жыхароў пагналі ў няволю ў лагер смерці Асвенцым. Толькі ў 1960 годзе паэт змог адліць свае пачуцці ў бронзу паэмы-помніка, паэмы-рэквіема.
     I ўсё ж накал перажыванняў, абвостранасць успрыняцця перажытага гора пранізваюць літаральна кожны радок твора. Пераказ падзей у іх храналагічнай паслядоўнасці ніяк не адпавядае душэўнаму стану паэта. Паэма як бы складаецца з мноства лірычных вершаў. Дыяпазон аўтарскіх пачуццяў незвычайна шырокі: ад любві, пяшчоты, замілавання — да нянавісці, гора, болю, праклёнаў. Лірычнае ў творы значна пераважае над паказам падзей рэальнага жыцця. Эпічнае адступае перад ім.
     Два пачуцці складаюць лірычную аснову твора — боль і пяшчота. Яны з'яўляюцца і штуршком для творчай задумы паэта, і галоўнымі элементамі няроўнага, перарывістага настрою твора. Паэма пачынаецца з апісання перажыванняў аўтара:
     
     Думаў я, пройдуць зімы і вёсны,
     Сціхне ў грудзях маіх. Боль невыносны,
     Сэрца забудзе часіну цяжкую...
     Боль не сціхае. Маўчаць не магу я!

     
     Гэтае амаль фізічнае пачуццё душэўнага болю не пакідае паэта на працягу ўсёй паэмы: «Ад болю пачаў я хістацца...»
     Пачуцці пяшчоты, замілавання, бясконцай удзячнасці маці за яе дабрыню, любоў і клопат таксама пранізваюць паэму, падкрэсліваючы сыноўняе гора:
     
     Не, мне ніколі таго не забыцца,
     Як ты спявала, як прала, як жала,
     Як шыла кашульку, як вышывала,
     Як пахлі рукі твае лебядою,
     I хлебам жытнёвым, і сырадоем...
     Як яны нас абдымалі і грэлі,
     Як твае вочы ласкава глядзелі...

     
     Пятрусь Броўка не проста дзеліцца з чытачом сваімі перажываннямі, а стварае яркі, кранаючы вобраз маці. Разам з тым аўтар падкрэслівае, што такое гора не толькі ў яго, яно напаткала мільёны яго суайчыннікаў, страціўшых родных людзей у гады ваеннага ліхалецця.
     Паэт заклікае сучаснікаў ніколі больш не дапусціць паўтарэння трагедыі, скіраваць энергію чалавека на мірныя мэты: «Досыць нам войнаў, пакутаў і смерці...». Так, дзякуючы высокаму майстэрству мастацкага абагульнення, вобраз маці-ахвяры ператварыўся ў сімвал імкнення чалавецтва да міру, у пратэст супраць вайны, у паэтызацыю жыццясцвярджальнай працы.